Мазырскi школьнiк прадэманстраваў на тэсцiраваннi «вышэйшы пiлатаж»
Сяргей КУРКАЧ
У структуры Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Саўмiне краiны гэтымi днямi быў распрацаваны праект Указа кiраўнiка дзяржавы «Аб змяненнi гранiц горада Мiнска i Мiнскага раёна».
Гаворка ў падрыхтаваным праекце iдзе аб уключэннi ў гарадскую мяжу Мiнска зямель Мiнскага раёна агульнай плошчай 3867,05 гектара, з якiх 3278 гектараў належаць 101 юрыдычнай асобе i 275,6 гектара — грамадзянам. Уключэнне зямельных участкаў у межах кальцавой аўтамабiльнай дарогi ў гарадскую iнфраструктуру сталiцы адпавядае генеральнаму плану развiцця галоўнага мегаполiса краiны. Згодна з гэтым генпланам землi, якiя будуць уключаны ў гарадскую мяжу Мiнска, прадугледжваецца выкарыстоўваць галоўным чынам для стварэння паркаў з адпаведнымi рэкрэацыйнымi нагрузкамi, а таксама будаўнiцтва шматкватэрных жылых дамоў i iндывiдуальных жылых дамоў сядзiбнага тыпу, будаўнiцтва грамадскiх зон спецыяльнай забудоўвы. Даведка «Звязды». На акрэсленай тэрыторыi пражывае 14,5 тысячы чалавек. Жыллёвы фонд складаецца з 19 шматпавярховых дамоў агульнай плошчай 70 тысяч квадратных метраў i 1190 сядзiбных дамоў i катэджаў агульнай плошчай 153 тысячы кв. метраў, з якiх каля 30 працэнтаў — незавершанае будаўнiцтва. Насельнiцтва гэтай тэрыторыi недастаткова забяспечана ўстановамi культурна-бытавога i сацыяльнага прызначэння. На гэтых землях iснуюць толькi дзве дзiцячыя ўстановы на 340 месцаў, амбулаторыя на 50 наведванняў у змену, лазня на 20 месцаў, магазiны змешанага гандлю агульнай плошчай 258 квадратных метраў. Большая частка гэтых аб’ектаў знаходзiцца ў дрэнным стане. Змяненне гранiц сталiцы i Мiнскага раёна не патрабуе сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Паводле даных Мiнскага гарвыканкама, арыенцiровачна сума выдаткаў на арганiзацыйныя мерапрыемствы ў галiне мiнiмальнага ўладкавання тэрыторый, перайменаванне вулiц, перапрапiску грамадзян, замацаванне iх за гарадскiмi медыцынскiмi ўстановамi i г. д. складае 1,5 мiльярда рублёў гарадскога бюджэту. Да 1 лiпеня гэтая прапанова па змяненню гранiц Мiнска павiнна накiравацца Саветам Мiнiстраў краiны на подпiс да прэзiдэнта дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 мая ў Беларусi завяршылася цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Сёння ў Мiнiстэрстве адукацыi рыхтуецца шкала пераводу тэставага бала ў дзесяцiбальную шкал |
|