Трактары пайшлi ў даход дзяржавы
Iгар ГРЫШЫН
Самаробная гарэлка, падробленая пад надзвычай папулярныя ў насельнiцтва маркi беларускiх вытворцаў, намаганнямi прайдзiсветаў трапляла на прылаўкi магазiнаў i рэалiзоўвалася людзям. Праваахоўнiкам удалося спынiць падпольную вытворчасць «самапалу» i затрымаць членаў незарэгiстраванага «кааператыва».
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, спецаперацыю правялi супрацоўнiкi ўпраўленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю МУС, УУС Мiнаблвыканкама i ГУУС Мiнгарвыканкама. Падпольны цэх па вытворчасцi падробленай гарэлкi размясцiўся ў вёсцы Зарэчча Мiнскага раёна ... у хляве пенсiянера. Апошнi, дарэчы, здаваў гэты будынак. Як удалося высветлiць аператыўнiкам, на гэтым мiнi-«прадпрыемстве» саматужным чынам выраблялася гарэлка пад маркай Брэсцкага лiкёра-гарэлачнага завода i Мiнскага вiнна-гарэлачнага завода «Крышталь». Усяго, паводле аператыўнай iнфармацыi, махляры выкарыстоўвалi для сваiх падробак 13 найменняў моцнага напiтку, якi потым рэалiзоўваўся праз магазiны. За непрацяглы тэрмiн сваёй дзейнасцi (падпольная вытворчасць гарэлкi была арганiзавана ў маi гэтага года) саматужнiкам удалося рэалiзаваць каля 2 тысяч бутэлек прадукту. У момант затрымання махляроў не абышлося без нечаканасцяў: аднаму з удзельнiкаў крымiнальнага «квартэта» ўдалося вырвацца з рук праваахоўнiкаў. На iншамарцы БМВ уцякач паспрабаваў знiкнуць. Аднак у ходзе плана «Перахват» ужо ў Мiнску злачынца быў затрыманы на вулiцы Арлоўскай: апошнi, калi зрабiў адчайную спробу вырвацца з акружэння праваахоўнiкаў, нават збiў святлафор. У вынiку спецаперацыi супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi чатырох жыхароў сталiцы, двое з якiх былi раней судзiмыя. У затрыманых канфiскавана 150 лiтраў спiрту, 588 бутэлек гатовай падробленай гарэлкi i абсталяванне для вырабу моцнага напiтку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi Фрунзенскага мiжрайаддзела фiнансавых расследаванняў горада Мiнска ў ходзе правядзення праверкi сталiчнага унiтарнага прадпрыемства «Бе |
|