Пытаннi маючага адбыцца вiзiту ў КНР кiраўнiка беларускай дзяржавы абмяркоўвалiся ў Пекiне
Прадаўжаецца вiзiт у Кiтайскую Народную Рэспублiку кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Вiктара Шэймана. 26 кастрычнiка Вiктар Шэйман сустрэўся з членам Пастаяннага камiтэта Палiтбюро ЦК КПК, старшынёй Цэнтральнай камiсii КПК па праверцы дысцыплiны У Гуаньчжэнам. Перагаворы прайшлi ў Доме народных сходаў у Пекiне.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве Беларусi ў КНР, на сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi маючай адбыцца сустрэчы на вышэйшым узроўнi — вiзiту ў КНР кiраўнiка беларускай дзяржавы. Адбыўся абмен думкамi па напрамках развiцця беларуска-кiтайскiх адносiн у палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай i гуманiтарнай галiнах. Як было падкрэслена, Беларусь актыўна выкарыстоўвае вопыт рэформ Кiтая ў кiраваннi сацыяльна-эканамiчным комплексам краiны. КНР жа ў сваю чаргу выкарыстоўвае высокiя тэхналогii i прадукцыю беларускiх арганiзацый i прадпрыемстваў для мадэрнiзацыi сваёй эканомiкi. У Гуаньчжэн падкрэслiў, што народы КНР i Беларусi звязвае глыбокая традыцыйная дружба. За час, што мiнуў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносiн памiж дзвюма краiнамi, адзначаны цесныя мiждзяржаўныя кантакты на высокiм узроўнi. Прыкметныя дасягненнi ў двухбаковым супрацоўнiцтве ў палiтыцы, гандлёва-эканамiчнай галiне, навуцы i тэхнiцы, а таксама ў культуры i адукацыi. Развiццё ўсебаковых дружалюбных адносiн, нацэленых на доўгатэрмiновую стабiльнасць, высокi давер i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва, адпавядаюць агульным iнтарэсам Кiтая i Беларусi i iх народаў. У Гуаньчжэн выказаў упэўненасць, што пры сумесных намаганнях адносiны ўсебаковага дружалюбнага супрацоўнiцтва памiж Кiтаем i Беларуссю будуць выведзены на новы ўзровень развiцця. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадаўжаецца вiзiт у Кiтайскую Народную Рэспублiку кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Вiктара Шэймана
|
|