21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як ствараць iмiдж нашай краiны

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я i Радзiма

У Магiлёве праходзiць рэспублiканскi семiнар, якi прысвечаны пытанням арганiзацыi iнфармацыйнай i прапагандысцкай работы ў замежжы. У iм бяруць удзел прэс-сакратары, начальнiкi мiжнародных аддзелаў альбо сектараў. Больш за сто ўдзельнiкаў семiнара прадстаўляюць органы дзяржаўнага кiравання, канцэрны i прадпрыемствы-экспарцёры.

Такi семiнар праводзiцца ў Беларусi ўпершыню, у межах ажыццяўлення Дзяржаўнай праграмы iнфармацыйнага забеспячэння знешнепалiтычнай i знешнеэканамiчнай дзейнасцi.

На семiнары выступiлi прадстаўнiкi Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнiстэрства iнфармацыi. У цэнтры ўвагi — як прасоўваць i ўмацоўваць станоўчы iмiдж Беларусi за яе межамi. Удзельнiкi семiнара дзялiлiся вопытам распаўсюджвання ў замежжы аб’ектыўнай iнфармацыi пра жыццё беларусаў i прыйшлi да высновы, што гэта трэба рабiць больш актыўна i наступальна. I перш за ўсё гэта датычыцца краiн — суседак Беларусi.

Прарывам у iнфармацыйнай рабоце лiчыцца адкрыццё спадарожнiкавага тэлеканала «Беларусь-ТБ». Прэзентацыя тэлеканала прайшла на семiнары. Паводле афiцыйных звестак, аўдыторыя «Беларусь-ТБ» цяпер павялiчылася ў параўнаннi з першым кварталам гэтага года ў 6 разоў.

Шмат увагi было ўдзелена развiццю інтэрнэт-сайтаў беларускiх прадпрыемстваў i ўстаноў. Пакуль многiя з iх не адпавядаюць патрабаванням часу, аднак развiццё вэб-старонак можа не толькi прасоўваць беларускiя тавары на мiжнародныя рынкi, але i даваць замежнiкам уяўленне аб рэальным жыццi ў Беларусi.

Намеснiк мiнiстра замежных спраў Аляксандр Герасiменка сказаў, што самае галоўнае — абмяняцца вопытам i меркаваннямi наконт iнфармацыйнай работы ў замежжы i скаардынаваць дзеяннi органаў кiравання i прадпрыемстваў.

— Мы павiнны працаваць сумесна, — сказаў Аляксандр Герасiменка. — Трэба комплексна паказваць Беларусь у замежжы.

Прадстаўнiк знешнепалiтычнага ведамства адзначыў вялiкую цiкавасць аўдыторыi да справы стварэння iмiджа Беларусi ў замежжы.

У асобных секцыях абмеркавалi праблемы iнфармацыйнага забеспячэння знешнеэканамiчнай дзейнасцi, iнвестыцыйныя магчымасцi Беларусi ў сетцы Iнтэрнэт i папулярызацыю турыстычнага i навукова-тэхнiчнага патэнцыялу нашай краiны.

Семiнар прадоўжыўся на магiлёўскiх прадпрыемствах «Магатэкс» i «Магiлёўлiфтмаш». Удзельнiкi семiнара азнаёмяцца з практыкай вядзення iнфармацыйна-рэкламнай работы з замежнымi партнёрамi.

Ул. iнф.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве праходзiць рэспублiканскi семiнар, якi прысвечаны пытанням арганiзацыi iнфармацыйнай i прапагандысцкай работы ў замежжы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика