21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр МIНIН: «За апошнiя гады iнтэнсiўнасць транспартнага руху павялiчылася ў 3—4 разы»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Напярэдаднi Дня аўтамабiлiста i дарожнiка карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з дырэктарам дэпартамента «Белаўтадар» Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Беларусi Аляксандрам МIНIНЫМ:

— Галоўны дакумент, па якiм жыве ваша галiна ў апошнiя гады, — гэта пастанова Савета Мiнiстраў «Аб некаторых мерах па развiццю ў 2003—2005 гадах аўтамабiльных дарог»...

— Гэтая пастанова з’явiлася пасля таго, як мы завяршылi грандыёзны па тэмпах, тэрмiнах выканання i па значнасцi праект — будаўнiцтва кальцавой дарогi вакол Мiнска. Пасля адкрыцця гэтага аб’екта прэзiдэнт Беларусi зрабiў шэраг даручэнняў. Так, была пастаўлена задача па рэканструкцыi дарог у 50-кiламетровай зоне вакол Мiнска. Мы пабудавалi абходы Гомеля, Бабруйска, Клiмавiч, Гродна, Вiцебска. Нядаўна быў завершаны абход Слонiма.

Яшчэ адзiн накiрунак работы — стварэнне электроннай сiстэмы кiравання дарогамi Беларусi. Ужо сёлета мы павiнны аб’яднаць 42 дарожна-вымяральныя станцыi, што iснуюць на нашых трасах, у адну сiстэму. З аднаго боку, гэтыя станцыi даюць магчымасць iнфармаваць вадзiцеляў аб сiтуацыi на дарогах. На трасах устаноўлены электронныя iнфармацыйныя табло, якiя паказваюць тэмпературу паветра, тэмпературу пакрыцця, рэкамендуемую хуткасць руху, папярэджваюць аб нейкiх неспрыяльных умовах надвор’я.

Аднак самая галоўная функцыя станцый — iнфармаваць дарожную службу аб сiтуацыi на дарогах, каб мы маглi прымаць кiраўнiчыя рашэннi. Электронная сiстэма будзе кантраляваць 12 параметраў. Калi стаiць вельмi гарачае надвор’е i пераграваецца асфальтабетоннае пакрыццё, трэба своечасова ўвесцi абмежаваннi на праезд транспарту, каб не дапусцiць разбурэння дарог.

Ёсць таксама сiстэма вiдэаназiрання. За апошняе дзесяцiгоддзе колькасць транспартных сродкаў павялiчылася з 930 тыс. да 2 млн. 900 тыс. Атрымлiваецца, што ў нас кожны трэцi мае аўтамабiль. Гэта вельмi высокi ўзровень аўтамабiлiзацыi.

— У пастанове Саўмiна гаворыцца таксама пра стварэнне прыдарожнага сэрвiсу ў Беларусi...

— Яшчэ гадоў восем таму на абочынах нашых дарог былi i бензавозы, якiя гандлявалi бензiнам, i кiёскi непрыглядныя... Усё гэта мела непрэзентабельны выгляд, што негатыўна адбiвалася, напрыклад, на ўспрыманнi нашай краiны гасцямi. Бо ўяўленне аб дзяржаве пачынаецца з мытнi i з дарог, а потым ужо iдзе больш глыбокае знаёмства з краiнай, яе гiстарычнымi каштоўнасцямi...

Самае галоўнае, што ўдалося зрабiць «Белаўтадару», — упарадкаваць працэс стварэння аб’ектаў сэрвiсу. Сёння, калi ў некага з’яўляецца iдэя пабудаваць, напрыклад, запраўку, то мы яму ставiм адразу некалькi ўмоў. На запраўцы павiнен быць магазiн (з мiнiмальным наборам тавараў, але ён павiнен быць), павiнна быць магчымасць памыць рукi i павiнен быць туалет. Акрамя таго, неабходна ўсталяваць тэлефон, з якога можна было б патэлефанаваць у любую кропку Беларусi i свету. Таксама неабходна стварыць зручныя заезды на запраўку.

Што датычыцца будаўнiцтва гатэляў, то мы iмкнёмся прывязваць гэтыя аб’екты да гiстарычных мясцiн краiны, якiя наведвае шмат людзей. Дарэчы, зараз мы фармiруем набор дарожных паказальнiкаў, якiя будуць iнфармаваць аб знаходжаннi тых цi iншых выдатных мясцiн Беларусi.

Развiццё сэрвiсу павiнна адбывацца ў асноўным не за кошт дзяржаўных укладанняў, а за кошт прыватных iнвестараў. I аб’екты, створаныя iмi, сёння дамiнуюць.

— Хачу скарыстацца выпадкам i спытаць у вас (хоць гэта тэма не ўваходзiць у вашу прафесiйную кампетэнцыю), як вы ацэньваеце сённяшнi ўзровень пакрыцця аўтамабiльных дарог мабiльнай сувяззю?

— Узровень сярэднi. Канешне, урадам, Мiнiстэрствам сувязi былi зроблены значныя крокi па арганiзацыi пакрыцця дарог двума мабiльнымi аператарамi (МТС i Velcom), але «мядзведжых кутоў» яшчэ хапае. Таму, думаю, падрыхтоўка да пачатку работы трэцяга аператара ў краiне — вельмi своечасовая справа. Бо за кошт канкурэнцыi сетка сувязi, магчыма, стане яшчэ больш шчыльнай.

— На нядаўняй прэс-канферэнцыi ваш намеснiк заявiў, што сёння сродкаў, якiя выдзяляюцца з бюджэту, хапае, каб праводзiць капiтальны рамонт рэспублiканскiх дарог праз 30—40 гадоў. У той жа час, згодна з нарматывамi, рамонт трэба праводзiць праз 12—14 гадоў. Якое можа быць выйсце?

— Сапраўды сродкаў не хапае. Так, у Беларусi працягласць рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог 15,5 тыс. кiламетраў. У год на рамонт i рэканструкцыю гэтых дарог, а таксама мастоў выдзяляецца 430 млн. долараў. Мiнiмальны ж кошт капiтальнага рамонту аднаго кiламетра рэспублiканскай дарогi — 200 тыс. долараў. Атрымлiваецца, што мы можам адрамантаваць крыху больш за 2 тыс. кiламетраў у год. Гэта пры ўмове, што мы не будзем накiроўваць сродкi на ўтрыманне дарог, нiчога не будзем будаваць, не будзем праводзiць рамонт мастоў...

За кошт чаго можна павялiчыць фiнансаванне? Думаю, трэба разгледзець магчымасць удасканалення падаткаабкладання карыстальнiкаў дарог. Так, адна са складовых дарожнага фонду краiны — падатак на продаж палiва. Упэўнены, што доля гэтага падатку павiнна павялiчвацца ў кошце палiва. Я не выступаю за павелiчэнне кошту бензiну, але долю адлiчэнняў на патрэбы дарог трэба павялiчваць.

Таксама ў нас ёсць падатак з уладальнiкаў аўтамабiляў пры iх продажы. Яго плацяць юрыдычныя асобы, але не фiзiчныя. I вось тут трэба паглядзець, што можна змянiць. У многiх краiнах ёсць такi вiд збору, як падатак на запчасткi, аўташыны. Цiкава?..

Нарэшце я падыходжу да пытання аб платных дарогах. У Беларусi з 1996 года працуе платная дарога М1 (Брэст—Мiнск—гранiца Расii). Сёння на ёй iснуюць 4 пункты спагнання платы. Праўда, толькi 14 працэнтаў замежнiкаў сёння плацiць за праезд. Астатнiя маюць iльготы. На мой погляд, трэба павялiчваць катэгорыi замежных грамадзян, якiя павiнны плацiць за праезд. Трэба, каб было як у магазiне, дзе плацiш i атрымлiваш тавар. Так i тут: заплацiў — паехаў...

Лiчу, што трэба ўводзiць плату на М1 i для беларускiх карыстальнiкаў. Яе ўвядзенне мы некалькi разоў ужо рыхтавалi, але нашы рашэннi на розных узроўнях тарпедавалiся.

Мы прапаноўвалi зрабiць плату за кожны праезд кожнага з чатырох пунктаў спагнання платы ў памеры 1 тыс. рублёў. Але, напрыклад, кiраўнiкi абласцей аказвалi вялiкае супрацiўленне гэтай iдэi.

— Цi магчыма ў недалёкай будучынi ўвядзенне платы за праезд па iншых дарогах краiны?

— Дзе яшчэ мы можам спаганяць плату? Мы можам прымяняць такую меру лакальна. На нейкiм маставым пераходзе, напрыклад. Але пакуль у краiне не назiраецца такой iнтэнсiўнасцi руху, каб атрымлiваць значныя прыбыткi. Ды i на дадзеным этапе, напэўна, беларускi карыстальнiк проста не гатовы да ўвядзення прамой платы за праезд праз нейкi мост. Хоць такое робяць у суседняй Расii. У iх няма вялiкiх платных дарог, але ёсць платныя масты.

— Што можа ў блiжэйшай будучынi чакаць Мiнск пры iмклiвым росце колькасцi аўтамабiляў у горадзе?

— Дарогi Мiнска — гэта сфера кампетэнцыi Мiнгарвыканкама, а не «Белаўтадара». Але, як жыхар Мiнска i як службовая асоба, якая адказвае за дарогi ў Беларусi, магу выказаць свае пажаданнi адносна функцыянавання транспартнай сферы горада. Перш за ўсё ў сталiцы трэба арганiзаваць рух транспарту. Да якога часу трэба ехаць ад святлафора да святлафора, а не ехаць па патрэбнаму маршруту? Чаму нi на адной вулiцы да гэтага часу няма «зялёнай хвалi»? У нас столькi прадпрыемстваў, якiя займаюцца электронiкай, у нас збiраюць суперкамп’ютар, але няма «зялёнай хвалi»! Гэта нонсэнс!

Другое. У горадзе iснуе праблема адсутнасцi стаянак i парковак. Напрыклад, мы хочам актывiзаваць гандаль у сталiцы, але цi можна спынiцца на праспекце Незалежнасцi, дзе знаходзіцца шмат магазiнаў? Там няма парковак. Хiба гэта разумна? I тут гораду трэба перагледзець сваю палiтыку, прадумаць, як выправiць сiтуацыю... А вось рашэнне па стварэнню ўнутрыгарадскiх транспартных колаў — цудоўнае. Такiя рашэннi сведчаць аб тым, што ў горадзе не стаяць на месцы, iдуць наперад.

— Як iдзе работа па рэканструкцыi i рамонту мастоў у краiне?

— Сёння ў Беларусi каля 5300 мастоў. Аднак каля 40 працэнтаў з iх патрабуюць мадэрнiзацыi i рамонту. Праграма рэканструкцыi мастоў становiцца прыярытэтнай. Бо возьмем, напрыклад, дарогу Мiнск—Магiлёў. Зараз да 53-га кiламетра пракладзена сур’ёзная магiстраль высокай якасцi. Але, даехаўшы да Беразiно, мы ўпiраемся ў мост грузападымальнасцю ўсяго 20 тон... Нашы ж магiстралi павiнны адпавядаць сучасным еўрапейскiм стандартам.

— Дзякуй за адказы на пытаннi. Што пажадаеце сваiм калегам у свята?..

— Хачу сказаць сваiм калегам вялiкi «дзякуй» за адданасць дарожнай справе. I тым, хто сядзiць за сталом у кабiнеце, i тым, хто сядзiць за штурвалам дарожнай машыны. Сваёй справай мы аздараўляем беларускую эканомiку, прыносiм рэальную карысць краiне... Жадаю ўсiм дарожнiкам яркага сонца i мiрнага неба. Жадаю, каб яны мелi дастатак у сваiх дамах, упэўненасць у заўтрашнiм днi. А нашым партнёрам, аўтамабiлiстам я хачу пажадаць шчаслiвых дарог у роднай Беларусi!

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Дня аўтамабiлiста i дарожнiка карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з дырэктарам дэпартамента «Белаўтадар» Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика