У Мядзеле выдалі два буклеты пра вайну. 21.by

У Мядзеле выдалі два буклеты пра вайну

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Рэгіянальная газета (Молодечно)


Фота з сайта lgotnik.com

У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка выдалі два буклеты.

Называюцца яны – “Вайной параненыя душы: дзеці вайны Мядзельшчыны” і "Гісторыя Перамогі ў лёсе жанчын Мядзельшчыны”.  Буклеты выдадзены да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Задума буклетаў належыць ветэрану Вялікай Айчыннай вайны з к. п. Нарач (Купа), аўтару допісаў у “Рэгіянальную газету” Міхаілу Чарняўскаму. Ён жа сабраў большасць матэрыялаў.

Гэтыя буклеты распаўсюдзяць па бібліятэках раёна. Іх будуць выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка выдалі два буклеты.
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика