Звычайныя Навасёлкi
Сяргей ШАЎЦОЎ
Трэба сказаць, Беларусь не так i далёка адышла ад сваёй сястры-нябожчыцы — БССР. Асноўныя рысы захавалiся. Хiба што дадалося экспрэсii, эмацыянальнасцi. Так, безумоўным палiтычным, эканамiчным i геаграфiчным цэнтрам краiны быў Мiнск. Ён такiм i застаўся — яго роля толькi павялiчылася. У якасцi доказу возьмем колькасць малых прадпрыемстваў (МП). Большая iх частка (54 працэнты) якраз у сталiцы. Яшчэ 11 працэнтаў — у сталiчнай вобласцi. Колькасць МП у астатнiх рэгiёнах вагаецца ад 6 да 8 працэнтаў. Яўны перакос. Што дае магчымасць, праўда, пагутарыць на далiкатную тэму прадпрымальнiцтва, i асаблiва яго развiцця ў Беларусi, менавiта са старшынёй ГА «Мiнскi сталiчны саюз прадпрымальнiкаў i працадаўцаў» Уладзiмiрам КАРАГIНЫМ. Мяркуючы па лiчбах, з кiм, як не з iм?
Шклянка: напалову поўная?.. — Уладзiмiр Мiкалаевiч, дынамiка развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу ў Беларусi станоўчая цi адмоўная? Або яна знаходзiцца ў вялацякучым стане? — Ну, хачу адразу сказаць, што ў нас да цяперашняга моманту адсочваецца малы бiзнэс, малыя прадпрыемствы. Паняцце сярэдняга прадпрыемства будзе, вiдаць, уведзена толькi пасля прыняцця Закона «Аб падтрымцы малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва». Мы, дарэчы, уносiлi свае прапановы пры падрыхтоўцы гэтага закона. Нам бы хацелася, каб у заканадаўства быў уведзены еўрапейскi стандарт. Скажам, малое прадпрыемства — гэта ад 11 да 50 працуючых, гадавы абарот — да 10 млн. еўра, а сярэдняе — ад 51 да 250 работнiкаў, гадавы абарот — да 50 млн. еўра. Што датычыць дынамiкi. У цэлым па краiне яна станоўчая. Малы бiзнэс працуе актыўна, дзейсна ўдзельнiчае ў экспарце, прычым з пэўнымi поспехамi. Можна гаварыць пра ўзаемадзеянне, супрацоўнiцтва з дзяржаўнымi структурамi. Колькасць МП паступова расце. Канешне, хацелася б паскорыць гэты працэс, i яго трэба паскараць. Ды вось толькi ад самiх прадпрымальнiкаў залежыць не многа. — У сэнсе, нiчога ад iх не залежыць? — Я не стаў бы так сцвярджаць. Ведаеце, ёсць такi выраз: хочаш быць шчаслiвым — будзь iм. Так i тут: хочаш быць прадпрымальнiкам — будзь iм. Я гэта да таго, што нiчога ў рукi само не прыплыве. Трэба варушыцца, праяўляць актыўнасць, заяўляць аб сабе. Але вернемся да дынамiкi развiцця. Так, вы маеце рацыю, вяласць працэсу бачная. Усё магло б быць больш эфектыўным. Многiя малыя прадпрыемствы маюць цяжкасцi, працуюць сабе на страту. Статыстыка пацвярджае: 24 працэнты МП стратныя. Гэта залежыць ад вельмi многiх фактараў, мы пагутарым пра гэта нiжэй. — Згодны, тэма заслугоўвае таго. Але ў якой ступенi дынамiка развiцця залежыць ад стану грамадства ў цэлым i ад палiтыкi дзяржавы — у прыватнасцi? — Безумоўна залежыць. Тут i гаварыць не трэба. Дзяржава можа падтрымлiваць прадпрымальнiка або не. Ад рэакцыi грамадства ж, на мой погляд, залежыць амаль усё. У якiм асяроддзi вы iснуеце: у агрэсiўным — гэта адно, i гэта вашай справе не спрыяе, а наадварот. Цi гэта асяроддзе ставiцца да вас прыязна — тут зусiм iншы расклад. Зайздрасць, неадабрэнне таго, што вы рашылiся змянiць сiстэму каардынатаў, пайшлi сваiм шляхам — тым больш, у вас штосьцi атрымалася! — гэта вельмi моцна ўплывае. Памятаеце пачатак 90-х гадоў? Гучалi заклiкi: спрабуйце, рызыкуйце, усё дазволена, што не забаронена, i г.д. Сапраўды быў такi бум, людзi iшлi ў прадпрымальнiцтва. Новыя прадпрыемствы раслi як грыбы пасля дажджу... Так было. Але сёння гэтага буму не назiраецца. Сёння каля 70 тысяч малых прадпрыемстваў знаходзяцца ў стадыi лiквiдацыi. Перыяд эканамiчнага рамантызму скончыўся. I не вельмi рамантычна: працэдура лiквiдацыi вельмi складаная. У многiх не захавалiся архiвы — значыць, ёсць цяжкасцi з вызначэннем стажу для пенсii. Так што, сапраўды, патэнцыяльныя будучыя прадпрымальнiкi цяпер моцна думаюць: цi варта адкрываць сваю справу, калi столькi праблем, якiх можна пазбегнуць? Трэба прама прызнаць: агульны стан грамадства, яго iнстытутаў, адносiны дзяржавы да прадпрымальнiцтва пакуль не садзейнiчаюць яго росту. I я хачу адзначыць, гаворка iдзе не пра агульную ўстаноўку, а пра спрашчэнне працэдур, пра мiнiмiзацыю таго, што мы называем бюракратычнай казуiстыкай. — Верагодна, не толькi гэта? — Так, пакуль недастатковыя iнвестыцыi, у тым лiку замежныя. Пры стварэннi прадпрыемства сёння прыходзiцца плацiць больш — цэнавы парог узрос. Складана знайсцi бiзнэс-iдэю, якая б была па-за канкурэнцыяй. Каб сёння ўвайсцi ў рынак, трэба быць падкаваным у галiне маркетынгу, а пачынаючыя прадпрымальнiкi, як правiла, тут слабыя. Пры гэтым мала аналiтычных груп, якiя б аказвалi прадпрымальнiкам дапамогу, дзяржаўныя iнстытуты таксама не ўдзяляюць гэтаму такую ўвагу, якая сапраўды патрэбна. Чычыкаў i iншыя — Да цяперашняга часу грамадства ацэньвае прадпрымальнага чалавека больш негатыўна, чым пазiтыўна. Змены, канешне, ёсць, але не вельмi значныя. Гэта зайздрасць або менталiтэт у нас такi? — Так, на жаль, так. Нi кiнематограф, нi лiтаратура, нi журналiстыка, яна таксама, не стварылi станоўчага вобраза прадпрымальнiка. Замест гэтага — нейкiя злыя карыкатуры, пераважна страшнаватыя. Я разумею, iншы раз прадпрымальнiкi самi давалi падставу, але... Не ўсiм хацелася, каб дзелавога чалавека ўспрымалi станоўча. Само словазлучэнне — «дзелавы чалавек» — ужо было сумнiўным. Гадоў дзесяць таму я сустракаўся з вядомым расiйскiм акцёрам Аляксандрам Калягiным. Як вядома, ён сыграў ролю спрытнюгi ў «Прахiндзiядзе». I я яго спытаў: а чаму так адбываецца? Пачынаючы з Гогаля i яго Чычыкава — нiводнага станоўчага вобраза. Салтыкоў-Шчадрын, Астроўскi, Дастаеўскi — тое ж самае. Астап Бендэр — знакавая, можна сказаць, фiгура. Абаяльны махляр, вобраз якога стваралi таленавiтыя акцёры: Юрскi, Мiронаў, Гамiяшвiлi. Абаяльны, але махляр, цi не так? На Захадзе ёсць, рэдка, але ёсць вобразы прыстойных бiзнэсменаў. У цэлым, трэба адзначыць, адносiны да прадпрымальнiка, скажам так, асцярожныя. Але гэта — у мастацтве. У жыццi заходнi прадпрымальнiк — чалавек паважаны, менавiта станоўчы. Ён там пастаўлены ў такiя ўмовы, што выгадна быць прыстойным, сумленным, мець высокую маральную рэпутацыю. — У нас — нявыгадна? — I ў нас гэта выгадна! Вось толькi ўмовы ў нас, мякка кажучы, не зусiм тыя. Скажам, каб зарэгiстраваць сваю справу, трэба прайсцi мiнiмум 10 арганiзацый i зрабiць 13 пакетаў дакументаў. На гэта ў сярэднiм патрабуецца 66 дзён i 746 долараў. А рэгулярныя праверкi? А падаткi? Пасля гэтага смешна чакаць, што ўсе беларускiя прадпрымальнiкi будуць лiтаральна выконваць кожную лiтару закона. Яны проста пераходзяць у «шэры» сектар эканомiкi. Дрэнна, але зразумела. Дарэчы, два прыклады. Каб зарэгiстраваць уласнасць у Нiгерыi, патрабуецца 21 працэдура, 274 днi, 27 працэнтаў кошту ўласнасцi ў выглядзе пошлiн дзяржаве. А вось Нарвегiя. Прадпрымальнiк iдзе ў зямельны рэгiстр, падае заяўку, плацiць рэгiстрацыйны ўзнос i 2,5 працэнта кошту ўласнасцi. Дзе лепшыя ўмовы для прадпрымальнiцтва, для развiцця эканомiкi? I чаму ўзровень жыцця ў Нарвегii непараўнальна вышэйшы, чым у Нiгерыi? Хоць i там, i там ёсць нафта, шмат нафты. — Пытаннi, якiя змяшчаюць у сабе адказ... Ну а што адказаў вам Калягiн? — У яго крыху iншая прафесiя. Ён сам здзiвiўся: сапраўды, калi прадпрымальнiк, то амаль злодзей. Бедны i хворы — гэта нармальна, гэта мы любiм i разумеем, багаты i здаровы — гэта дрэнна, амаральна. Такi «сiндром суседскай каровы», якая здохла i тым самым прынесла вам радасць. Добра. Але хто гэтую краiну будаваў i да, i пасля рэвалюцыi? Прадпрымальныя людзi. Да рэвалюцыi iх называлi купцамi, пасля — «чырвонымi» дырэктарамi i старшынямi. Я хачу падкрэслiць: нiводная ўлада без такiх людзей не абыдзецца i не абыходзiцца. Я памятаю размову з адным кааператарам у пачатку 90-х. Ён казаў, што яго сын саромеецца гаварыць у школе, што яго тата — кааператар. Бо адносiны былi негатыўныя. I вось у такiм агрэсiўным асяроддзi прыходзiлася пачынаць справу... Сёння час прайшоў, адносiны змянiлiся. Паглядзiце, нiводнае грамадскае мерапрыемства не абыходзiцца без удзелу кампанiй, прадпрымальнiкаў. Дабрачыннасць стала прыметай добрага тону. Ну i нарэшце, бiзнэс Беларусi стварыў каля 1 мiльёна рабочых месцаў. Без удзелу, падкрэслю, дзяржавы, сваiмi сiламi. Чалавек бярэ на сябе ўсю адказнасць. А ў нас чамусьцi так склалася, што ад прадпрымальнiка многага чакаюць. Лiчыцца, што ён цудоўным чынам можа ўсё. А чаго яму гэта каштуе — нiкога не цiкавiць. Любяць разважаць пра прыбыткi — дык iх яшчэ трэба атрымаць, што сёння вельмi складана. Гэта занадта цяжкая праца, кошт яе бывае празмерна высокi. За апошнi час з жыцця пайшло пяцёра прадпрымальнiкаў — членаў саюза. Iнфаркт, iнсульт, часта прама на рабоце. I пайшлi яны значна раней часу... Вось вам прыбыткi, прэстыжныя маркi машын, загарадныя дамы. А факт той, што многiя прадпрымальнiкi нават машын не маюць! Усё iдзе перш за ўсё ў справу. Бо як толькi адстанеш — абыдуць канкурэнты, як вынiк — банкруцтва. Многiя церпяць крах — гэта рынак, рэч даволi жорсткая. Вось аб чым трэба гаварыць, а не аб звышдаходах. Яны — у адзiнак, у большасцi — работа, работа, работа. (Заканчэнне будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навасёлкаў па краiне шмат, ледзь не ў кожным раёне знойдзецца вёска, якую продкi, не доўга думаючы, назвалi ў свой час Навасёлкамi. Вось i гэта ў Бара |
|