21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усход – справа тонкая ...як талiя танцоркi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марыя КАСЦЮКОВIЧ

Мiнуў той час, калi танец жывата танцавалi толькi на Усходзе. Татальная мода на ўсходнюю вытанчанасць i загадкавасць не абмiнула Беларусь i яшчэ больш абвастрылася пасля вядомага тэлесерыяла «Клон». Пра асаблiвасцi беларускага белiданса (другая назва танца жывата) расказвае старшыня Беларускай лiгi танца, старшыня беларускага камiтэта па ўсходнiх танцах Алёна КОРВЕЛЬ.

— Цяпер на ўсходнiя танцы мода. I Еўропа, i Амерыка «хварэюць» на белiданс i на культуру Усходу ўвогуле. У Расii зараз пiк гэтага захаплення, у нас — пакуль не. Але вядома, што пасля хуткага ўздыму заўсёды адбываецца не менш iмклiвы спад. Не хочацца, каб ён наступiў у блiжэйшы час: з’явiлася шмат iнфармацыi, шмат таленавiтых педагогаў, шмат яркiх танцорак. Калi пачыналi мы — тыя, хто стаiць ля вытокаў беларускага белiданса, — не было ўвогуле нiчога, толькi рэстараны, куды хадзiлi паглядзець на танец жывата, запамiналi, разбiвалi выступленне на асобныя элементы i спрабавалi з гэтага стварыць уласны нумар. Выдумляеш веласiпед, адным словам, а пасля разбiраеш яго на дэталi, каб навучыць iншых.

— Як даўно белiданс прыйшоў ў Беларусь?

— Думаю, адлiк можна весцi з першага фестывалю «Усходнiя ласункi» ў 2001 годзе. Менавiта тады дзяўчаты, што выступалi ў клубах i рэстаранах, паказалi майстэрства ў конкурснай праграме. Хоць мерапрыемства было больш падобнае на вечарынку, чым на афiцыйны фестываль: 150 гледачоў, 6 удзельнiц. Але правялi i адборачныя, i паказальныя выступленнi. Мы, дарэчы, апярэдзiлi Расiю, хоць там усходнiя танцы пачалi развiвацца раней i раней сталi праводзiцца чэмпiянаты краiны. Зараз нага ў нагу iдзём са славутым егiпецкiм фестывалем белiданса AHLAN WA SAHLAN, якi ладзiць не менш славутая танцорка Ракiя Хасан i на якi з’язджаюцца лепшыя педагогi i лепшыя вучнi.

Сёлета, акрамя традыцыйных чэмпiянату Беларусi па ўсходнiх танцах i фестывалю «Усходнiя ласункi», адбудзецца мерапрыемства зусiм новае: на пачатку снежня ў Мiнску пройдзе першы чэмпiянат Еўропы па белiдансу. Пачэсна, што прымае яго менавiта Беларусь — як пераможца Чэмпiянату свету-2004. Да таго ж краiне-арганiзатару дазволiлi выставiць на спаборнiцтвы больш удзельнiц — 15 дзяўчат, абраных на чэмпiянаце краiны. Расiя i Украiна «дасылаюць» па 10 удзельнiц, а з дзяржаў Заходняй Еўропы, верагодна, будзе не больш як па 2 чалавекi (нават матэрыяльна вельмi складана прыехаць, а ўсе танцоркi самi аплачваюць паездку).

— На першым чэмпiянаце свету ў 2002 годзе мы выйшлi ў фiнал i занялi 5-е месца, — прыгадвае Алена Корвель. — Абагналi нават Расiю, за якой звычайна застаецца першынства ў спаборнiцтвах па белiдансу. Тады, у 2002-м, дарэчы, Беларусь прадстаўляла я. Зараз давялося ўзяць пад сваё «крыло» ўсходнiя танцы ў нашай краiне, таму прымаць удзел у спаборнiцтвах не маю права. Але дапамагаю нашым танцоркам, i ўпэўненая: беларускiя дзяўчаты адны з лепшых. Яны могуць прайграваць у тэхнiцы, у «арабiзме» — гэта набываецца з цягам часу — але па вiдовiшчнасцi, па шоу белiданса мы «наперадзе планеты ўсёй».

— Наколькi беларускi белi-данс адрознiваецца ад сапраўднага арабскага танца жывата?

— Цяжка адразу сказаць, бо i ў арабскiм танцы iснуе мноства школ i тэхнiк, якiя iстотна адрознiваюцца. Мне пашчасцiла наведаць многiя арабскiя краiны: Сiрыю, Егiпет, Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты. Цiкава, што ў кожнай краiне ёсць яшчэ фальклорныя танцы, якiя ўплываюць на танец жывата i часам змяняюць яго да непазнавальнасцi. Больш мяккай, але i больш складанай лiчыцца тэхнiка егiпецкая, больш жорсткай i агрэсiўнай — лiванская. Беларускiя дзяўчаты, праўда, выдатна скарыстоўваюць элементы абедзвюх школ, але на чэмпiянатах заўважаеш: асноўная ўсё ж такi егiпецкая.

Увогуле, «славянскi» ўсходнi танец нi ў якое параўнанне з арабскiм не iдзе: у многiх нашых танцорак за плячыма харэаграфiчная адукацыя, заняткi балетам, класiчным i бальным танцам. Карацей, сур’ёзная школа, што дапамагае ў працы над тэхнiкай белiданса, але можа пашкодзiць «арабiзму», усходняму духу выступлення. Вельмi цяжка навучыцца гэтай тонкай арабскай манеры выканання, бо ўсходнiя дзяўчаты па-iншаму ўспрымаюць музыку, па-iншаму разбiваюць яе на такты. Атрымлiваецца складаны i прыгожы, як арабская вязь, танец.

— Мужчыны займаюцца ўсходнiмi танцамi?

— Канешне, i танцораў-мужчын шмат. Вядома, гэта не танец жывата — iм займаюцца толькi жанчыны, а танец фальклорны, больш жорсткi, тэмпераментны, больш складаны. Цiкава зусiм iншае: мужчын шмат сярод педагогаў. Усё ж такi iм лепш бачна, што падабаецца мужчынам. Бо, пагадзiцеся, што б нi рабiла жанчына, якi б танец нi танцавала, яна робiць гэта дзеля мужчыны. Вось вучняў-мужчын на Беларусi я пакуль не бачыла, у спаборнiцтвах удзельнiчаюць толькi жанчыны, i нават намiнацыi «мужчыны-танцоры» ў конкурснай праграме няма.

— Белiданс — занятак для ўсiх, цi ёсць нейкiя абмежаваннi?

— У танцы жывата не важныя нi ўзрост, нi рост, нi памер адзення. Галоўнае — уменне валодаць сваiм целам i не саромецца яго. Варта пачынаць вучыцца як мага раней, але — даказана — свой лепшы танец жанчына танцуе толькi пасля 30 гадоў. Тады яна сапраўды становiцца Жанчынай, набiраецца жыццёвага вопыту, мудрасцi, яна ўжо сфармiравалася i фiзiчна, i маральна. Бо танец — гэта не проста тэхнiка, а эмацыянальны стан, жыццёвы вопыт, фiласофiя, якую трэба станцаваць. Вiдавочна, 15-гадовая дзяўчыначка-падлетак выказаць жыццёвы вопыт проста не ў стане. Прыемна i цiкава назiраць, як у школу танца жывата прыходзяць мацi разам з дочкамi, як мацi ў танцы маладзеюць, дочкi сталеюць, набываюць жаноцкасць, пазбаўляюцца падлеткавай жорсткасцi i эгаiзму. Вельмi часта вучанiцы дзякуюць за тое, што развiталiся з комплексамi, успомнiлi, што яны жанчыны. А калi пазбаўляешся комплексаў, пачынаеш больш цярплiва ставiцца да чужых недахопаў, пачынаеш любiць СВАЁ цела, а не тое, якое ўяўляеш у марах.

— Цi можна назваць белiданс эратычным танцам?

— Можна, вядома, але памылкова лiчыць, што ён у першую чаргу эратычны. Гэта не танец спакушэння, як многiя мяркуюць — i, дарэчы, робяць на гэтым грошы. Бацькi таму i не жадаюць весцi дачок у школы танца жывата: кажуць, непрыстойна. Але мы хочам, каб белiданс успрымаўся перш за ўсё як мастацтва, iмкнёмся больш да дасканаласцi, гармонii цела i духу, чым да эротыкi. Нават касцюмы ў нашых дзяўчат вельмi закрытыя. Усходнi танец — танец дарослай, мудрай жанчыны. Натуральна, калi жанчына танцуе, яна не можа не выпраменьваць эратызму, бо створана для таго, каб ёй захаплялiся, каб яе кахалi. Але гэта ў беларускiм белiдансе не першаснае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнуў той час, калi танец жывата танцавалi толькi на Усходзе. Татальная мода на ўсходнюю вытанчанасць i загадкавасць не абмiнула Беларусь i яшчэ больш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика