21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Завяршыла працу чацвёртая сесiя Палаты прадстаўнiкоў

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрась ЛЯШКЕВIЧ

ПАРЛАМЕНЦКI ДЗЁННIК

Аднак перад тым, як паставiць кропку ў вясенне-летнiм перыядзе працы, парламентарыi абмеркавалi яшчэ некаторыя пытаннi.

Пасля доўгiх i напружаных спрэчак заканадаўцы адправiлi на дапрацоўку праект закона «Аб абавязковым страхаваннi прафесiйнай адказнасцi», якi прапаноўвалася адобрыць у першым чытаннi. Сярод дэпутатаў знайшлося нямала працiўнiкаў самой канцэпцыi дакумента. Законапраектам мяркуецца ахапiць абавязковым страхаваннем дзейнасць прыватных натарыусаў, антыкрызiсных кiраўнiкоў i часовых кiраўнiкоў у справах аб банкруцтве, мытных агентаў i мытных перавозчыкаў, страхавых брокераў, а таксама прапаноўваецца падвергнуць страхаванню «iншыя вiды дзейнасцi, якiя ўстанаўлiваюцца нарматыўнымi прававымi актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь». За апошняй фармулёўкай дэпутаты ўбачылi верагоднасць таго, што абавязковаму страхаванню можа падлягаць i прафесiйная адказнасць прыватных урачоў.

Законапраект устанаўлiвае i памеры мiнiмальных кампенсацыйных выплат. Яны залежаць ад велiчынi шкоды, нанесенай жыццю i здароўю людзей. Напрыклад, у вынiку смерцi выгадаатрымальнiка памер выплаты павiнен быць не меншым за мiнiмальны памер страхавой сумы, у выпадку атрымання I групы iнвалiднасцi — не менш чым 4000 еўра, II групы — 3750 еўра, III групы — 3000 еўра, пры атрыманнi цялесных пашкоджанняў, якiя не прывялi да iнвалiднасцi, — 750 еўра.

Прычын, па якiх дэпутаты не згадзiлiся прыняць карысны, як здавалася на першы погляд, законапраект, шмат. Але галоўная заключаецца ў наступным. На сённяшнi дзень iснуе практыка добраахвотнага страхавання ўсiх пералiчаных вiдаў дзейнасцi. Летась 14 страхавых арганiзацый заключылi 258 дагавораў аб страхаваннi прафесiйнай адказнасцi на агульную суму 150 млн. рублёў.

Праўда, выплаты па страхавых выпадках склалi толькi дзесятую частку — 15 млн. рублёў. Такiм чынам, можна ўявiць, наколькi гэта выгадная срава. Можна таксама ўявiць, якiя сумы пачнуць круцiцца, калi будзе ўведзена практыка абавязковага страхавання. Гэта выклiкала моцную занепакоенасць дэпутатаў на фоне спроб прадаставiць выключнае права на ажыццяўленне вiдаў абавязковага страхавання толькi адной дзяржаўнай арганiзацыi. I вось тут, на думку парламентарыяў, узнiкае рызыка парушэння заканадаўства аб роўных правах суб’ектаў гаспадарання розных формаў уласнасцi. Словам, у дэпутатаў ёсць над чым падумаць да восенi.

А вось другi законапраект — «Аб натуральных манаполiях» — быў адобраны нават без абмеркавання. Акрамя таго, учора дэпутацкi корпус падтрымаў iнiцыятыву дэпутата Уладзiмiра Парфяновiча аб звароце з запытам у Канстытуцыйны суд. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што, на думку дэпутата, практыка выкарыстання штампа аб дазволе на выезд за мяжу, якi ставiцца ў нацыянальным пашпарце i каштуе на сённяшнi дзень 50 тысяч рублёў, супярэчыць нормам Канстытуцыi, дзе сказана, што грамадзяне краiны маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Беларусi, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад, i палажэнням Закона «Аб парадку выезду з Рэспублiкi Беларусь i ўезду ў Рэспублiку Беларусь». Калi Канстытуцыйны суд прызнае, што дэпутат мае рацыю, i вынесе адпаведнае заключэнне, то штамп у пашпарце больш не спатрэбiцца, i нашым грамадзянам ездзiць за мяжу стане значна прасцей i танней.

Вынiкi чацвёртай сесii Палаты прадстаўнiкоў у заключнай прамове падвёў Вадзiм Папоў. Старшыня асаблiва засяродзiў увагу на мiжнароднай дзейнасцi палаты. Поўны тэкст яго выступлення наша газета надрукуе ў наступным нумары.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак перад тым, як паставiць кропку ў вясенне-летнiм перыядзе працы, парламентарыi абмеркавалi яшчэ некаторыя пытаннi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика