Прыцягальнасць прафесii педагога ў грамадстве iмклiва знiжаецца...
02.03.2010
—
Новости Общества
|
Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? Як прыцягнуць у адукацыйную галiну педагогаў-мужчын? Як замацаваць маладых спецыялiстаў на iх першым працоўным месцы? Дзе знайсцi рэсурсы, каб захаваць высокапрафесiйныя кадры ва ўстановах дашкольнай адукацыi? Гэтыя пытаннi былi ў цэнтры ўвагi ўдзельнiкаў калегii, прысвечанай падвядзенню вынiкаў выканання Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Беларускiм прафесiйным саюзам адукацыi i навукi на 2007—2009 гады. — Адукацыя — тая сфера, якая закранае iнтарэсы практычна кожнага жыхара нашай краiны, таму фармiраванне высокапрафесiйнага асяроддзя мае ключавое значэнне для стабiльнага функцыянавання i паспяховага развiцця галiны, — падкрэслiў у сваiм выступленнi намеснiк мiнiстра адукацыi Беларусі Казiмiр ФАРЫНО. — Цяпер у агульнаадукацыйных установах нашай краiны працуюць больш як 110 тысяч педагагiчных работнiкаў, 91 працэнт з iх маюць вышэйшую адукацыю i 9 працэнтаў — сярэднюю спецыяльную. У школах у якасцi настаўнiкаў працуюць больш як 360 студэнтаў i амаль 8 тысяч работнiкаў у пенсiйным узросце. Вельмi шкада, што працягвае змяншацца прадстаўнiцтва сярод школьных настаўнiкаў педагогаў-мужчын. У агульнаадукацыйных установах працуюць 16 070 мужчын (гэта толькi 14,5 працэнта ад агульнай колькасцi). У папярэднiм годзе iх было 17 260 чалавек, або 15 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Вышэйшую i першую квалiфiкацыйную катэгорыю маюць амаль 74 працэнты настаўнiкаў. Казiмiр Фарыно заўважыў, што працэдура атэстацыi педагагiчных кадраў апошнiм часам iстотна спрасцiлася. У прыватнасцi, пашырыўся пералiк асобаў, якiя пры пераходзе з адной педагагiчнай пасады на iншую маюць права прэтэндаваць на тую ж квалiфiкацыйную катэгорыю, якую яны мелi раней. Педагагiчным работнiкам са стажам працы на пасадзе 10 i больш гадоў дадзена права прэтэндаваць на вышэйшую катэгорыю без здачы квалiфiкацыйнага экзамену. — Разам з тым, у шэрагу устаноў адсутнiчае глыбокi аналiз дзейнасцi настаўнiкаў i да пытанняў атэстацыi педагогаў падыходзяць фармальна, — падзялiўся сваiм меркаваннем Казiмiр Фарыно. — Магчыма, трэба разгледзець пытанне пацвярджэння вышэйшай катэгорыi адзiн раз у пяць гадоў... Вельмi актуальным з'яўляецца замацаванне маладых спецыялiстаў па месцы iх размеркавання пасля завяршэння тэрмiну абавязковай адпрацоўкi. — Мы лiчым, што трэба выкарыстоўваць самыя розныя меры сацыяльнай падтрымкi маладых спецыялiстаў, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — У шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласцi маладым спецыялiстам, якiя працуюць у сельскай мясцовасцi, штомесяц даплачваюць адну базавую велiчыню. У Веткаўскiм, Нараўлянскiм, Кармянскiм раёнах Гомельскай вобласцi маладыя спецыялiсты забяспечваюцца жыллём з жыллёвага фонду райвыканкамаў i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Я ўпэўнены, што якасна працуе той педагог, якi не заклапочаны жыллёвымi праблемамi i ўпэўнены ў заўтрашнiм днi. Паляпшэнню псiхалагiчнага становiшча ў калектывах, а таксама павышэнню адказнасцi работнiкаў спрыяе рост колькасцi кантрактаў, заключаных з педагагiчнымi работнiкамi на пяцiгадовы тэрмiн. Разам з тым, намецiлася i негатыўная тэндэнцыя — за апошнi год павялiчылася колькасць кантрактаў, заключаных з педагагiчнымi работнiкамi тэрмiнам на адзiн год. Калi ў 2008 годзе iх доля складала 16,7 працэнта ў агульнай колькасцi, то летась — ужо 17,8 працэнта. Заўважана, што часцей за ўсё "асцярожнiчаюць" з кароткатэрмiновымi кантрактамi наваспечаныя кiраўнiкi, аднак такая "асцярожнасць" павялiчвае сацыяльнае напружанне ў калектыве. Кантракты, заключаныя тэрмiнам на адзiн год, фактычна пераўтвараюцца ў iнструмент адмiнiстрацыйнага цiску: педагогi не могуць адчуваць сябе ўпэўнена i справядлiва хвалююцца за сваю будучыню. Дарэчы, на 1 студзеня 2010 года, па звестках прафсаюзных органаў, у Цэнтрах занятасцi насельнiцтва знаходзiлiся на ўлiку 722 былыя работнiкi адукацыйнай галiны, з iх педагогаў — 531 чалавек. Найбольш актуальнае пытанне для настаўнiцтва — памеры заробкаў. У 2009 годзе сярэднямесячная заработная плата работнiкаў адукацыi склала 693,9 тысячы рублёў, або 248 долараў. Наша галiна па-ранейшаму займае пятае месца сярод бюджэтных галiн па ўзроўнi заработнай платы, на якое яна перамясцiлася ў красавiку 2007 года, — паведамiў старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Аляксандр БОЙКА. — Нягледзячы на павелiчэнне з 1 студзеня 2009 года тарыфных ставак педагогам на 5 працэнтаў, устанаўленне даплат маладым спецыялiстам i надбавак за наяўнасць квалiфiкацыйнай катэгорыi кiраўнiкам i iх намеснiкам, адукацыя так i не змагла вярнуцца на сваё традыцыйнае чацвёртае месца, якое цяпер займае галiна культуры i мастацтва. На жаль, знiжаецца паказчык суадносiнаў сярэднямесячнай заработнай платы ў галiне да мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Такiм чынам знiжаецца не толькi пакупнiцкая здольнасць работнiкаў сiстэмы адукацыi, але i прыцягальнасць прафесii на рынку працы. I ЦК прафсаюза, i Мiнiстэрства адукацыi пастаянна ўносяць прапановы па пытаннях удасканалення працы работнiкаў галiны ў адпаведныя органы дзяржаўнага кiравання, аднак дабiвацца росту рэальнай заработнай платы становiцца ўсё больш складана. Мы ўпэўненыя, што нельга дапусцiць далейшае знiжэнне рэальнай заработнай платы. I без дзяржаўнай падтрымкi адукацыi не абысцiся. Сярэднямесячная заработная плата маладога спецыялiста, асiстэнта выкладчыка ВНУ, якi працуе на адну стаўку, цяпер 436,5 тысячы рублёў — 91 працэнт ад мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Лагiчна напрошваецца пытанне: адкуль узяцца матывацыi ў маладых навукоўцаў? Смехатворнай выглядае i сума выплат на метадычную лiтаратуру, якая не пераглядалася з лiстапада 2001 года i складае цяпер толькi 7,5 тысячы рублёў. Казiмiр Фарыно паведамiў, што Мiнiстэрствам адукацыi пры ўдзеле ЦК прафсаюза былi распрацаваныя прапановы па ўзмацненнi дыферэнцыяцыi аплаты працы педагогаў у залежнасцi ад якасцi i вынiковасцi iх працы. — Мы лiчым, што найважнейшым складнiкам прафесiйнага росту педагога з'яўляецца прызнанне яго заслуг i маральнае заахвочванне дасягнутых поспехаў. Аднак, вiдаць па ўсiм, не ўсе кiраўнiкi гэта разумеюць, — дадаў Казiмiр Фарыно. — Так, летась не было прадстаўлена нiводнага ўзнагароднага матэрыялу з Кiраўскага, Клiчаўскага, Касцюковiцкага, Слаўгарадскага, Хоцiмскага, Бешанковiцкага, Пастаўскага, Ушацкага, Брагiнскага, Кармянскага, Свiслацкага, Столiнскага, Бярэзiнскага, Любанскага, Смалявiцкага i Старадарожскага раёнаў. Прэмii i надбаўкi даволi часта губляюць сваю стымулюючую функцыю. Стымулюючыя выплаты задумвалiся для таго, каб можна было ацанiць унёсак кожнага работнiка ў агульную справу i заахвоцiць самых годных. Аднак у рэчаiснасцi нярэдка адбываецца дэфармацыя гэтай iдэi. Асабiсты ўнёсак работнiка не бярэцца пад увагу. Права размяркоўваць прэмii i надбаўкi дадзена кiраўнiкам устаноў адукацыi, а таму гэтыя сродкi ў шматлiкiх выпадках служаць крынiцай павелiчэння заработнай платы асобным катэгорыям работнiкаў. У шэрагу выпадкаў сродкi прэмiявання не размяркоўваюцца, а налiчэннi ажыццяўляюцца бухгалтарскiмi службамi без адпаведных загадаў кiраўнiкоў устаноў адукацыi. Нават мелi месца выпадкi, калi сродкi фонду прэмiявання накiроўвалiся на патрэбы самiх устаноў... Падводзячы рысу пад выкананнем папярэдняга галiновага пагаднення, Аляксандр Бойка мусiў канстатаваць, што бакам не ўдалося дабiцца шэрагу сацыяльных гарантый для работнiкаў галiны, таму яны ўключаны ў пералiк прыярытэтаў на найблiжэйшыя гады. Сярод пазiцый, якiя ўвайшлi ў Пагадненне на 2010—2012 гады, аднаўленне працягласцi працоўных водпускаў у работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi, знiжэнне працягласцi працоўнага тыдня ў выхавальнiкаў дашкольных устаноў з 36 да 30 гадзiн, вызваленне арганiзацый сiстэмы Мiнадукацыi ад падаткаабкладання сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасцi. Трэба патлумачыць, што ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сiлу новага працоўнага заканадаўства працоўныя водпускi былi скарочаныя ў педагогаў дашкольных устаноў, устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, устаноў, што забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Асаблiва хваравiта ўспрынялi скарачэнне працягласцi водпускаў педагогi дашкольных устаноў. I гэта цалкам зразумела, бо iх заробкi не вытрымлiваюць нiякай крытыкi. Наступствы нерацыянальнага рашэння не прымусiлi сябе доўга чакаць — адбыўся значны адток спецыялiстаў з дашкольных устаноў, у тым лiку педагогаў з вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыяй. Ёсць складанасцi з укамплектаваннем педагогамi-псiхолагамi, а таксама з замацаваннем у дашкольных установах спецыялiстаў з профiльнай адукацыяй. Наўрад цi накiраванне на вакансii выхавальнiкаў маладых спецыялiстаў, якiя хоць i маюць педагагiчную адукацыю, аднак не профiльную (што назiраецца ўжо ў шэрагу рэгiёнаў) зможа прывесцi да якаснага вырашэння кадравай праблемы. Хутчэй за ўсё, такое становiшча прывядзе да знiжэння якасцi дашкольнай адукацыi i дагнаць упушчанае не зможа ўжо нi пачатковая, нi сярэдняя школа. У педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў працягласць працоўнага водпуску была зменшана з 42 да 30 дзён. У той жа час працоўныя водпускi працягласцю 42 каляндарныя днi захавалiся ў педагогаў дашкольных устаноў у Расii, Казахстане, Лiтве, Малдове i ва Украiне. У новым пагадненнi вызначаны прыкладны пералiк сямейна-бытавых прычын для дазволу на адпачынак працягласцю, што пазначана ў калектыўных пагадненнях: гэта могуць быць работа над дысертацыяй, падрыхтоўка метадычных дапаможнiкаў i падручнiкаў, неабходнасць праходжання лячэння ў лячэбна-прафiлактычных i аздараўленчых установах, неабходнасць догляду хворага члена сям'i, суправаджэнне яго на лячэнне, смерць члена сям'i, нараджэнне ўнукаў i гэтак далей. Мiнiстэрства адукацыi i прафсаюз маюць намер дабiвацца штогадовага перагляду памеру штомесячных выплат на набыццё метадычнай лiтаратуры, прадметных часопiсаў i iншых перыядычных выданняў i ўстанаўлення гэтых выплат на ўзроўнi базавай велiчынi. Яшчэ адна задача — увядзенне ў штатныя расклады ўстаноў адукацыi, якiя маюць статус юрыдычнай асобы, пасады iнспектара па кадрах цi юрысконсульта. Як высветлiлася, статус юрыдычнай асобы ў пэўным сэнсе iстотна ўскладнiў iснаванне i дзейнасць многiх устаноў, таму i ўзнiкла патрэба ў прыцягненнi ў адукацыю, так бы мовiць, "няпрофiльных" спецыялiстаў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? Як прыцягнуць у адукацыйную галiну педагогаў-мужчын? Як замацаваць маладых спецыялiстаў на iх першым працоўным месцы? Дзе знайсцi рэсурсы, каб захаваць высокапрафесiйныя кадры ва ўстановах дашкольнай адукацыi? Гэтыя пытаннi былi ў цэнтры ўвагi ўдзельнiкаў калегii, прысвечанай падвядзенню вынiкаў выканання Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Беларускiм прафесiйным саюзам адукацыi i навукi на 2007—2009 гады. |
|