21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эпiдэмiя атыповай пнеўманii падкiдвае сюжэты для кiтайскiх кiнематаграфiстаў

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

Вёска, як яна ёсць

Эканомiка, нiхто не спрачаецца, рэч важная. Ды толькi апрача яе ёсць людзi, ёсць вёска, якая цiкавая сама па сабе. I можа быць, яшчэ больш цiкавая, чым эканомiка. Адным словам, вёска Iвакi з’явiлася на свет не сёння, яна мае сваю гiсторыю, а людзi, якiя тут жывуць, адпаведна, маюць свае меркаваннi, свае погляды на тое цi iншае. А вось гэта заўсёды цiкава.

Такiм чынам, аб Iваках i асаблiвасцях пражывання ў iх.

«Неўскi праспект»

Цэнтральная вулiца вёскi носiць назву «Імя 50-годдзя Вялiкага Кастрычнiка». Праўда, на сённяшнiм фоне глядзiцца крыху надуманай. Мы цяпер упэўнiлiся, што «вялiкi кастрычнiк» для многiх быў i вялiкай катастрофай.

Iвакi — тыповая ўсходне-беларуская вёска. У тым сэнсе, што асаблiвага багацця тут не назiраецца. Такая сярэдняя рыса, якая фiзiчна выяўляецца ў тым, што на кожныя 4—5 цагляных дамоў прыпадае дзесьцi 15 драўляных, непрэзентабельных. Паколькi сядзiба цэнтральная, то тут ёсць усё неабходнае: амбулаторыя, клуб, крама, бiблiятэка, комплексны прыёмны пункт службы быту, двухпавярховая школа. I нават свой парк з бетоннай лiчбай «ХХV». Верагодна, закладвалi ў чарговы юбiлей?

Мне спадабалася размяшчэнне канторы гаспадаркi: злева могiлкi, справа — былая цяплiца. Хочаш не хочаш, а аналогiя напрошваецца тая самая...

Калi першы раз Iвакi ўпамiнаюцца ў гiсторыi, дакладна не ведаю. Затое ёсць гiстарычны дакумент, датаваны сакавiком 1776 года. Называецца «Даравальная кнiга Гомельскага маёнтка». Менавiта тады Кацярына II даравала маёнтак графу Румянцаву-Задунайскаму за яго блiскучыя перамогi ў вайне з Турцыяй. Там i ёсць упамiнанне пра вёску. Цытую: «У вёсцы Iваках: Шчучкiна, Хомчанка, Нячаева, Аўрамава, Афанасава, Памазкова, Каленiкава i iнш. У вынiку ў вёсцы Iваках двароў сорак адзiн, у iх «мужэска полу» душ сто шэсцьдзесят адна, «жэнска полу» душ сто пяцьдзесят чатыры. Тут жа карчма старая, у якой жыве Iльёвiч. Усяго «мужэска полу» душы дзве, «жэнска полу» душы тры. Жыве таксама Лейба Беркавiч».

Ну вось такiя скупыя гiстарычныя звесткi.

Наконт карчмы не ведаю, а крама ёсць. Перад ёю стаiць чырвоны пластмасавы стол i чатыры крэслы. Трэба думаць, там павiнны былi сядзець вяскоўцы i лянiва пацягваць пiва пасля насычанага працоўнага дня. Вяскоўцы былi, ды сядзелi не за столiкам, а на прыступках клуба, у зацiшку i далей ад цiкаўных позiркаў. Адпаведна, цягнулi не пiва, а вiно. Жыццё заўсёды ўносiць карэктывы ў самую станоўчую задуму, што вы хочаце...

«Дачны» матыў

Iвакi размешчаныя на чыгунцы, якая некалi называлася Лiбава-Роменскай, а цяпер — Беларускай. Да Гомеля тут язды не больш чым 50 хвiлiн. Горад — гэта работа. Ты працуеш у горадзе ўдзень, а ўвечары вяртаешся дадому, дзе свой участак i дом. Так было раней, так ёсць i сёння. Проста раней маладыя людзi яшчэ маглi выбiраць: ехаць у Гомель або заставацца дома, працаваць у саўгасе. Цяпер выбару не засталося. Хочаш работу — едзь у горад. У сэнсе работы вёска нiяк не прыцягвае...

У сваю чаргу гараджан пацягнула да зямлi. Як i паўсюдна, у Iваках i наваколлi хапае пустых хат. Адпаведна, яны карыстаюцца попытам, iх купляюць. Старшыня сельсавета Рыгор Балыхiн кажа, што з 406 двароў Савета 102 лiчацца «дачнымi». Чалавек купляе дом, нешта садзiць на ўчастку, кожныя выхадныя прыязджае, а бывае, жыве тут пастаянна. Цiкава, што прадажная цана дома можа быць даволi высокай. Напрыклад, калi ёсць газавае ацяпленне, то яна можа даходзiць да 3 тысяч. Натуральна, долараў. I гэта зразумела — чыгунка, адносна развiтая сацыяльная iнфраструктура.

— Усё звязана з чыгункай, — запэўнiвае Рыгор Балыхiн.

Фермераў у Iваках няма. А кароў — 118. Статак вёскi паступова змяншаецца. У прынцыпе, малако можна купiць i ў магазiне. Тым больш пенсiянеру, у якога праезд да Гомеля льготны. А вось трымаць сваю карову нявыгадна. Сенажацяў вакол вёскi малавата, здаваць малако — сабе даражэй. Па-першае, плацяць за яго нерэгулярна, дый цана невялiкая. Сапраўды, навошта тая карова?

А жыхароў у сельсавеце не многа. Апрача Iвакаў ёсць яшчэ пасёлкi Вербава (50 чалавек) i Барок (10 чалавек). Гэтыя людзi, кажучы высокiмi словамi, ажыццяўляюць сельскагаспадарчую палiтыку краiны. Як iм даюць яе ажыццяўляць — бачна хаця б па закiнутых цяплiцах...

Канешне, я не мог абмiнуць краму, прашу зразумець мяне правiльна. Крама ёсць твар вёскi, паказчык дабрабыту i наблiжанасцi да ўлады. Крама ў Iваках мяне ўразiла сваёй непрадказальнасцю. Напрыклад, тут прадавалiся апельсiны, памiдоры, капуста(!), бананы, каўбаса, веласiпеды, пiнжакi i касцюмы, чайнiкi, пральны парашок, шампунь i г. д. Усё, як мае быць. Тэлевiзар, канешне, не купiш, а таксама пральную машыну «Арыстон», затое ўсё iншае — калi ласка. Вельмi яскравы паказчык пакупной здольнасцi сельскага жыхара. Яна — невялiкая.

У краме ж вiсела цiкавая аб’ява: «22 лiпеня — Дзень донара. Плата — 28 тысяч рублёў. Пры сабе мець пашпарт i флюараграфiю. Папярэднi запiс!» Клiчнiк у канцы, трэба думаць, улiчваў патрэбы аўдыторыi — хто ж адмовiцца ад «бясплатнага сыру»? Тым больш, ён не бясплатны.

Духоўны i iншы пажытак

Жыхароў у Iваках усяго 1315 чалавек. З iх рэгулярна наведваюць бiблiятэку 760. Мяне гэты факт, шчыра кажучы, збянтэжыў. Вёска ў наваколлi мела, мякка кажучы, «нехарошую» рэпутацыю. Прасцей сказаць, лiчылася бандыцкай. Адкуль гэта пайшло, не ведаю, але вось такая была рэпутацыя.

I гэтую рэпутацыю абвяргаюць прыведзеныя лiчбы. Думаю, тут толькi элементарныя чалавечыя забабоны. Не больш Iвакi злачынныя, чымсьцi любая iншая вёска наваколля. Ва ўсякiм разе, бiблiятэка тут добрая: чыстая, прыгожая, цiхая, як i належыць быць такому месцу. Загадчыцай яе з’яўляецца Галiна Леанiдаўна Гаўрыленка, жанчына прыемная i, як я зразумеў, прафесiянал сваёй справы.

— А вы ведаеце, — кажа яна, — людзi ходзяць, людзi чытаюць.

— А што чытаюць?

— Магу сказаць. Шчыра кажучы, раней больш дэтэктывы прасiлi. А цяпер мода, вiдаць, прайшла. Людзi больш просяць класiку i даведачную лiтаратуру. У нас шмат студэнтаў. Iм, бывае, няма на што купiць дапаможнiк, ну, значыць, iдуць у бiблiятэку. Школьнiкi ходзяць, яны вось якраз i галоўныя чытачы класiкi. Пенсiянераў шмат у нас запiсана.

— А што чытаюць яны?

— Раней таксама прасiлi дэтэктывы, а цяпер пытаюць больш старыя кнiгi, савецкiя яшчэ. Можна што заўгодна гаварыць пра той час, можа быць, там было больш хлуснi, чым праўды. Адно, што нельга ад таго часу адарваць: тады пiсалi пра чалавека i яго жыццё.

Расiйскiя «тоўстыя» часопiсы бiблiятэка не выпiсвае, няма грошай. Грошы паступаюць з раёна. Заўсёды пэўная колькасць i яе не хапае на ўсё, што трэба. Адным словам, на першы квартал выпiсаныя толькi «Аргументы и факты», газета iнфармаваная, але яна не можа прадставiць усю палiтру расiйскiх СМI...

У вясковым клубе даўно не паказваюць кiно, гэта проста эканамiчна нявыгадна. Вечарам па выхадных праходзяць дыскатэкi. Асаблiва яны ажыўленыя летам, калi з’язджаюцца студэнты. Ну, а калi з’яўляюцца студэнты, вёска пачынае нагадваць вёску. Дарэчы, кiнафiкацыя паўсюдна церпiць крах.

— Ведаеце, у кожным доме зараз тэлевiзар, — кажа Галiна Леанiдаўна, — ледзь не ў кожным другiм — вiдэамагнiтафон. Навошта iм клуб? Ну, мо толькi сабрацца разам, крыху выпiць, пагутарыць. Мы ж тут святы ладзiм. Купалле вось хутка будзем арганiзоўваць. А так, навошта iм у клуб хадзiць?

Амбулаторыя ў вёсцы цудоўная. Шчыра кажучы, я такiх не сустракаў. Яе пачалi будаваць у 1986 годзе. Планавалася разам з амбулаторыяй узвесцi новую краму, але ўнёс карэктывы Чарнобыль. На медустанову грошай хапiла, а на гандлёвую — не. Ну а потым высокiя тэмпы набрала перабудова, стала неяк не да крамы.

Па сутнасцi, гэта нават i не амбулаторыя, а невялiкая бальнiчка. Тут нават ёсць дзённы стацыянар — чыста гарадская рэч. Некалькi кабiнетаў, ёсць нават галоўны ўрач. Хаця наяўнасць ва ўсiх сэнсах перадавой амбулаторыi мала ўплывае на лiчбы нараджальнасцi i смяротнасцi. Iвакi не адрознiваюцца ад iншых падобных беларускiх вёсак. А менавiта: нараджальнасць нiзкая, а смяротнасць высокая.

Як вы разумееце, медыцына тут нi пры чым. Тут трэба гаварыць пра ўсё тую ж эканомiку. Не думаю, што моладзь вельмi iмкнецца ў горад. Па-першае, i там з работай цяпер цяжкавата, па-другое, атрымаць жыллё сёння амаль немагчыма. Ды што там, немагчыма ўвогуле. Ну а мясцовая гаспадарка работу, канешне, прапанаваць можа. Вось толькi хто на яе пагадзiцца? Хто пажадае чакаць нейкiя 20—30 тысяч рублёў некалькi месяцаў? Напрыклад, за май у гаспадарцы яшчэ не плацiлi...

Што чакае вёску ў будучынi? Галiна Леанiдаўна, скажам, упэўненая, што Iвакi не знiкнуць. I я з ёю згодны. Як правiльна заўважыў Рыгор Балыхiн, «усё звязана з чыгункай». Вёска размешчаная на ўдачным месцы. Чыгунка плюс шасэйныя дарогi, што яшчэ трэба? А калi ўдыхнуць жыццё ў КСУП «Iвакi», калi рэарганiзаваць гаспадарку так, што яна будзе зарабляць грошы i, адпаведна, нармальна плацiць сваiм работнiкам, то моладзь тут будзе заставацца. А зарабляць гаспадарка можа. Кампактная, з традыцыямi, ды тут можна горы звярнуць.

Было б жаданне. I магчымасцi.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжведамасная нарада па пытаннях папярэджання завозу i распаўсюджвання ў Беларусi атыповай пнеўманii прайшла ўчора ў Мiнiстэрстве аховы здароўя Рэспу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика