Зiма працягваецца: снегападамi — у суботу, маразамi — у панядзелак
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, сiбiрскi антыцыклон, якi ў апошнiя днi прынёс да нас адчувальныя маразы, сёння-заўтра будзе губляць сваю моц, i на тэрыторыю Беларусi пачнуць паступаць паветраныя масы з Балтыйскага мора. У сувязi з гэтым маразы аслабеюць.
Такiм чынам, у пятнiцу ў асобных раёнах, а ў суботу-нядзелю — па ўсёй рэспублiцы чакаюцца няслабыя снегапады. Тэмпература паветра ўначы ў гэтыя днi чакаецца ў межах 4—10 градусаў марозу, а месцамi пры праясненнях нават да мiнус 16. Удзень даволi камфортна — 2—7 градусаў марозу. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, першыя днi наступнага тыдня мы зноў адчуем подых арктычнага паветра i маразы зноў кароткачасова ўзмоцняцца. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 12 да 17, месцамi — да мiнус 22 градусаў марозу. Значна прымарозiць i ўдзень — да 6—11 градусаў нiжэй нуля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, сiбiрскi антыцыклон, якi ў апошнiя днi прынёс да |
|