21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзiнокiм прадастаўляецца... сацыяльны работнiк

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

ДАПАМОГА

Насельнiцтва Беларусi няўхiльна старэе. Пажылых людзей у краiне ўсё больш, моладзi i дзяцей — менш. Самая напружаная ў дэмаграфiчным плане сiтуацыя сёння склалася ў вёсцы, дзе да 90 працэнтаў жыхароў (а ў асобных населеных пунктах i ўсе 100) — састарэлыя. Часта — адзiнокiя цi адзiнока пражываючыя.

1.

Боркаўскi сельскi Савет — бадай што самы маленькi з 14 сельсаветаў Бярозаўскага раёна. На пачатак года тут было прапiсана 933 чалавекi (упершыню за многiя гады колькасць жыхароў «не дацягнула» да тысячы). На тэрыторыi Савета — 7 населеных пунктаў, з iх два — вёскi Чарнякава i Малыя Лясковiчы — вызначаюцца асаблiва «сцiплай» колькасцю насельнiкаў. У Чарнякаве жыве 7 чалавек. У Малых Лясковiчах летам усё насельнiцтва складаюць дзве бабулькi-пенсiянеркi, якiх на зiму забiраюць да сябе дзецi. «Пагасцiць да сябе дамоў» яны прыязджаюць вясной, калi пацяплее, таму ўвесь час, пакуль ляжыць снег, вёска Малыя Лясковiчы стаiць нежылая.

Большасць жыхароў Боркаўскага сельсавета, як i суседнiх, — састарэлыя. Шмат адзiнокiх i адзiнока пражываючых пенсiянераў.

— Гэта наш асноўны кантынгент, — расказвае старшыня Боркаўскага сельскага Савета дэпутатаў Алена Луцкевiч. — Працуючым вяскоўцам вырашыць свае гаспадарчыя праблемы прасцей — дапаможа арганiзацыя, сельскагаспадарчы кааператыў. Для пенсiянераў блiжэйшы прадстаўнiк улады на вёсцы — стараста. Да яго яны прыносяць свае клопаты i турботы, а ён у сваю чаргу падключае сельскi i раённы выканкамы да вырашэння канкрэтных пытанняў.

Сёлета была праведзена сур’ёзная работа па тэлефанiзацыi населеных пунктаў. Цяпер на тэрыторыi Боркаўскага савета практычна ў кожнай хаце ёсць апарат, у тым лiку i ў маланаселеных Малых Лясковiчах i Чарнякаве. Натуральна, гэта вельмi зручна, асаблiва для адзiнокiх састарэлых. Цяпер людзi могуць па тэлефоне зрабiць заказ, скажам, на брыкет цi дровы, а Бярозаўскi райпалiвазбыт аператыўна выканае заказ.

Зноў жа па тэлефоне можна выклiкаць фельчара з ФАПа (у Боркаўскiм сельсавеце iх два). Акрамя таго, пастаянна выязджае на прыём галоўны ўрач ўчастковай бальнiцы.

Аднак адзiнокiм састарэлым часта не хапае элементарнай дапамогi па гаспадарцы: прынесцi вады з калодзежа, хлеб з магазiна, медыкаменты з аптэкi, выпалiць печ, дапамагчы памыць адзенне, пакармiць свойскую жывёлу. Гэту задачу бяруць на сябе сацыяльныя работнiкi з раённага аддзялення сацыяльнай дапамогi на даму. «Кожны з 14 сацыяльных работнiкаў абслугоўвае 2—3 падапечных пенсiянераў, — працягвае Алена Станiславаўна. — Надомнае абслугоўванне сёння вельмi папулярнае. Не для ўсiх яно, праўда, бясплатнае (улiчваецца адсутнасць дзяцей у межах рэспублiкi, памер пенсii), аднак многiя згаджаюцца атрымлiваць яго за плату. Для гэтага дастаткова таго факта, што дзецi жывуць у iншым населеным пункце. Грошы за надомнае абслугоўванне пенсiянеры плацяць параўнальна невялiкiя — прыкладна 10—20 тысяч у месяц.

... У Бярозаўскiм райвыканкаме Алену Станiславаўну мне прадставiлi як узорнага старшыню сельскага Савета, якi «мае талент кантактаваць з людзьмi i знаходзiць да кожнага свой падыход». Сама Алена Станiславаўна з гэтым не пагадзiлася: «Усе нашы Саветы працуюць на высокiм узроўнi, iнакш i немагчыма. Выйшаў за дзверы — i ты ўжо сярод людзей, выслухоўваеш скаргi, просьбы. Некаторыя пытаннi сiламi толькi сельскага Савета вырашыць немагчыма. Аднак быць у курсе ўсiх патрэб i клопатаў нашых жыхароў мы проста абавязаны».

2.

«Бяда нашых адзiнокiх пенсiянераў не толькi ў тым, што няма каму дамапагчы iм па гаспадарцы, — працягвае тэму дырэктар Мастоўскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Таццяна Макей, — але i ў недахваце кантактавання, нармальных чалавечых зносiнаў. I дапамога сацыяльнага работнiка ў многiм заключаецца ў тым, каб псiхалагiчна падтрымаць чалавека, пагаварыць з iм, пацiкавiцца яго настроем, пачытаць свежую газету, абмеркаваць навiны».

Сёння ў Мастоўскiм раёне 890 адзiнокiх i 6,5 тысячы адзiнока пражываючых састарэлых. Колькасць iх зваротаў у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання мала залежыць ад сезоннасцi: i зiмой, i летам па гаспадарцы заўсёды знаходзiцца работа. Зараз самая актуальная патрэба — дапамога ў падрыхтоўцы да зiмы (нарыхтоўка гароднiны, забеспячэнне палiвам, рамонт печак, уцяпленне хат).

Найбольш запатрабаваным застаецца надомнае абслугоўванне. Гэтай паслугай у раёне карыстаюцца 687 састарэлых.

— З году ў год у нас павялiчваецца колькасць пажылых людзей, якiя маюць патрэбу ў асобым доглядзе, тым больш зiмой, — гаворыць загадчык аддзялення першаснага прыёму iнфармацыi Цэнтра Алена Дзеранчук. — Сёння толькi ляжачых старых у нас 42. А колькасць ложка-месцаў у мясцовай бальнiцы сястрынскага догляду — усяго 25. Ёсць яшчэ дом-iнтэрнат для састарэлых (разлiчаны на 42 месцы, 38 з якiх ужо занятыя), але не ўсе яны туды пойдуць. Наспела неабходнасць альбо адчыняць новую профiльную сацыяльную ўстанову, альбо пашыраць тое, што маем.

Пашырэння патрабуе i будынак самога Цэнтра, дзе не могуць размясцiцца ўсе яго аддзяленнi. Але сацыяльных работнiкаў больш непакоiць транспарт. Магчымасцяў старэнькай «легкавушкi» дакладна не хапае.

— Мы цесна супрацоўнiчаем з дабрачыннымi арганiзацыямi, — гаворыць Таццяна Макей, — аднак для нас пакуль што вельмi праблематычнай застаецца транспарцiроўка гуманiтарнага грузу i яго дастаўка адрасатам, асаблiва ў аддаленыя населеныя пункты. Мы, канешне, аказваем насельнiцтву i платныя паслугi, аднак сродкаў на набыццё свайго грузавiчка не хопiць.

Часцей за ўсё да сваiх падапечных сацыяльныя работнiкi дабiраюцца пешшу цi на веласiпедзе, калi ёсць конь — на канi. Калi трэба — i прысядзiбныя соткi апрацуюць, i брыкет прывязуць. Нягледзячы на пэўныя складанасцi, Цэнтр паступова пашырае «арэал» свайго ўздзеяння. Так, у пачатку года яго супрацоўнiкi ўзялi шэфства над 9 састарэлымi з 7 аддаленых вёсак (25 кiламетраў ад цэнтральнай сядзiбы i больш).

Працу сацыяльнага работнiка лёгкай не назавеш, асаблiва на вёсцы. Гэтая прафесiя патрабуе спецыфiчных асобасных якасцяў.

— Сацыяльны работнiк — гэта стан душы, — лiчыць Таццяна Макей. — У нас няма кадравай цякучкi. У асноўным усе нашы сацыяльныя работнiкi — людзi на сваiм месцы. Такiя, напрыклад, як Янка Масюк, якая працуе ў сацыяльнай службе з 1986 года, Таццяна Стасевiч, Зоя Рачкоўская, Таццяна Здановiч, Валянцiна Карасевiч i iншыя... Для нашых падапечных яны — першыя памочнiкi i дарадцы.

Мiнск—Бяроза—Масты—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насельнiцтва Беларусi няўхiльна старэе. Пажылых людзей у краiне ўсё больш, моладзi i дзяцей — менш. Самая напружаная ў дэмаграфiчным плане сiтуацыя сё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика