21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тунiс выратоўвае Расiю?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена ЛЯЎКОВIЧ

ЖАНОЧЫ ПОГЛЯД. НА ФУТБОЛ

Суддзю Калiну памiлавалi. Выпусцiлi на поле ва ўчарашнiм матчы памiж Японiяй i Турцыяй. Хаця ўсе думалi, што пасля таго, як ягонымi малiтвамi з чэмпiянату была сплаўлена каманда Аргенцiны, гэтаму каларытнаму лысаму мужчыне з зусiм не пяшчотным выразам твару давераць толькi ўзнiмаць таблiчкi аб замене цi аб дабаўленым часе (што ён нярэдка на апошнiх гульнях i рабiў). I гэта было б правiльна.

Таму што пенальцi, якi ён назначыў у вароты Аргенцiны падчас яе сустрэчы са зборнай Англii, быў вельмi нават спрэчны. I ён, гэты гол, адзiны ў той гульнi, забраў у аргенцiнцаў адно ачко, якое б яны атрымалi ў выпадку нiчыёй i якое б запалiла iм зялёнае святло на выхад з групы. Зрэшты, Калiну памыляцца не ўпершыню. На чэмпiянаце Еўропы ён пенальцi, якога насамрэч не было, паставiў крыж на надзеях чэхаў. Пра гэту памылку гаварылi ўсе, але потым усё таму ж Калiну даверылi судзiць адзiн з апошнiх матчаў еўрапейскага першынства. Мабыць, ёсць у гэтага чалавека нейкая незвычайная абаяльнасць, калi памылкi, якiя некаторым каштуюць кар’еры, яму вельмi хутка даруюцца i забываюцца. Так што не здзiўлюся, калi судзiць фiнальны матч будзе iменна ён.

Наогул судзейства на гэтым чэмпiянаце (як, дарэчы, i на астатнiх) — асобная тэма для прэтэнзiй i спрэчак. У гульнi Iталiя — Харватыя з трох галоў у харвацкiя вароты залiчваецца толькi адзiн, хаця на паўторы вiдаць, што ўсе галы чыстыя. У матчы Бразiлiя — Турцыя iграка збiваюць да лiнii штрафной, а суддзя замест штрафнога назначае пенальцi, якi i вырашае вынiк сустрэчы. У гульнi Партугалiя — Паўднёвая Карэя партугальцы, дзякуючы суддзi, змагаюцца супраць карэйцаў удзевяцёх, хаця ён мог пашкадаваць i не паказваць другую жоўтую картку абаронцу Партугалii, калi ўжо адзiн iгрок быў выдалены. Арбiтр матча Бразiлiя — Бельгiя не залiчвае гол бельгiйцаў, угледзеўшы нейкае надуманае парушэнне, а потым, ужо ў перапынку памiж таймамi, падыходзiць да бельгiйскага трэнера i просiць прабачэння. Толькi каму ад гэтага лягчэй — гол жа ўсё роўна не залiчаны. Праўду кажуць футбольныя балельшчыкi: на полi часта ў адной з каманд ёсць дванаццаты iгрок — суддзя...

Калiна на матчы памiж японцамi i туркамi быў нейтральны. Не тое што баяўся памылiцца зноў — не было нагоды асаблiва свiсцець i спрачацца. Сумны быў матч. Пэўна, сурочылi журналiсты, якiя называлi гэту сутрэчу не iнакш як бiтвай самураяў з янычарамi. Нi ад самураяў, нi ад янычараў на тым полi i духу не было. Качалi сабе мяч ад варот да варот. Толькi Хасан Шаш зрэдку з-пад густых броваў вачыма блiскаў ды iшоў у атаку. Безвынiкова. Куды дзелiся тыя эмоцыi, той запал, з якiм туркi ў групавым турнiры гулялi з камандай Коста-Рыкi. Там, здавалася, зямля гула, у запале на людзей кiдалiся. А тут... Японцы таксама — нiбы не дома гулялi. Трыбуны проста вар’яцелi, а яны... Турцыя заслужана перамагла, але эйфарыi ад такога вялага поспеху ў iгракоў, думаю, асаблiвай няма. Тым больш што настроiлiся яны ўзяць рэванш над Бразiлiяй, якой прайгралi ў групе з-за таго недарэчнага вышэйпамянёнага пенальцi. Гэта пры ўмове, што яны абыдуць у чвэрцьфiнале Сенегал, а Бразiлiя — Англiю. Але калi i яны, i Бразiлiя будуць гуляць так, як у апошнiх сустрэчах, дык спаткаюцца яны хiба што ў якiм японскiм бары, каб пажалiцца адно аднаму, што «вылецелi».

У адзiн дзень чэмпiянат мог пазбавiцца абедзвюх каманд-гаспадароў. Выходзячы на гульню з Iталiяй, паўднёвакарэйцы ўжо ведалi, што Японiя вылецела. Можна ўявiць, як гэта яшчэ больш узняло настрой iгракоў, якiя мелi ўжо ў спiсе сваiх «ахвяр» не абы-каго — зборную Партугалii.

З-за гэтай гульнi, дарэчы, разгарэўся невялiкi скандал: нехта з карэйцаў сказаў, што нiбыта Фiгу падыходзiў да яго ў перапынку i прапаноўваў нiчыю. Праўда, калi журналiсты зрабiлi з гэтага сенсацыю, хiтры азiят паспяшаўся ад сваiх слоў адмовiцца... А да гульнi з Iталiяй карэйцы рыхтавалiся ўсур’ёз. Успомнiлi нават поспехi свайго нядаўняга суседа-ворага — Карэi Паўночнай, калi зборная гэтай краiны перамагла «Скуадру Адзуру» на чэмпiянаце свету ў 1966-м. Карэйцы размалявалi сядзеннi на стадыёне ў Тэджоне, дзе мелася адбыцца гульня, надпiсамi «Паўторым 1966 год». Прымхлiвыя iтальянцы тут жа прынеслi пратэст у аргкамiтэт, i надпiсы давялося сцерцi...

Пасля таго, як цудам каманда Iталii прадралася ў 1/8 (што, як не цуд, быў пройгрыш каманды Харватыi Эквадору, пасля якога iтальянцам хапiла ў гульнi з Мексiкай нiчыёй, што, як не цуд, было рашэнне Трапатонi выпусцiць на замену Дэль П’ера, якi ўвесь папярэднi матч правёў на лаўцы запасных, а тут амаль у канцы гульнi забiў такi патрэбы камандзе мяч?), першае, што публiчна сказаў iхнi трэнер Трапатонi: «Мы ўпэўнiлiся — Бог ёсць». Уражлiвым iтальянцам, якiя вераць у лёс i ўдачу (i да таго ж вельмi нядрэнна гуляюць), гэтага хапiла, каб паверыць, што яны перамогуць, што фартуна павярнулася да iх тварам... У гэтым яны ўпэўнiлiся ўжо з першых хвiлiн, калi Буфон узяў iмклiва назначаны пенальцi. Але потым здары-лася тое, што і на фінале чэмпія-нату Еўропы. Гол у адказ на апош-ніх мінутах, дадатковыя таймы, «залаты» гол карэйцаў (як два гады таму — французаў). Апошняй кроп-ляй перад гэтым голам была чыр-воная картка Тоці, якую, дарэчы, можна было і не даваць. Што скажа цяпер мудры Трапатоні? Бог ёсць, але ён не жыве ў Карэі?..

Цяпер карэйцы выйшлі на іспан-цаў. Маючы яшчэ адну «зорную» ах-вяру. Але ж іспанцы на гэтым чэм-піянаце — улюбёнцы ўдачы. Ва ўсякім разе, вучыць карэйскія прозвішчы я пакуль пачакаю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтае рытарычнае пытанне, як анёл-выратавальнiк, напэўна, увесь учарашнi дзень лунала над лагерам расiйскай зборнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика