Прэзідэнт павiншаваў Мітрапаліта Фiларэта з 40-годдзем з дня пасвячэння ў сан епiскапа
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў вiншаванне Мiтрапалiту Мiнскаму i Слуцкаму Фiларэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусi з нагоды 40-годдзя з дня пасвячэння ў сан епiскапа.
«За час Вашага епiскапскага служэння Беларуская Праваслаўная Царква ператварылася ў значную грамадскую сiлу, якая ўносiць важкi ўклад у захаванне i ўмацаванне згоды i стабiльнасцi на беларускай зямлi. Актыўна развiваецца прыходская, дабрачынная i адукацыйная дзейнасць Царквы, павялiчваецца яе аўтарытэт i ўплыў у краiне», — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што нястомныя дзеяннi, жыццялюбства i аптымiзм Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта здабылi любоў i падтрымку народа Беларусi. «Для нашых суграмадзян Вы сталi прыкладам высокай маральнасцi i падзвiжнiцтва», — падкрэслiў ён. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мiтрапалiту здароўя, многiх i плённых гадоў жыцця, новых здзяйсненняў на карысць Праваслаўя i Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў вiншаванне Мiтрапалiту Мiнскаму i Слуцкаму Фiларэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусi з нагоды 40-го |
|