21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямельны падатак для дачнiкаў сёлета значна паменшылi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пытаннi чытачоў адказвае начальнiк упраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна РАДЗЮКЕВIЧ

(Працяг. Пачатак у нумарах «Звязды» ад 25, 26 i 27 кастрычнiка.)

— Хто, як i ў якiя тэрмiны ажыццяўляе першапачатковую ацэнку пабудаванага дома? Якiмi крытэрыямi вызначаецца 80 працэнтаў гатоўнасцi пабудовы?

Аляксандр Лiфалкiн, г. Мiнск.

— Ступень гатоўнасцi вызначае падатковы iнспектар пры вiзуальным аглядзе будынка. Як правiла, калi ў жылым доме ўзведзены дах, ёсць вокны i дзверы, то яго гатоўнасць складае больш за 80 працэнтаў.

— Чаму на недабудаваны дом падатак на нерухомасць значна большы, чым на дом у эксплуатацыi?

— Недабудаваныя аб’екты (калi гатоўнасць iх складае больш за 80 працэнтаў) ацэньваюцца падатковымi органамi, ўлiчваючы сярэднi кошт квадратнага метра, зацверджаны Мiнскiм гарвыканкамам. Вядома ж, такi ўсярэднены ацэначны кошт не можа адлюстроўваць у поўнай меры фактычнага кошту дома, бо ён не ўлiчвае iндывiдуальныя характарыстыкi жылля (з якiх матэрыялаў пабудаваны дом, тэрмiн узвядзення, год пабудовы i iнш.), таму i з’яўляецца рознiца ў ацэнцы.

— Чаму квiтанцыя аб уплаце падатку на нерухомасць прыходзiць толькi за месяц да тэрмiнаў выплаты? Заўважу, што пенсiянеру адшукаць адразу 300—400 тысяч рублёў за кароткi тэрмiн практычна немагчыма...

— Згодна з законам, па- датковыя паведамленнi на ўплату падатку на нерухомасць павiнны ўручацца грамадзянам да 1 чэрвеня. Мыгчыма, што вы толькi сёлета сталi плацельшчыкам такога падатку, i па- датковы орган устанавiў 80-працэнтную гатоўнасць вашага дома толькi пасля правядзення надворнага абходу летам гэтага года.

— У адпаведнасцi з айчынным заканадаўствам на дзяцей пашыраюцца ўсе адпаведныя льготы. Чаму тады гэтыя льготы не прадугледжаны ў падатковым заканадаўстве? Незразумела, чаму льготамi па падатку на нерухомасць карыстаюцца пенсiянеры па ўзросту, але не прадугледжана такая льгота па выслузе гадоў? У асобных выпадках такая выслуга можа быць больш за 40 гадоў. Цi магчыма атрымаць падатковую льготу iндывiдуальна, улiчваючы вялiкую выслугу гадоў?

— Ад уплаты падаткаў вызваляюцца асобы, узрост якiх не дасягае 18 гадоў. Зямельны падатак не плацяць таксама мнагадзетныя сем’i, у якiх трое i больш дзяцей. Незалежна ад умоў i вiду назначанай пенсii льготай па ўплаце падатку на нерухомасць i зямельнага падатку карыстаюцца ўсе асобы, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (жанчыны — 55 гадоў, мужчыны — 60 гадоў). За дадатковай падатковай iльготай вы маеце права звярнуцца ў мясцовы Савет дэпутатаў.

— З жонкай мы разведзеныя, маем трох дзетак. Дачка вучыцца на платным аддзяленнi, за што я плачу грошы са сваёй зарплаты. Раней у мяне была льгота па падаходнаму падатку на гэтую суму. Зараз падатковая iнспекцыя патрабуе ад мяне шлюбнае пасведчанне, якога ў нас няма, але ёсць пасведчанне аб разводзе. Алiменты я не плачу, бо iснуе вусная дамоўленасць аб аплаце мною вучобы дачкi. Магу прадставiць заяву былой жонкi, што яна не плацiць за навучанне дачкi, i заяву дачкi аб тым, што менавiта я з’яўляюся плацельшчыкам гэтых сум. У падатковай iнспекцыi гэтых заяў не прымаюць. Якiя дакументы трэба падрыхтаваць, каб атрымаць падатковую льготу па закону?

Iван Кучынскi, г. Ваўкавыск.

— На падставе падпункта 2.6 падпункта 2 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб», Палажэння аб парадку вылiчэння сум з даходаў фiзiчных асоб пры падлiку падаходнага падатку, зацверджанага Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 06.09.2001 года № 1330, пры падлiку падаходнага падатку з даходаў бацькi падлягаюць вылiчэнню сумы панесеных iм расходаў па аплаце навучання свайго дзiцяцi, у тым лiку i ў выпадках, калi гэты бацька разведзены з мацi яго дачкi.

Разглядаемае вылiчэнне даецца фiзiчным асобам на падставе дакументаў, якiя пацвярджаюць фактычную аплату навучання ў адукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь i iншых дакументаў, якiя з’яўляюцца падставай для ажыццяўлення разглядаемага вылiчэння, або iх копiй. Такiмi дакументамi лiчацца наступныя: даведка адукацыйнай установы РБ, якая пацвярджае, што падаткаплацельшчык i (або) яго жонка (муж) i (або) яго дзецi з’яўляюцца вучнямi цi студэнтамi дадзенай адукацыйнай установы i атрымлiваюць першую вышэйшую або сярэднюю адукацыю; копiю дагавора аб аказаннi адукацыйных паслуг на платнай аснове; дакументы, якiя пацвярджаюць наяўнасць роднасных адносiнаў з вучанiцай.

Пасля атрымання гэтых дакументаў наймальнiк павiнен прадставiць спадару Кучынскаму падатковыя льготы. Пры адсутнасцi месца асноўнай працы падатковы орган павiнен выдаць даведку на ажыццяўленне вылiку з даходаў не па месцы асноўнай работы або ажыццявiць такi вылiк з даходаў, якiя вамi дэкларуюцца ў iнспекцыi згодна з законам.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае начальнiк упраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна РАДЗЮКЕВIЧ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика