Парламентарыi заслухалi адказы прадстаўнiкоў урада
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Парламенцкi дзённiк Учора адбылося сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм на пытаннi парламентарыяў адказвалi прадстаўнiкi ўрада. З асноўным жа дакладам выступiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Дражын.Бюджэт-2006 захавае сацыяльную накiраванасць Урад працягвае дапрацоўваць праекты бюджэту i прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006 год. Паводле слоў У. Дражына, змест гэтых дакументаў мае сацыяльную накiраванасць. Адна з важнейшых iх задач — забеспячэнне высокiх тэмпаў росту рэальных даходаў насельнiцтва i паляпшэнне якасцi жыцця. З улiкам гэтага, у прыватнасцi, у iх закладвалiся параметры, звязаныя з максiмальна высокай эфектыўнасцю працы ўсёй нашай эканомiкi. Так, праектам бюджэту на наступны год прадугледжваецца павелiчэнне асiгнаванняў на ўтрыманне сацыяльнай сферы: на адукацыю плануецца накiраваць 4 трл. 706 млрд. рублёў (гэта складае 6,4 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту i на 24,3 працэнта больш, чым у гэтым годзе), на ахову здароўя — 3 трл. 388 млрд. рублёў (4,6 працэнта ад ВУП i на 21 працэнт больш у параўнаннi з 2005 годам), на культуру — 389 млрд. рублёў (0,53 працэнта ад ВУП i на 37 працэнтаў больш у параўнаннi з мiнулым годам). Выкананы важнейшыя прагнозныя паказчыкi за 9 месяцаў За 9 месяцаў выкананы прагнозныя паказчыкi па 14 важнейшых параметрах сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2005 год. Невыкананымi былi, адзначыў У. Дражын, толькi паказчыкi па тэмпах росту вытворчасцi нехарчовых спажывецкiх тавараў (107,3 працэнта замест прагнозных 110—111,5 працэнта) i прадуктаў сельскай гаспадаркi (103 працэнты замест 108—109,5 працэнта па прагнозу). А вось меры, прынятыя ўрадам i органамi кiравання ўсiх узроўняў, дазволiлi стабiлiзаваць работу прамысловасцi, тэмпы росту вытворчасцi якой склалi 109,7 працэнта, што нават вышэй за гадавы параметр прагнозу. Тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал склаў 123,3 працэнта, уведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля 2 млн. 878 тыс. кв. м пры прагнозе ў 2.350—2,800 млн. кв. м. Захаваны высокiя тэмпы росту знешняга гандлю: рост тавараабароту за 8 месяцаў склаў 110,7 працэнта, экспарту — 118,2 працэнта, iмпарту — 103,8 працэнта. Гэтыя вынiкi, лiчыць вiцэ-прэм’ер, «дазваляюць казаць аб устойлiвым росце нашай эканомiкi». У прыватнасцi, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 108,7 працэнта. Станоўчым вынiкам з’яўляецца i «iстотнае памяншэнне iнфляцыi»: за студзень—верасень зводны iндэкс спажывецкiх цэн склаў 104,6 працэнта, або 0,5 працэнта ў сярэднiм за месяц, што нiжэй за прагнозныя паказчыкi i ўзровень iнфляцыi ў Расii i Украiне. У. Дражын лiчыць, што стабiлiзацыю iнфляцыйных працэсаў забяспечылi меры па недапушчэнню неабгрунтаванага росту цэн на рэспублiканскiм i рэгiянальных узроўнях. Што датычыцца ўзроўню заработнай платы, то, паводле слоў вiцэ-прэм’ера, у вераснi яе сярэднi памер склаў 485 тысяч рублёў пры заданнi 488 тысяч. У бюджэтнай сферы яна складае 422,6 тысячы рублёў (заданне — 460 тысяч). А вось непакоiць урад «наяўнасць сур’ёзных праблем i недахопаў у развiццi рэальнага сектара эканомiкi, якiя адмоўна ўплываюць на агульны стан спраў». Перш за ўсё гэта недастатковыя тэмпы росту вытворчасцi сельгаспрадукцыi, прычыны чаго — неспрыяльныя ўмовы надвор’я гэтага года, а таксама пакуль яшчэ нiзкая эфектыўнасць прадпрыемстваў галiны. Ёсць праблемныя пытаннi, лiчыць У. Дражын, i ў прамысловасцi. У наступным годзе — мiнiмум два павышэннi пенсiй Пенсiйная сiстэма, лiчыць У. Дражын, у Беларусi функцыянуе стабiльна. Так, сёлета былi праведзены два пераразлiкi працоўных пенсiй i тры пераразлiкi мiнiмальных пенсiй, у вынiку чаго яны павялiчылiся на 22 працэнты, а сярэднi ўзровень пенсii па ўзросту склаў 221 тысячу рублёў. Па памерах пенсiй i дынамiцы iх росту, паведамiў вiцэ-прэм’ер, «мы апярэджваем iншыя краiны СНД». Адказваючы на пытанне дэпутата адносна магчымасцi павелiчэння пенсiй у 1,5 раза для ветэранаў вайны старэй за 80 гадоў, як тое зрабiлi ў некаторых краiнах СНД, вiцэ-прэм’ер адзначыў, што падчас святкавання 60-годдзя Перамогi дзяржава асаблiвую ўвагу ўдзялiла ветэранам i iнвалiдам, усiм, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях. Паводле яго слоў, «пенсiйнае забеспячэнне гэтай катэгорыi дастатковае для таго, каб вырашаць усе iх сацыяльныя пытаннi». «Скажу больш, — адзначыў У. Дражын, — сёння мы маем практычна па ўсiх накiрунках (паляпшэнне жыллёвых умоў, забеспячэнне аўтамабiльным транспартам i iнш.) павелiчэнне паказчыкаў па гэтых катэгорыях». Што ж датычыцца значнага павелiчэння пенсiй, то «гэта працэс пастаянны. I сёння Мiнiстэрства сацыяльнай абароны працуе над тым, каб у блiжэйшы час унесцi прапанову кiраўнiку дзяржавы па павелiчэнню пенсiй усiм катэгорыям i, у першую чаргу, ветэранам». У. Дражын таксама адзначыў, што ў наступным годзе плануецца правесцi мiнiмум два павышэннi пенсiй. У сферы будаўнiцтва жылля неабходна прымаць «пэўныя меры» Галоўная праблема росту цэн на жыллё, адзначыў У. Дражын, — кошт паслуг будаўнiчых арганiзацый. Ён паведамiў, што ёсць даручэнне кiраўнiка дзяржавы аб тым, каб у блiжэйшы час разгледзець на нарадзе сiтуацыю, якая адбываецца ў будаўнiчым комплексе краiны. «Вы бачыце, — адзначыў вiцэ-прэм’ер, — што iдзе неабгрунтаваны рост цэн на будаўнiчыя матэрыялы, на будаўнiчыя паслугi, на транспарт, што цягне высокi ўзровень аплаты за прадастаўляемае жыллё». У гэтай сферы, лiчыць прэм’ер-мiнiстр, неабходна прымаць пэўныя меры. Было пытанне i адносна росту цэн на прадукты харчавання. Як адзначыў У. Дражын, «мы кантралюем рост цэн практычна на ўсе асноўныя прадукты харчавання». Гэтым, у прыватнасцi, не задаволены вытворцы, асаблiва тыя, што займаюцца сельгасвытворчасцю. «Зразумела, — заявiў вiцэ-прэм’ер, — прадукцыя, якая вырабляецца сельскiмi вытворцамi, павiнна ацэньвацца па вартасцi. Аднак неабходна ўлiчваць i пакупную здольнасць насельнiцтва». Лiтва разглядае некалькi варыянтаў размяшчэння сховiшча радыеактыўных адходаў Было закранута i пытанне наконт будаўнiцтва Лiтвой сховiшча для радыеактыўных адходаў. Як адзначыў У. Дражын, «мы атрымалi iнфармацыю, што Лiтва разглядае тры кропкi размяшчэння сховiшча радыеактыўных адходаў. У прыватнасцi, ёсць варыянты, якiя дазволiлi б мiнiмiзаваць наступствы як для нашых суседзяў, так i для тэрыторыi Беларусi». Цяпер працягваецца працэс перагавораў. З аднаго боку — на высокiм узроўнi працуе Мiнiстэрства замежных спраў. З другога, працуюць мясцовыя ўлады: «Вiцебскi аблвыканкам прымае каласальныя намаганнi, каб у Даўгаўпiлскага краю з’явiлася думка аб тым, што трэба прымаць такое рашэнне, якое вырашала б i нашы праблемы». У. Дражын выказаў упэўненасць, што «прымальнае разумнае рашэнне будзе знойдзена».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм на пытаннi парламентарыяў адказвалi |
|