21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiншаванне прэзiдэнта залатым медалiстам

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Ларыса ЦIМОШЫК.

Не пра нафту i не пра газ, а ўсё-такi пра вечны агульны боль, якi не сцiхае праз многiя дзесяцiгоддзi, учора вялi гаворку Расiя i Беларусь. Святкаваць 60-годдзе Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне нашы народы збiраюцца разам, пра што ўжо пачалi думаць у мiнiстэрствах культуры абедзвюх краiн. I нават правялi сумеснае пасяджэнне калегii мiнiстэрстваў культуры Расii i Беларусi, выпрацоўваючы агульную праграму.

I якiя тут могуць быць пытаннi наконт фiнансавага боку справы? «Нiякi кошт такой праграмы не пралiчваўся, i пралiчыць яго немагчыма, — падкрэслiў на падагульняючай прэс-канферэнцыi мiнiстр культуры Беларусi Леанiд Гуляка. — Але пры складаннi бюджэту Мiнiстэрства культуры гэтыя мерапрыемствы будуць улiчвацца. Да таго ж на гэтыя патрэбы могуць пайсцi сродкi i з бюджэту Саюза Беларусi i Расii».

Праўда, мiнiстры пагадзiлiся, што ў такой высакароднай справе, як святкаванне Дня Перамогi, трэба ўлiчваць i iншыя рэспублiкi былога Савецкага Саюза. Але далёка не з усiмi можна наладзiць дыялог. У некаторых новых незалежных дзяржавах 9 мая не святкуецца.

Аўтары «Плана па святкаванню вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Перамогi ў Вялiкай Айчынный вайне» практычна прапаноўваюць праект супрацоўнiцтва дзвюх краiн на блiжэйшыя два гады. Iдэалогiя плана — данiна памяцi героям вайны i дэманстрацыя духоўных дасягненняў iх нашчадкаў. Рэалiзацыя плана пачынаецца ўжо з канца верасня: разам з маладзёжнымi арганiзацыямi стартуе праграма «Шлях Перамогi» — ад першых вызваленых населеных пунктаў нашай рэспублiкi да Брэста. У плане прадугледжана 20 асноўных напрамкаў сумеснай працы, сярод якiх «Славянскi базар ў Вiцебску», перасовачная сумесная выстава работ мастакоў, выстава плакатаў, сумесны фестываль народнай творчасцi... Ужо ў ходзе калегii было ўнесена нямала прапаноў i дадаткаў у гэты план, напрыклад, фiнансаванне з бюджэту Саюзнай дзяржавы рэстаўрацыi Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» i сумесная выстава ў штаб-кватэры ААН альбо ЮНЕСКО ў Нью-Йорку (дэманстраваць дасягненнi — дык дэманстраваць!).

Важна таксама не забываць, дзеля чаго ўсё гэта задумана, гэта значыць знайсцi асобныя ключыкi да моладзi, каб яна зразумела велiч i святасць той справы, якую зрабiлi нашы дзяды.

Цiкава, што на дыялог прадстаўнiкоў дзвюх культур нiяк не паўплывалi апошнiя непаразуменнi памiж краiнамi ў палiтычнай i эканамiчнай сферах. «Пры ўсiх палiтычнах складанасцях культурныя адносiны павiнны быць самадастатковымi i не залежаць ад палiтычнай кан’юнктуры, — такую думку выказаў Мiхаiл Швыдкой. — Мы шмат чаго страцiлi б у адносiнах памiж народамi, калi б сталi гуляць у нейкiя гульнi i згортваць кантакты ў залежнасцi ад палiтычных непаразуменняў».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зноў беларускiя спартсмены даказалi, што яны могуць быць мацнейшымi. 25 жнiўня тысячы людзей з усiх куткоў свету двойчы ўставалi на стадыёне ў Парыжы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика