«Звязда» i «ўдача» — паняццi роднасныя!
Сяргей РАСОЛЬКА
З вёскi Балашэвiчы Глускага раёна паступiла скарга ад Iвана Ульянавiча Дзядзюлi. «Доктар выпiсаў рэцэпт, па якiм я яшчэ ўчора без праблем атрымлiваў у нашым ФАПе патрэбныя таблеткi. А сёння пайшоў — няма гэтых лекаў. Загадчыца ФАПа кажа, што паступiў загад: усе лякарствы здаць у раённую аптэку».
Загадчыца Балашэвiцкага ФАПа Галiна Каблаж пацвердзiла iнфармацыю, выкладзеную нашым чытачом. — Доўгiя гады пры ФАПах працавалi аптэчныя пункты, дзе прадавалiся ўсе медыкаменты першай неабходнасцi. Гэта было зручна, бо вяскоўцам не трэба было ездзiць у раён за тымi ж таблеткамi. Але колькi часу таму сапраўды паступiла распараджэнне: перадаць гэтыя лекi ў раённую аптэку, бо аптэчныя пункты пры ФАПах будуць зачыненыя. Праўда, гэта не азначае, што медыкаментаў у нас увогуле няма — тэрмiновую медыцынскую дапамогу мы заўсёды акажам. А вось астатнiя лекi, як у выпадку з вяскоўцам, трэба было здаць. Праўда, цяпер паступiў iншы загад. Быццам бы часова — да мая — аптэчныя пункты вернуць на ФАПы. Гэта пацвердзiла нам i загадчык Глускай цэнтральнай раённай аптэкi Зiнаiда Дзяшчэня: да 1 мая аптэчныя пункты другой катэгорыi (а менавiта так правiльна называюцца аптэчныя пункты пры ФАПах) яшчэ будуць працаваць у ранейшым рэжыме. — Гэтая сiтуацыя звязана з лiцэнзаваннем медыцынскай дзейнасцi. Згаданыя вышэй аптэчныя пункты другой катэгорыi яе праходзiць не будуць, адпаведна, спыняць сваё iснаванне, калi ў перспектыве не будуць прыняты нейкiя iншыя дакументы ў гэтай галiне, — патлумачыла далей Зiнаiда Анатольеўна. Ад рэдакцыi. Нiхто не аспрэчвае, што, напэўна, лiцэнзаванне вiдаў медыцынскай дзейнасцi — рэч карысная i патрэбная. З iншага боку, давайце ўявiм, што будзе з вяскоўцамi пасля 1 мая — за простымi таблеткамi давядзецца ехаць у райцэнтр. Гэта пры тым, што цяпер далёка не паўсюдна (а гаворка не толькi пра канкрэтную скаргу з Глускага раёна) прыгарадны аўтобус некалькi разоў на дзень заходзiць у той цi iншы населены пункт. Ды i кошт бiлета (нават з магчымымi льготамi) для многiх вяскоўцаў — грошы. Прынамсi, у параўнаннi з цаной тых таблетак, за якiмi, не выключана, давядзецца ехаць за 20—30 кiламетраў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Горад Вiцебск, здаецца, пачаў ужо прывыкаць да таго, што час ад часу тут высаджваецца рэдакцыйны дэсант |
|