Прэзiдэнт Беларусi даручыў ураду прадоўжыць перагаворы па пастаўках энерганосьбiтаў
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 снежня прыняў з дакладам старшыню Мiнгарвыканкама Мiхаiла Паўлава.
Мэр беларускай сталiцы, якi ўзначальвае па даручэнню кiраўнiка дзяржавы аргкамiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню ў Мiнску матча сусветнай групы Кубка Дэвiса памiж нацыянальнымi зборнымi камандамi Беларусi i Расii па тэнiсу, далажыў прэзiдэнту аб ходзе падрыхтоўкi да гэтага мерапрыемства. Мiхаiл Паўлаў таксама праiнфармаваў прэзiдэнта аб праведзеных у горадзе мерапрыемствах, якiя накiраваны на стварэнне ўмоў для адпачынку i заняткаў спортам у зiмовы перыяд. Так, каб выканаць даручэнне кiраўнiка дзяржавы, гатова да эксплуатацыi лыжа-ролерная траса, вядзецца мантаж двух зборна-разборных каткоў на праспекце Машэрава i Кастрычнiцкай плошчы. Прадметам абмеркавання стала i добраўпарадкаванне беларускай сталiцы. Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што будаўнiчыя работы часам ствараюць нязручнасцi для мiнчан. Такiя факты павiнны быць выключэннем, а не правiлам, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб усе работы па добраўпарадкаванню праводзiлiся якасна, хутка i пры рацыянальным расходаваннi грашовых сродкаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi даручыў ураду прадоўжыць перагаворы па пастаўках энерганосьбiтаў. Такую задачу паставiў Аляксандр Лукашэнка 3 снежня на рабочай нар |
|