21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I гараджанiн, i вясковец маюць права на цывiлiзаванае транспартнае абслугоўванне

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты дзень у гiсторыi

8 мая 1794 года па абвiнавачанню ў карупцыi быў пакараны Антуан Лавуазье, французскi вучоны, «бацька» сучаснай хiмii (перад смерцю папрасiў крыху часу, каб закончыць доследы, але яму было адмоўлена).

8 мая 1883 года нарадзiўся Сцяпан Некрашэвiч, вядомы беларускi мовазнаўца, акадэмiк Акадэмii навук Беларусi. Распрацаваў тэарэтычныя асновы i прынцыпы стварэння дыялекталагiчных слоўнiкаў беларускай мовы, аўтар прац па праблемах беларускага правапiсу, распрацовак навуковай тэрмiналогii. Рэпрэсiраваны бальшавiцкай уладай у 1937 годзе.

У гэты дзень у 1886 годзе ў продаж паступiла першая партыя кока-колы.

У 1923 годзе ў вёсцы Сахараўка Горацкага раёна нарадзiўся Рыгор Усцiнавiч Дольнiкаў, генерал-палкоўнiк авiяцыi, заслужаны ваенны лётчык СССР, удзельнiк вызвалення Украiны, Польшчы, Чэхаславакii. Менавiта ён стаў правобразам галоўнага героя вядомага апавядання Мiхаiла Шолахава «Лёс чалавека» — Андрэя Сакалова.

У 1929 годзе на дзевятым Усебеларускiм з’ездзе Саветаў прыняты першы пяцiгадовы план развiцця народнай гаспадаркi i культурнага будаўнiцтва ў Беларусi на 1928—33 гады.

У 1937 годзе прэзiдэнт Чэхаславакii Э. Бенеш, зыходзячы з добрых меркаванняў, накiраваў Сталiну паведамленне аб змове, якая быццам бы рыхтавалася ў вышэйшых колах савецкага ваеннага кiраўнiцтва. Хутчэй за ўсё, гэта была фальшыўка, «падкiнутая» Бенешу нямецкiмi спецслужбамi. Сталiн жа доўга не думаў, а адразу разгарнуў шырокамаштабныя рэпрэсii супраць ваенных. Напрыклад, суд над генералам Гарбатавым доўжыўся цэлых... 5 хвiлiн. Генерал атрымаў 15 гадоў турмы (гэта адбылося ўжо ў 1939 годзе).

8 мая 1945 года ў прыгарадзе Берлiна Карлхорсце адбылося падпiсанне Акта аб безумоўнай капiтуляцыi германскiх войскаў.

8 мая 1965 года званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна прысвоена Уладзiмiру Амельянюку, удзельнiку мiн-скага патрыятычнага падполля, рэдактара першага нумара падпольнай газеты «Звязда».

Цiкава

Беларускiя вучоныя заяўляюць, што ведаюць спосаб разгадаць феномен «кiтайскай пнеўманii», якая наводзiць жах на жыхароў многiх краiн. Гэта небяспечная хвароба iмклiва распаўсюджваецца па ўсiм свеце. Ахвярамi вiруса сталi тры сотнi чалавек, некалькi тысяч хварэюць. Вучоныя розных краiн цяпер спрабуюць iдэнтыфiкаваць узбуджальнiк нетыповай пнеўманii i знайсцi сродкi барацьбы з iм. Аднак яны пакуль не могуць сысцiся на думцы, якi менавiта вiрус выклiкае гэтае захворванне.

Прынцыпова iншы падыход прапануюць беларускiя вiрусолагi. На думку кiраўнiка лабараторыi бiятэхналогii i iмунадыягностыкi асаблiва небяспечных iнфекцый Беларускага НДI эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандра Уладыкi, трэба разглядаць вiрус як сукупнасць часцiнак генаў (малекулярных матываў). Паводле меркавання вучонага, у прыродзе iснуе амаль паўтары тысячы падобных «цаглiнак». Кожны раз, трапляючы ў арганiзм чалавека, яны ўтвараюць новы варыянт вiруса, якi можа складацца адначасова з кавалачкаў розных узбуджальнiкаў (напрыклад, грыпу, адэнавiруса, рэспiраторна-сiнтацыяльнага вiруса i г.д.). Атрымлiваецца, што чалавек захворвае ўсiм патроху, а сiмптомы праяўляюцца ў залежнасцi ад таго, да комплексу якiх матываў арганiзм будзе больш адчувальны.

Аляксандр Уладыка лiчыць, што вучоным усяго свету трэба аб’яднаць свае намаганнi для вывучэння гэтых малекулярных матываў, законаў iх распаўсюджвання ў прыродзе. Толькi тады можна будзе зразумець, якiя з часцiнак вiруса нетыповай пнеўманii запускаюць паталагiчны працэс у арганiзм, а значыць, знайсцi дзейсны спосаб барацьбы з гэтым захворваннем.

Кажуць, што...

Грамадзянiн ЗША прадаў на аўкцыёне сваю патылiцу ў якасцi рэкламнага месца, каб на выручаныя сродкi арганiзаваць уласны бiзнэс.

Джэймс Нельсан з Канзас-Сiцi, штат Мiсуры, атрымаў за сваю патылiцу, якую ён выставiў у якасцi лота на iнтэрнэт-аўкцыёне, 7 тысяч долараў. Пакупнiком стала тэхаская iнтэрнэт-кампанiя «CIHost.com», чый вытатуiраваны лагатып будзе красавацца на чэрапе Нельсана пяць гадоў. Увесь працэс татуiравання заняў 4 гадзiны.

Паводле слоў Нельсана, ён вырашыў пусцiць сваю патылiцу з малатка, каб зарабiць грошы на ўласную справу. «Гэта нешта унiкальнае, нiхто раней нiчога падобнага не рабiў, — кажа чалавек-рэклама.— У любым выпадку, лепш атрымаць грошы за тату на патылiцы, чым браць пазыку ў банку».

«Героi» нашага часу

У 2002 годзе ў ЗША было зафiксавана амаль 50 тысяч махлярстваў у Iнтэрнэце. Паводле звестак Цэнтра барацьбы з iнтэрнэт-махлярствам, гэта ўтрая больш, чым у 2001 годзе. Летась урон ад дзеянняў iнтэрнэт-махляроў склаў толькi ў ЗША 54 мiльёны долараў.

46 працэнтаў махлярстваў было зроблена на iнтэрнэт-аўкцыёнах, а 31 працэнт заключаўся ў непастаўках тавараў, заказаных праз Сусветную сетку. Яшчэ 12 працэнтаў махлярстваў было звязана з крадзяжом iнфармацыi аб крэдытных картках.

Самыя вялiкiя страты панеслi ахвяры так званых «нiгерыйскiх пiсьмаў». Жулiкi звяртаюцца з прапановай дапамагчы эвакуiраваць з Нiгерыi цi iншых краiн Афрыкi (гэта ўжо залежыць ад ведання геаграфii) мiльённых багаццяў былых кiраўнiкоў i падзялiць iх. Для таго каб атрымаць мiльёны долараў, патрабуецца зрабiць сцiплы ўзнос. У сярэднiм кожны амерыканец, якi адгукнуўся на такую заманлiвую прапанову разбагацець, страцiў па 3854 долары. Цi не праўда, нам гэта нешта нагадвае?

Хочаце — верце...

«Адчуўшы» водар ландышаў, сперматазоiды з падвоенай хуткасцю пачынаюць рухацца ў бок яго крынiцы. Гэты факт доследным шляхам даказаў прафесар бiялогii Рурскага унiверсiтэта горада Бохум (Германiя) Ганс Хат.

Паводле слоў вучонага, зробленае iм адкрыццё павiнна легчы ў аснову альтэрнатыўных метадаў кантрацэпцыi i лячэння бясплоддзя. Хат займаўся даследаваннем рэакцыi чалавечай спермы на пахi на працягу трох гадоў, але вынiкi сваiх вопытаў абнародаваў толькi што. Як сведчаць вынiкi даследавання, паведамляе агенцтва «Рэйтэр», рэцэптары сперматазоiдаў рэагуюць, у прыватнасцi, на два хiмiчныя кампанеты паху — цыкламал i буржанал, якiя выкарыстоўваюцца ў касметычнай прамысловасцi для стварэння парфуму. Такiм чынам, мяркуецца, што калi пры палавым акце жанчына будзе выкарыстоўваць мазь з пахам ландыша, верагоднасць зачацця павялiчыцца.

Яшчэ адзiн кампанент водару (андэканал) здольны па- даўляць актыўнасць сперматазоiда i можа быць скарыстаны пры стварэннi процiзачаткавых сродкаў.

Анекдот

Псiхатэрапеўт сустракае калегу:

— Усё, больш не бяру ў рот нi кроплi спiртнога!

— Што здарылася?!

— Учора пасля банкета заходжу ў кабiнет, а там — клiент. Паглядзеў я на яго ўважлiва i зразумеў, што ў хлопца сур’ёзныя праблемы... Пагаварыў з iм, дапамог па-новаму зiрнуць на жыццёвую сiтуацыю. Ужо заканчваю прыём, як у кабiнет заходзiць прыбiральшчыца i пытаецца, з кiм гэта я размаўляю, усеўшыся перад люстэркам у пустым кабiнеце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiм чынам павысiць яго эфектыўнасць — прапануюць самi прадстаўнiкi галiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика