21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«За прыгажосцю цела трэба сачыць!»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя ХАДНЕВIЧ

«Экстрэмальная» спартсменка Анжэла Геут пра фiзiчную актыўнасць як найпершы сакрэт жаночай прыцягальнасцi

Пот струменiцца ручаём, i мышцы лiтаральна скручвае сутарга, але ты не спыняешся i працуеш да апошняга. Анжэла Геут, iнструктар па сiлавому трэнiнгу аднаго са сталiчных фiтнес-клубаў, ужо вывучыла магчымасцi сваiх падапечных: «Мышцы, каб былi прыгожыя, трэба качаць часта i падоўгу». Даведаўшыся, што нядаўна любiмы трэнер стала чэмпiёнкай Еўропы па бэнч-прэсу, я не ўтрымалася i папрасiла аб iнтэрв’ю.

— Увогуле паўэрлiфцiнг — гэта трохбор’е па падняццю цяжару, — расказвае Анжэла. — Яно ўключае станавую цягу — падыманне штангi з падлогi, прысяданне i бэнч-прэс — жым лежачы. Апошнi лiчыцца найбольш прыгожым i вiдовiшчным, таму выдзелены ў асобнае спаборнiцтва.

Сёлета чэмпiянат па бэнч-прэсу праводзiўся ў Венгрыi, горадзе Мошанмадзьярэвар. Выступалi спартсмены з 27 краiн. Беларусь удзельнiчае ў спаборнiцтвах не першы год i досыць паспяхова. З прычыны таго, што бэнч-прэс не з’яўляецца алiмпiйскiм вiдам спорту, паездка беларускай зборнай стала магчымай дзякуючы спонсарскай дапамозе жодзiнскага завода БелАЗ, якi пастаянна фiнансуе i дапамагае ў падрыхтоўцы да спаборнiцтваў. Ад iмя ўсёй каманды хачу выказаць удзячнасць яго генеральнаму дырэктару Паўлу Марыеву.

— Раскажыце больш падрабязна пра бэнч-прэс. У чым заключаецца задача спартсмена?

— Удзельнiкi чэмпiянату спаборнiчаюць памiж сабой у адпаведнасцi з вагавай катэгорыяй: хто, выконваючы жым лежачы, узнiме большую вагу. Для гэтага спачатку «заказваецца» пэўная вага, якую падчас звычайных трэнiровак спартсмен вызначае для сябе як аптымальную, напрыклад, 125 кiлаграмаў. За адну хвiлiну ён павiнен зрабiць жым, цi, як яшчэ кажуць: «узяць» яе (вагу). Для гэтага даецца тры спробы. У нас вельмi жорсткiя патрабаваннi, таму выкананне павiнна быць бездакорным: пасунулася нага на сантыметр цi адхiлiлася рука ўправа-ўлева, зрабiў без каманды альбо з паўзай падчас жыму — усё, не залiчваецца.

Вялiкая роля належыць трэнеру: менавiта ён кантралюе, якую вагу «выжымаюць» сапернiкi, i своечасова заказвае свайму падапечнаму большую, чым у iх. Чэмпiёнам у абсалютнай катэгорыi становiцца той, хто выканаў жым максiмальнай цяжкасцi сярод усiх, незалежна ад уласнай вагi.

Я выступала ў катэгорыi 56—60 кiлаграмаў i ўзяла 130 кiлаграмаў. Падабаецца менавiта гэта разнавiднасць паўэрлiфцiнгу: стаў на мосцiк, мышцы ўцягнутыя, акуратна, амаль вытанчана, зрабiў жым. Станавая цяга цi прысяданне ў гэтым сэнсе не зусiм прыемнае вiдовiшча: чырвоны ад прылiву крывi твар, напружаныя мышцы... Кашмар! (смяецца)

— А хто быў вашым асноўным сапернiкам?

— Не першы год iдзём побач са спартсменкай з Фiнляндыi. Мы ўжо нават жартуем: можа, перайсцi да iх у зборную, цi iх у нашую ўключыць?

— Раскажыце, як прыйшлi ў бэнч-прэс.

— Займаюся ўжо 17 гадоў. А пачалося з таго, што вырашыла пахудзець: пасля родаў набрала лiшак у 30 кiлаграмаў. Запiсалася ў трэнажорную залу i пад кiраўнiцтвам трэнера працавала штодзённа на працягу года. Нарэшце дасягнула сваёй мэты — вагi ў 45 кiлаграмаў. I аднойчы дзеля жарту вырашыла выжаць гэтыя 45 кiлаграмаў. Трэнер мне прапанаваў паўдзельнiчаць у спаборнiцтвах. Я згадзiлася, але на многае не разлiчвала: часу на падрыхтоўку ўсяго толькi 2 тыднi. Уяўляеце мае пачуццi, калi заняла першае месца... Пасля таго ўжо пачала мэтанакiравана трэнiравацца ў паўэрлiфцiнгу.

— А як бацькi ставiлiся да захаплення дачкi такiм, мякка кажучы, не вельмi жаночым спортам?

— Досыць спакойна. Мацi супраць нiчога не мела, а перад тым першым спаборнiцтвам проста цiкавiлася, цi выйграю першае месца. Я ж заўсёды займалася спортам: была кандыдатам у майстры па самба, армрэстлiнгу, а яшчэ ў свой час заняла 4-е месца на саюзным конкурсе бальнага танца.

— Як падтрымлiваеце фiзiчную форму?

— Тры разы на тыдзень займаюся непасрэдна жымам. Пачынаю з грыфа, павялiчваючы на 10 кiлаграмаў, i так паступова даводжу да 120 кiлаграмаў — рабочая вага. Да яе таксама дабаўляю па 5—7 кiлаграмаў. Працягласць трэнiроўкi — каля дзвюх з паловай гадзiн.

Акрамя таго працую ў якасцi iнструктара па сiлавому трэнiнгу. Практыкаваннi раблю разам з дзяўчатамi.

— А што наконт харчавання?

— Шчыра кажучы, я люблю паесцi: магу з’есцi 2 курыцы... Але не ем. А ўвогуле ўсё залежыць ад настрою чалавека: трэба ўсвядомiць, што не страўнiк «хоча есцi», а мозг.

— Ваш муж Валерый таксама спартсмен...

— Так, у ён мiнулым культурыст, а зараз працуе iнструктарам у трэнажорнай зале i па сумяшчальнiцтву — маiм прыватным дыетолагам.

— Ваша дачка пайшла па матчыных слядах? Колькi кiлаграмаў выжымае?

— Так, Таццяна ўвогуле добра ставiцца да фiзiчнай актыўнасцi. Напэўна, нездарма некалькi гадоў таму на конкурсе «Мiс-мiнi Беларусi» стала «Мiс фота» i «Мiс зачараванне». Ёй ужо 14 гадоў i яна рэгулярна працуе над жымам.

— Падкажыце эфектыўны спосаб пахудзення.

— Больш руху i менш ежы. Кожны чалавек iндывiдуальны i, адпаведна, патрабуе iндывiдуальнага падыходу. Таму i худзець рэкамендуецца пад наглядам iнструктара: усё ж такi ён валодае неабходнымi для гэтага ведамi, можа скарэкцiраваць комплекс фiзiчных практыкаванняў, актуальных для канкрэтнага чалавека, дапамагчы парадай у сэнсе харчавання. Напрыклад, лiшак з праблемных частак цела — талiя, бакавая паверхня сцёгнаў — знiкае толькi пры спалучэннi трэнiровак з дыетай.

Адназначна скажу толькi, што нi ў якiм разе нельга пераходзiць на так званы рэжым галоднага пайка. Ешце 3-4-5 разоў на дзень, але маленькiмi порцыямi. Многiя iмкнуцца скiнуць лiшнiя кiлаграмы за кароткi час, а гэта ж вялiкi стрэс для скуры! Як вынiк — нязграбныя расцяжкi. Скiдвайце па кiлаграму-два ў месяц.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Экстрэмальная» спартсменка Анжэла Геут пра фiзiчную актыўнасць як найпершы сакрэт жаночай прыцягальнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика