Затрымана адказная асоба «Гранiта»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З ЖЫЦЦЯ КАНТРАБАНДЫСТАЎ Супрацоўнiкi Полоцкай мытнi затрымалi грузавiк, у якiм знаходзiлася кантрабанднае медабсталяванне агульным коштам больш за 161 мiльён рублёў.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, у пункт мытнага афармлення «Бiгосава-1», што на беларуска-латвiйскай мяжы, днямi прыбыў грузавiк «Вольва» з партыяй мед-абсталявання, якое адна англiйская фiрма перавозiла ў Расiю. Падчас праверкi супрацоўнiкi мытнi выявiлi, што апроч «задэклараванай» апаратуры для пералiвання крывi i шпрыцаў у грузавiку таксама знаходзiлася медаабсталяванне, якое не значылася ў дакументах: сардэчна-сасудзiстая сiстэма «CDI-500», тры платы для кiравання гэтай сiстэмай, кампрэсар i 1500 вакуумных прабiрак для аналiзу крывi. Кантрабандны тавар затрыманы, далейшы яго лёс павiнен вырашыць суд Наваполацка. Дарэчы, гэта не першая спроба правезцi ў Расiю кантрабанднае медаабсталяванне. Сёлета беларускiя мытнiкi ўжо затрымлiвалi, напрыклад, партыю кантрабандных шпрыцаў, кошт якiх склаў больш як 167 мiльёнаў рублёў. I яшчэ аб адной «кантрабанднай тэндэнцыi». Апошнiм часам расiяне вельмi ўпадабалi польскiя ювелiрныя вырабы. Днямi мы паведамлялi аб затрыманнi расiйскiх кантрабандыстаў, якiя спрабавалi незаконна ўвезцi вялiкую колькасць залатых вырабаў. I вось чарговы выпадак. На гэты раз брэсцкiя мытнiкi затрымалi грамадзянiна Расii, якi нелегальна ўвозiў з Польшчы 1811 сярэбраных ланцужкоў. Агульная вага гэтай «сярэбранай кантрабанды» склала больш за 16 кiлаграмаў, а кошт — амаль 3,5 мiльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Беларусi па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС Брэсцкага аблвыканкама ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах |
|