21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА:

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Працуем у накiрунку, зададзеным кiраўнiком дзяржавы»

Галоўная мэта стварэння аграгарадкоў — наблiзiць умовы жыцця вяскоўцаў да гарадскiх. Пра гэта не аднойчы заяўляў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, вялiкая ўвага будзе ўдзелена такiм важным накiрункам, як газiфiкацыя, водазабеспячэнне, будаўнiцтва жылля, дарог...

Што такое дарога для вёскi, думаю, тлумачыць не трэба. Без дарогi чалавек не можа нi дзiця ў школу адправiць, нi «хуткую дапамогу» выклiкаць. Без дарогi не прыедзе транспарт, не давязуць хлеб, пошту... Увогуле, крыху перайначаная народная мудрасць сцвярджае: калi ў вёску прыходзiць дарога — прыходзiць жыццё.

Нездарма на мадэрнiзацыю аўтамабiльных дарог Беларусi ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi ў 2005—2010 гадах будзе накiравана 1,85 трыльёна рублёў. Згодна са статыстыкай, у раёнах, якiя дрэнна забяспечаны дарогамi, транспартныя выдаткi ў сабекошце прадукцыi могуць дасягаць 40 працэнтаў. Адным з асноўных накiрункаў работы стане круглагадовае ўтрыманне сеткi мясцовых аўтадарог (агульная працягласць 66 тысяч кiламетраў) для забеспячэння сувязi населеных пунктаў з дарожнай сеткай агульнага карыстання i аграгарадкамi. На гэтыя мэты за шэсць гадоў плануецца выдаткаваць 770 мiльярдаў рублёў. Толькi рамонт i рэканструкцыя пад’ездаў ад райцэнтраў да аграгарадкоў патрабуе 358 мiльярдаў рублёў. Гэта дазволiць ужо да канца рэалiзацыi дзяржпраграмы мець усе пад’езды да аграгарадкоў з асфальтабетонным пакрыццём.

На рамонт i рэканструкцыю пад’ездаў да аграгарадкоў i iншых населеных пунктаў будзе накiравана 540 мiльярдаў рублёў. Пры гэтым колькасць населеных пунктаў, забяспечаных пад’ездамi да аўтамабiльных дарог з цвёрдым пакрыццём, павялiчыцца ў 2010 годзе да 21,4 тысячы, што складзе 91 працэнт ад iх агульнай колькасцi. Працягласць такiх дарог складзе больш за 3 тысячы кiламетраў.

Мяркуецца таксама весцi рамонт вулiц непасрэдна ў аграгарадках. Яшчэ адзiн накiрунак работы — гэта рамонт i будаўнiцтва пад’ездаў да вытворчых аб’ектаў: зернетакоў, механiзаваных двароў, фермаў i комплексаў — працягласцю 236 кiламетраў. На гэта, згодна з Дзяржпраграмай, мяркуецца накiроўваць сродкi сельгасвытворцаў i дарожнага фонду.

Утрыманне, рамонт, будаўнiцтва i рэканструкцыя мясцовых аўтамабiльных дарог, якiя з’яўляюцца пад’ездамi да аграгарадкоў i iншых сельскiх населеных пунктаў, транзiтных праездаў у аграгарадках Брэсцкай вобласцi — клопат КУП «Брэстаблдарбуд».


ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГI, СЯБРЫ!




Наша любая Беларусь размешчана ў самым цэнтры Еўропы. А Брэстчына — гэта своеасаблiвыя вароты краiны. Па стану нашых дарог iншаземцы мяркуюць пра рэспублiку ў цэлым, пра людзей, якiя тут жывуць. Ад нашай добрасумленнай працы напрамую залежыць вельмi многае: стабiльная работа прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркi вобласцi, забеспячэнне дзелавых, сацыяльных i культурных патрэб жыхароў Брэстчыны. I, што вельмi важна, штодзённы настрой людзей.

Сёння ў дарожнай гаспадарцы краiны i вобласцi адбываюцца значныя змены. Павышэнне якасцi будаўнiцтва i абслугоўвання дарог, укараненне найноўшых прагрэсiўных тэхналогiй, паляпшэнне фiнансавання галiны, якое намецiлася, становяцца неабходным падмуркам для стварэння дарожнай сеткi самага высокага ўзроўню.

Аднак развiццё транспартнай iнфраструктуры немагчыма без самаадданай працы тысяч прафесiяналаў, якiя аддаюць любiмай справе свае веды, вопыт, творчую энергiю.

У гэты святочны дзень жадаю ўсяму калектыву КУП «Брэстаблдарбуд» моцнага здароўя, асабiстага шчасця i дабрабыту, новых прафесiйных вяршынь i творчых поспехаў!

Генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА.


НАВЕДАЦЬ Брэстчыну i праехаць па яе вялiкiх i малых дарогах давялося пасля значнага перапынку. Мала сказаць, што «гаспадарка» абласных дарожнiкаў не стала горшай. Наадварот — насуперак усялякiм цяжкасцям i праблемам, якiх нямала, дарогi памежнага рэгiёна Беларусi — своеасаблiвых варот нашай краiны — усё больш наблiжаюцца да сапраўды еўрапейскiх. Тым больш уразiла гэта метамарфоза, што абласны дарожны фонд далёка не самы заможны ў рэспублiцы. У некаторых абласцях адлiчэннi на дарогi амаль удвая перавышаюць узровень Брэстчыны. А вось гледзячы на самi дарогi, гэтага i не заўважыш. Парадокс?

— У такой сiтуацыi, каб заставацца на ўзроўнi, даводзiцца ўдвая лепш працаваць, — спрабуе пажартаваць генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр Скарабагацька. — А калi сур’ёзна, нiякага сакрэту ў нашых поспехах няма. Проста такiя многiмi сёння крыху падзабытыя катэгорыi, як прадукцыйнасць i якасць, у нас заўсёды ў пашане. А стратэгiя прадпрыемства — крок за крокам да поспеху.

Пачатак рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi мы звязваем з наведваннем прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Рыгоравiчам Лукашэнкам аграгарадка Закозель у Драгiчынскiм раёне. Пасля азнаямлення з прапанаванай iнфраструктурай, размоў з людзьмi ў сваiм заключным слове кiраўнiк дзяржавы асобна адзначыў i станоўча ацанiў эканамiчны i разам з тым эфектыўны падыход да добраўпарадкавання, якi абралi дарожнiкi. Такая ацэнка нашай работы, ды яшчэ з вуснаў прэзiдэнта, для нас значыла вельмi многа. Мы i зараз працуем у зададзеным накiрунку i не дапускаем знiжэння планкi. Больш выкарыстоўваем паверхневай апрацоўкi, больш прымяняем малазатратныя тэхналогii, якiя ў той жа час дазваляюць зрабiць максiмум метраў, кiламетраў дарог. Гэта выгадна ўсiм.

Калi прааналiзаваць сутнасць дзейнасцi мясцовых дарожнiкаў, вiдавочным становiцца i тое, што ў нас увогуле няма дзейнасцi, не накiраванай на сельскую мясцовасць. Наша работа ў рамках Рэспублiканскай праграмы адраджэння вёскi з’яўляецца значна большай дапамогай сельскай гаспадарцы, чым калi б мы, напрыклад, узялi на свой баланс некалькi гаспадарак. Гэта падкрэслiваюць i абласныя ўлады. Тым не менш, падшэфную гаспадарку мы маем.

Згодна з планам на гэты год мы працавалi ў 19 аграгарадках. На рэалiзацыю праграмы «Брэст-аблдарбуда» сёлета было выдаткавана з рэспублiканскага дарожнага фонду 6,3 мiльярда рублёў, больш за 5 мiльярдаў з якiх мы асвоiлi ўжо да сярэдзiны кастрычнiка. Да канца месяца амаль усе запланаваныя аб’екты будуць уведзены. Былi i некаторыя цяжкасцi. Так, затрымка некаторай дакументацыi вымушала нас рабiць работу наперад — да атрымання фiнансавання. Гэта iстотна ўскладняла нашу дзейнасць.

Варта адзначыць, што ўсе сродкi з абласнога дарожнага фонду таксама iдуць на адраджэнне вёскi. Мы не абмяжоўваемся толькi работай у вызначаных на 2005 год 19 аграгарадках — да ўсiх астатнiх населеных пунктаў, а iх у вобласцi 2038, мы таксама забяспечваем круглагадовы праезд. I, мяркуючы не толькi па паказчыках, але i па водгуках насельнiцтва, кiраўнiцтва вобласцi, са сваiмi абавязкамi мы спраўляемся. Лiтаральна некалькi дзён таму мне тэлефанаваў губернатар Брэстчыны i дзякаваў дарожнiкам за вялiкую работу, якую мы правялi ў горадзе Лунiнцы па падрыхтоўцы райцэнтра да абласнога фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2005». А работа сапраўды была няпростая: добраўпарадкавана паўтара дзесятка вулiц, асвоена каля 3,5 мiльярда рублёў. Падобным чынам намi сёлета рыхтаваўся да Дня пiсьменства i друку Каменец. Тая наша работа таксама не засталася не заўважанай.

— Сапраўды так. Усе, хто наведаў свята, адзначалi еўрапейскi парадак i добраўпарадкаванасць старажытнага беларускага горада.

— Калi ж гаварыць пра паказчыкi, то праграма па адраджэнню i развiццю вёскi ў частцы мадэрнiзацыi мясцовых аўтадарог за 9 месяцаў гэтага года выканана на 117 працэнтаў. Заданне па асфальтаванню зернетакоў i пад’ездаў да iх выканана ў поўным аб’ёме. У эксплуатацыю ўведзена 69,55 тысячы квадратных метраў.

— Пётр Андрэевiч, з моманту мiнулай нашай сустрэчы на будынку ўпраўлення змянiлася шыльда з назвай вашай арганiзацыi. Чым выклiкана перайменаванне i якiя яшчэ перамены адбылiся?

— Працягваецца рэарганiзацыя дарожнай галiны, якая закранула не толькi нас, але i нашых калег па ўсёй краiне. Рэформы праводзяцца пад кiраўнiцтвам дэпартамента «Белаўтадар» i непасрэдна яго дырэктара Аляксандра Мiнiна. Большасць гэтых новаўвядзенняў мы падтрымлiваем i iмкнёмся рэалiзаваць.

Што датычыцца «Брэстаблдарбуда», калi раней усе нашы дарожныя рамонтныя будаўнiчыя ўпраўленнi з’яўлялiся юрыдычнымi асобамi, то зараз гэты статус захавалi толькi тры арганiзацыi: абласное ўпраўленне, забеспячэнская i праектная арганiзацыi. Астатнiя ДРБУ, якiя размешчаны ў кожным раёне вобласцi, сталi фiлiяламi. Iстотнага скарачэння людзей мы не дапусцiлi.

Яшчэ адно значнае новаўвядзенне заключаецца ў тым, што цяпер прыёмку ўсiх аб’ектаў i тэхнiчны нагляд ажыццяўляе галiновая тэхнiчная iнспекцыя. Раней гэтым займалiся мы самi.

Увогуле, працэс удасканалення структуры кiравання дарожнай галiны пакуль не завершаны.

— Наколькi нам вядома, сёлета брэсцкiя абласныя дарожнiкi трымалi даволi сур’ёзны экзамен на якасць сваёй працы...

— Вясной гэтага года не толькi апарат прадпрыемства, але i ўсе ДРБУ «Брэстаблдарбуда», забеспячэнская арганiзацыя паспяхова прайшлi атэстацыю i атрымалi сертыфiкат адпаведнасцi СТБ ISO 9001-2001. Для нас гэта не толькi нейкi дыплом, якi для самазаспакаення можна ў рамачцы павесiць на сцяну, — гэта рэальная ацэнка праведзенай вялiкай работы, пацвярджэнне высокай якасцi, дзякуючы чаму мы маем пэўныя перавагi падчас правядзення тэндараў на той цi iншы аб’ект.

— На дварэ — глыбокая восень. Так бы мовiць «актыўная» фаза дарожных работ завершана. Якiя вынiкi дзейнасцi КУП «Брэстаблдарбуд» за дзевяць месяцаў работы?

— Усе да адзiнага паказчыкi вытворча-гаспадарчай дзейнасцi па КУП «Брэстаблдарбуд» выкананы. Паверце, зрабiць гэта было не так проста. Падцягнуць адну групу паказчыкаў i пры гэтым не правалiць другую ўдаецца далёка не ўсiм. Моц нашага прадпрыемства заключаецца ў комплексным падыходзе, мы развiваемся ўсебакова. Гэта датычыцца кожнага нашага прадпрыемства, кожнага ДРБУ. Мы дабiлiся таго, каб усе яны былi прыбытковымi.

Агульны аб’ём работ за 9 месяцаў 2005 года выкананы ўласнамi сiламi прадпрыемства на 118 працэнтаў. Тэмп росту ў суадносных цэнах да адпаведнага перыяду 2004 года склаў 120 працэнтаў пры заданнi 105. Пасля рамонту ўведзена ў эксплуатацыю 431,8 кiламетра дарог пры плане 388,9.

Рост прадукцыйнасцi працы перавысiў 116 працэнтаў пры заданнi 110. Апераджальнымi тэмпамi павялiчвалася i заработная плата. Сярэднi яе паказчык за 9 месяцаў склаў 543,1 тысячы рублёў пры заданнi 492 тысячы. Да 137 працэнтаў выраслi платныя паслугi.

Падсобныя вытворчасцi павялiчылi аб’ёмы выпуску прадукцыi ў суадносных цэнах да 106,3 працэнта.

Рост балансавага прыбытку за 8 месяцаў 2005 года да адпаведнага перыяду мiнулага года склаў 111,8 працэнта. Знiжана спажыванне палiўна-энергетычных рэсурсаў у суадносных умовах на 11,3 працэнта пры заданнi 8,5 працэнта.

Па вынiках гаспадарчай дзейнасцi стратных падведамных прадпрыемстваў КУП «Брэстаўтадар» не мае. Рэнтабельнасць за 8 месяцаў 2005 года склала 10,9 працэнта. На працягу 2004-га i 9 месяцаў 2005 года пратэрмiнаванай крэдыторскай запазычанасцi ў бюджэт, па аплаце працы, за палiўна-энергетычныя рэсурсы, па крэдытах банкаў наша прадпрыемства не мела.

Вельмi важным лiчу той факт, што за ўвесь мiнулы год i бягучы перыяд 2005 года мы забяспечылi бяспечны праезд па мясцовых аўтамабiльных дарогах Брэстчыны. Дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне нездавальняючага стану мясцовых дарог не зарэгiстравана.

Сярод лепшых раённых упраўленняў — Iванаўскае, Драгiчынскае, Баранавiцкае, Лунiнецкае, Ганцавiцкае i шэраг iншых ДРБУ. Лiчу, што гэтыя нашы ўпраўленнi сёлета значна прыбавiлi ў рабоце па тэхналогiях, па развiццю, па тэхнiчнай аснашчанасцi, па забеспячэнню сваiх працоўных калектываў работай, па сiстэме арганiзацыi працы.

— Наша сустрэча адбываецца напярэдаднi вашага прафесiйнага свята — Дня аўтамабiлiста i дарожнiка. Якая падрыхтоўка праведзена?

— Самая галоўная каштоўнасць нашай арганiзацыi — гэта людзi. I таму вельмi важна арганiзаваць свята для калектыву, па заслугах ацанiць работу кожнага ДРБУ, кожнага чалавека. Штогод перад Днём дарожнiка мы падводзiм вынiкi нашай работы, вызначаем лепшых па прафесii. Падчас урачыстага сходу ў прысутнасцi прадстаўнiкоў калектываў i кiраўнiцтва iм будуць уручаны граматы, падзячныя пiсьмы, грашовыя прэмii, каштоўныя падарункi Брэсцкага аблвыканкама, дэпартамента «Белаўтадар», прысвоены званнi «Лепшы па прафесii». Хтосьцi будзе занесены на Дошку пашаны «Брэстаблдарбуда»...



За час знаёмства з брэсцкiмi дарожнiкамi давялося наведаць большасць раёнаў вобласцi. Нават самых аддаленых. А вось Брэсцкае ДРБУ-138 было незаслужана абдзелена нашай увагай. Падчас нядаўняй камандзiроўкi на Брэстчыну, дайшла «чарга» i да «прыдворнага» прадпрыемства, як нехта можа назваць гаспадарку Валерыя Дзенiсюка. Сам начальнiк ДРБУ з такiм статусам пагаджаецца толькi напалову:

— Патрабаваннi да нас сапраўды «прыдворныя» — кiраўнiцтва вобласцi, губернатар па нашых дарогах ездзяць ледзь не штодня. Паспрабуй тут нешта недагледзець. Як гаворыцца, пакажуць i ўкажуць... У той жа час мы працуем у значна больш напружаных умовах, чым нашы калегi з iншых раёнаў. Хочаш цi не, а ў Брэсцкiм раёне, побач з абласным цэнтрам, карыстальнiкаў дарог значна больш, чым у тым жа Лунiнцы цi Пiнску. Нашы дарогi больш насычаныя, актыўней эксплуатуюцца. А вось сродкi на ўтрыманне кiламетра дарог усiм ДРБУ выдаткоўваюцца амаль аднолькавыя. Ды i ў забеспячэннi тэхнiкай хацелася б большага.

З сучаснай тэхнiкi, якая значна палягчае нам працу, ДРБУ мае ў сваiм парку машыну для ямачнага рамонту амерыканскай вытворчасцi Turbo Jet (на здымку). Дастаткова сказаць, што яна адна замяняе работу 12—13 чалавек i 5—6 адзiнак тэхнiкi!

Праехаўшы больш за сотню кiламетраў па мясцовых дарогах Брэсцкага раёна яшчэ раз пераконваемся ў тым, у чым даўно ўжо не сумнявалiся: абласныя дарожнiкi любяць, а галоўнае ўмеюць i могуць працаваць. Многiя з мясцовых дарог па якасцi не саступаюць рэспублiканскiм. I гэта пры амаль несупастаўным фiнансаваннi.

Асаблiва ўразiла пераўтварэнне, якое адбываецца з цяпер ужо аграгарадком Тамашоўка. Шырокая асфальтаваныя цэнтральная вулiца, тратуары са штучнай плiткi, бетонныя дэкаратыўныя агароджы... Такое ўражанне, што трапiў у далёка не апошнi райцэнтр. Цяпер i замежным гасцям радзiму беларускага касманаўта Пятра Клiмука, музей касманаўтыкi паказаць будзе не сорамна.

Адметна, што, дзякуючы стварэнню аграгарадка ў Тамашоўцы, упершыню была пракладзена дарога ў самую паўднёвую кропку Брэсцкай вобласцi — вёсачку Рыцец. Вёска адносiцца да так званых «неперспектыўных» — жывуць там, на самай мяжы з Украiнай (за плотам крайняй хаты — тэрыторыя сумежнай дзяржавы), 14 пенсiянераў. Але i iх дзяржава не пакiнула. Цяпер па даволi прыстойнай гравiйнай дарозе ў Рыцец даедзе аўталаўка, чаго так не хапала жыхарам.

У гутарцы з сустрэтым дзедам баявога выгляду Валерый Дзенiсюк цiкавiцца жыццём-быццём, пытаецца як жыве той цi iншы жыхар вёскi...

— А вы што, часта тут бываеце? — цiкаўлюся ў начальнiка ДРБУ.

— Я? Трэцi раз у жыццi... Проста людзi тут вельмi гасцiнныя. Такiх хутка i надоўга запамiнаеш. Грэх iм не дапамагчы.

У мясцовага насельнiцтва ў адрас дарожнiкаў — толькi самыя цёплыя словы. Сёння, напярэдаднi прафесiйнага свята дарожнiкаў, да iх хацелi б далучыцца i мы. Усё ж такi высакародная гэта прафесiя — дарогi будаваць.

Алена ДАЎЖАНОК, Сяргей ПРОТАС, Яўген ПЯСЕЦКI (фота).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика