«Усынаўленне» ў ... заапарку
Барыс ПРАКОПЧЫК
Гродзенскi заапарк, якому летась споўнiлася 75 гадоў, упершыню ў сваёй гiсторыi пачаў дабрачынную акцыю па «ўсынаўленню» сваiх гадаванцаў, з якiх больш чым 50 вiдаў занесены ў Чырвоную кнiгу Мiжнароднага саюза аховы прыроды i Чырвоную кнiгу Беларусi.
Па дагавору з дырэкцыяй заапарка прадпрыемствы альбо прыватныя асобы бяруць пад апеку пэўную жывёлiну, забяспечваючы яе неабходнымi прадуктамi альбо пералiчваючы грошы на харчаванне. «Усынавiцель» атрымае падзячны сертыфiкат i прыярытэтнае права на размяшчэнне рэкламы на тэрыторыi заапарка. Акрамя таго, назва прадпрыемства цi прозвiшча апекуна будуць пазначаны на клетках i вальерах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскi заапарк, якому летась споўнiлася 75 гадоў, упершыню ў сваёй гiсторыi пачаў дабрачынную акцыю па «ўсынаўленню» сваiх гадаванцаў |
|