Заплацiў жыццём
Барыс ПРАКОПЧЫК
ЯК НАС ДУРАЦЬ Днямi нашу шматпавярхоўку, а мажлiва, i iншыя дамы абходзiлi нейкiя гандляры — жанчына i мужчына сярэднiх гадоў з торбамi. «Вам мёд патрэбны?» — пыталiся яны i тут жа пачыналi рэкламную кампанiю, маўляў, каштоўнейшы для чалавека прадукт выраблены не абы-дзе, а на дзяржаўным прадпрыемстве, а дакладней — у мясцовым зелянгасе. Само сабой, не толькi смачна, але i танна, ды яшчэ з дастаўкай на дом.Паколькi бацька крыху займаецца пчалярствам, мёдам наша сям’я ў гэтым сезоне забяспечаная. Таму гандлярам з клiентам не шанцуе, i яны накiроўваюцца шукаць удачы ў iншых кватэрах. А я тэлефаную ў Гродзенскi зелянгас, бо дагэтуль не чуў, што тут спецыялiзуюцца на вытворчасцi мёду. Здзiвiўся гэтаму i дырэктар прадпрыемства Уладзiмiр Глушэнь: «Кветкамi займаемся, расадай, але толькi не мёдам — нiводнага вулея не маем. I хто ж гэта арудуе пад нашай «шыльдай»?». Такi вось «лiпавы» мёд прапанавалi гродзенцам «гандлёвыя агенты зелянгаса». Хутчэй за ўсё, натуральныя ў iм толькi цукар ды фарбавальнiкi, а паколькi ў хатнiх умовах дакладная экспертыза немагчымая, то хiба ж не глупства — раскашэльвацца на «ката ў мяшку»? А мiж тым «лiпавым» бывае не толькi мёд. Два беспрацоўныя пад выглядам супрацоўнiкаў гарвыканкама «кiнулi» гродзенскага камерсанта на дзве тысячы долараў, паабяцаўшы выдзелiць яму зямельны ўчастак пад будаўнiцтва катэджа. Iлжэмiлiцыянер, «змагар з эканамiчнай злачыннасцю» прыйшоў праверыць кiёск прыватнай прадпрымальнiцы, пасля чаго яна пазбавiлася 200 тысяч рублёў. А яшчэ адзiн махляр за шэсць мiльёнаў рублёў узяўся выратаваць даверлiвую жанчыну ад крымiнальнай справы, быццам бы выкарыстоўваючы свае сувязi ў праваахоўных органах. Праўда, i сам апынуўся ў становiшчы, якога так баялася яго клiентка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У трансфарматарнай падстанцыi, якая знаходзiцца на тэрыторыi авiябазы, што ў Бярозаўскiм раёне, знайшлi мёртвага чалавека |
|