Кошт iмяннога чэка «Маёмасць» павялiчаны на 300 рублёў
Аляксандр ПУКШАНСКI
Сёлета павiнна быць цалкам камп’ютарызаваная дыспетчарская служба Вiцебскай гарадской станцыi хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогi: Вiцебскi гарвыканкам на набыццё камп’ютарнай сiстэмы пералiчыў каля 45 мiльёнаў рублёў. Штодзень па тэлефоне «03» звяртаюцца па дапамогу больш за 300 вiцяблян.
Дзякуючы фiнансавай падтрымцы Урада Расiйскай Федэрацыi 13 юных вiцяблян з сем’яў бацькоў — рускiх па нацыянальнасцi атрымалi магчымасць адпачыць у летнiм мiжнародным лагеры «Зорны», што ў Невелi Пскоўскай вобласцi. Такiм чынам урад Расii дапамагае сваiм суайчыннiкам альбо актывiстам рускiх культурна-асветнiцкiх аб’яднанняў краiн былога СССР. У Вiцебску зараз колькасць рускiх складае каля 20 працэнтаў ад усяго насельнiцтва. Традыцыйная сустрэча партызанаў i падпольшчыкаў Беларусi, Латвii i Расii прайшла 3 лiпеня на Кургане Дружбы ў Глыбоцкiм раёне. У мерапрыемствах узялi ўдзел прадстаўнiкi ўладаў краiн, якiя разам змагалiся з фашызмам. А зусiм хутка на тэрыторыi Латвii будзе некалькi дзён адкрыты мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-La-Русь», падчас дзейнасцi якога пройдуць розныя конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы. Падчас «Славянскага базара ў Вiцебску» пройдзе канцэрт «Зорка Мулявiна», прысвечаны памяцi беларускага песняра. У канцэрце возьмуць удзел майстры мастацтваў Беларусi, а таксама знакамiтасцi з Расii i Украiны. «Вiцебскаблтэлекам» да 1029-й гадавiны заснавання Вiцебска падрыхтаваў новы даведнiк з нумарамi тэлефонаў усiх вiцебскiх гатэляў, кафэ, магазiнаў i г.д. Каштуе даведнiк менш за 1000 рублёў i карыстаецца добрым попытам. Невядомыя спрабавалi скрасцi палiва з нафтаправода на тэрыторыi Талачынскага раёна. У вынiку каля 10 тон яго вылiлася на зямлю на 558-м кiламетры перагона Дзятлава—Коханава. Аварыю за некалькi гадзiн лiквiдавалi выратавальнiкi. Вiцебскую папраўчую калонiю № 3 наведалi супрацоўнiкi шведскай сiстэмы выканання пакаранняў. Яны плануюць кансультаваць беларускiх калег па пытаннях альтэрнатыўных вiдаў пакарання, бо не заўсёды iзаляцыя ад грамадства — добры шлях да выпраўлення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Мiнiстраў Беларусi прыняў 26 чэрвеня пастанову «Аб змяненнi кошту iмяннога прыватызацыйнага чэка «Маёмасць», згодна з якой намiнальны кошт аднаг |
|