Мінінфарм папярэдзіў "Борисовские новости" за інфармацыю пра Марш абураных беларусаў
29.11.2017 13:10
—
Новости Общества
|
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне незалежнай газэце «Борисовские новости» за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. Заснавальнік газэты «Борисовские новости» і інфармацыйнага рэсурсу Borisovnews.by кампанія «Букас мэдыя-цэнтар» абвінавачаная ў парушэньні артыкулу 38 закону «Аб сродках масавай інфармацыі» — «Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены». Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ведамства лічыць, што рэдакцыя газэты парушыла палажэньні артыкулу 8 закону «Аб масавых мерапрыемствах», разьмясьціўшы ў артыкуле «Рассерженные люди выйдут на площадь» (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 году) інфармацыю наступнага зьместу: «Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы абураных беларусаў 2.0, які плянуюць правесьці лідэры Беларускага нацыянальнага кангрэсу 21 кастрычніка, а 14-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску». Гэтая ж норма закону «Аб масавых мерапрыемствах», на думку Мінінфарму, была парушана разьмяшчэньнем 25 жніўня на інтэрнэт-рэсурсе borisovnews.by у артыкуле «Военные РФ прибыли в Печи» такіх зьвестак: «…Таму былы палітзьняволены Мікола Статкевіч, адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян сабрацца 8 верасьня, а 19-й гадзіне ў Менску на Кастрычніцкай плошчы і правесьці акцыю папярэджаньня з патрабаваньнем адмены вучэньняў «Захад-2017». Як вынікае з тэксту папярэджаньня, Міністэрства інфармацыі дзейнічала з улікам пазыцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Дакумэнт падпісаны міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам. Ён запатрабаваў выправіць парушэньні цягам васьмі дзён. 28 лістапада галоўны рэдактар газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас быў выкліканы ў РУУС Барысаўскага раёну для «працэсуальных дзеяньняў» у справе аб адміністрацыйным правапарушэньні, зьвязанай зь пісьмовым папярэджаньнем Міністэрства інфармацыі. Суд адбудзецца найбліжэйшымі днямі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне незалежнай газэце "Борисовские новости" за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
|
|