Грыбная страва стала ракавой
Яна СВЕТАВА
Адразу цэлая сям’я з вёскi Жытнавiчы Пiнскага раёна пацярпела ад ужывання ў ежу грыбоў. Муж, жонка i iх сын 1955 года нараджэння паелi на мiнулым тыднi смажаных грыбоў. I амаль адначасова адчулi сябе дрэнна. Але па медыцынскую дапамогу не звярнулiся, а спрабавалi заняцца самалячэннем. Потым, калi самаадчуванне стала рэзка пагаршацца, пайшлi ў мясцовы ФАП. Была выклiкана «хуткая дапамога», i вяскоўцы накiравалiся ў бальнiцу. Але намаганнi пiнскiх медыкаў аказалiся марнымi, i гаспадар дома, 1929 года нараджэння, памёр. Не ўдалося выратаваць i сына. Было ўпушчана самае каштоўнае ў такой сiтуацыi — час, i ядавiтыя рэчывы трапiлi ў кроў. У бальнiцы зараз знаходзiцца пажылая жанчына, прагнозаў наконт яе стану ўрачы пакуль не даюць. У медыкаў ёсць падазрэнне, што людзi з’елi ядавiтыя грыбы. Пацярпеўшыя расказвалi пра рознакаляровыя грыбы, падобныя на сыраежкi.
З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласцi зарэгiстраваны 31 выпадак атручэння грыбамi, пацярпелi 36 чалавек. На шчасце, да гэтага абыходзiлася без лятальных зыходаў. Здавалася б, няхiтрыя правiлы бяспекi ўсе ведаюць, але ж зноў i зноў наступаюць на адны i тыя ж граблi. Не варта збiраць грыбы, якiх не ведаеш, нельга браць i тыя, якiя лёгка зблытаць з ядавiтымi. Яшчэ адна важная ўмова бяспекi — добрая тэрмiчная апрацоўка грыбоў. Iх трэба некалькi разоў паварыць, злiваючы ваду, а потым смажыць. А пры першых прыметах атручэння (дыярэя, ванiты, агульная млявасць) трэба неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу. Мiнуты могуць вырашыць лёс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу цэлая сям’я з вёскi Жытнавiчы Пiнскага раёна пацярпела ад ужывання ў ежу грыбоў. Муж, жонка i iх сын 1955 года нараджэння паелi на мiнулым тыдн |
|