Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «мы хацелi б сур’ёзна працаваць у Лацiнскай Амерыцы»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычнiка сустрэўся з мiнiстрам замежных спраў Венесуэлы Алi Радрыгесам Араке.
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў зацiкаўленасць Беларусi «разгарнуць знешнеэканамiчную стратэгiю» ў Лацiнскай Амерыцы. «Эканомiка Беларусi развiваецца. Мы выпускаем усё больш канкурэнтаздольных тавараў, якiя карыстаюцца попытам у свеце. Сёння надышоў час, калi ў вынiку дыверсiфiкацыi нашай знешнеэканамiчнай дзейнасцi мы хацелi б сур’ёзна працаваць у Амерыцы, перш за ўсё, у Лацiнскай Амерыцы. Мы шукаем там сяброў, тыя дзяржавы, якiя нам дапамогуць у наладжваннi сур’ёзнай сеткi рэалiзацыi нашых магчымасцяў. Мы хацелi б, каб гэта была, у тым лiку, i Венесуэла», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў адзiнства поглядаў Беларусi i Венесуэлы на iснуючы стан спраў у свеце. «Гэта дзве краiны, якiя прапаведуюць суверэнiтэт i незалежнасць i за кошт сваiх сiл спрабуюць развiваць эканомiку, грамадства. Я ведаю, што ваша iмкненне быць суверэннай i незалежнай дзяржавай i ў той жа час кантраляваць вельмi багатыя рэсурсы вуглевадароднай сыравiны натыкаюцца на вельмi жорсткае супрацiўленне ўладных людзей. Мы падтрымлiваем палiтыку, што праводзiцца вамi апошнiм часам, i праз эканомiку i iншыя напрамкi супрацоўнiцтва будзем рабiць усё, каб ваша краiна ўмацоўвалася», — сказаў прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычнiка сустрэўся з мiнiстрам замежных спраў Венесуэлы Алi Радрыгесам Араке
|
|