21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Шэсцьдзесят лепшых гаспадарак Беларусi пакажуць шлях адраджэння вёскi»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговую выязную нараду па пытаннях развiцця сельскай гаспадаркi прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка правёў у СВК «Агракамбiнат Сноў» Нясвiжскага раёна.



У час наведвання СПК «Агракамбінат Сноў».

Гэтая гаспадарка намалацiла сёлета 73 цэнтнеры збожжа з гектара, а за леташнi год вырабiла 7,5 тысячы тон мяса i 11 тысяч тон малака. Гэта пры тым, што для вытворчасцi такой колькасцi мяса ва ўсёй рэспублiцы патрэбна 90 такiх гаспадарак як «Сноў», а па малаку — толькi 27. А ў нас жа 2500 гаспадарак. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што нiякiх асаблiвых сакрэтаў у «Снова» няма. Тут у час сеюць i ў час убiраюць. «А ў многiх iншых гаспадарках, нават той жа Мiнскай вобласцi, травы, да прыкладу, зараз лiтаральна гнiюць у полi. Да ўсяго iншага, сакрэт поспеху — у жалезнай дысцыплiне. Хочаш працаваць — працуй. Сёння нiхто нiкога не будзе ўгаворваць працаваць. Ёсць добры кiраўнiк — ёсць гаспадарка, няма кiраўнiка — няма гаспадаркi», — сказаў ён.

Мэта семiнара, па вызначэнню прэзiдэнта — аднавiць патэнцыял 60 лепшых гаспадарак рэспублiкi, дзе ёсць добрыя кадры i адпрацаваныя тэхналогii. Прэзiдэнт паставiў задачу, каб гэтыя 60 лепшых гаспадарак краiны, кiраўнiкi якiх прысутнiчалi на семiнары, за два гады выйшлi на ўзровень савецкай вытворчасцi, а на трэцi год — зраўнялiся са «Сновам». 60 лепшых гаспадарак з сённяшняга дня павiнны пачаць адлiк новага жыцця. Не ўсе iх кiраўнiкi застануцца пры сваiх пасадах — гэта павiнны быць кадры, якiя бачаць перспектыву i будучыню нашай краiны. Сродкi дзяржавы трэба перш за ўсё сканцэнтраваць у тых гаспадарках, якiя могуць даць (i дадуць) хуткую аддачу. Менавiта гэта — адзiн з галоўных накiрункаў рэфармавання сельскагаспадарчай вытворчасцi. 265 комплексаў i 60 лепшых гаспадарак — гэта лакаматыў, якi павiнен пацягнуць за сабой усю беларускую сельскую гаспадарку, а следам за iмi пойдуць i сярэднiя гаспадаркi. Нiзкарэнтабельныя i стратныя гаспадаркi, а iх у Мiнскай вобласцi 125, павiнны быць перададзены прадпрыемствам i прадпрымальнiкам, якiя самi ўкладуць у iх неабходныя сродкi. Калi прадпрымальнiкi не захочуць працаваць з сельскай гаспадаркай на ўмовах дзяржавы — на нашым рынку работы iм не будзе. «Вось такая рэформа нам патрэбна, — падкрэслiў прэзiдэнт, — а не сячы зямлю на кавалкi i потым увозiць сельскагаспадарчую прадукцыю з-за мяжы».

Гэта тым больш важна, што ў блiжэйшыя 15 гадоў прырост насельнiцтва павялiчыцца на Зямлi на 3,5 працэнта, а вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi — толькi на 1,5 працэнта.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што заўтра на гэтыя 60 гаспадарак не пасыплецца манна нябесная. Ён гарантаваў, што патрабавальнасць да кiраўнiкоў i працаўнiкоў гэтых гаспадарак будзе ў 10 разоў большая, чым да iншых. Галоўнае — выкарыстаць усе патэнцыяльныя рэзервы, якiя ёсць у былых савецкiх флагманаў, а ўжо потым праiнвесцiраваць кропкавыя i высокаэфектыўныя праекты ў гэтых гаспадарках. «Заўтра вам нiхто не прывязе мяшок грошай. Мы дадзiм вам поўную ўладу, а ад вас запатрабуем жалезную дысцыплiну i парадак. Не зарабiў зарплату — не налiчвай, а калi налiчыў — аддай! Час настаў такi, што, калi мы не выйдзем на новы ўзровень, нам прыйдзецца вельмi цяжка. Ужо зараз «ножкi Буша» праз Расiю iдуць да нас, i нам трэба за тыя грошы, якiя мы маем, вырабляць сельскагаспадарчай прадукцыi ў два разы больш — iншага выйсця няма». Прэзiдэнт яшчэ раз падкрэслiў неабходнасць жалезнай дысцыплiны ва ўсiх звёнах. «Часта можна пачуць: маўляў, мяне зачэпiш — напiшу прэзiдэнту! Але калi ты не працуеш, або працуеш дрэнна — мне няма сэнсу пiсаць, мiнулi ўжо тыя часы!»

Некаторыя ўдзельнiкi выязнога пасяджэння крытыкавалi беларускую сельскагаспадарчую тэхнiку, у прыватнасцi, гомельскiя i лiдскiя збожжаўборачныя камбайны. Прэзiдэнт нагадаў, што вядомыя камбайны «Дон» у былыя савецкiя часы ўся краiна рабiла гадоў 30, пачынаючы ад iх задумкi. Нашы камбайны, безумоўна, «сырыя», але мы iх зрабiлi за тры гады. «Для мяне ў апошнi час гора адкрыць акно ў 6 гадзiн ранiцы — сёння дождж для мяне самае страшнае, як i для вас. Але дзе б мы сёння ўзялi грошы для iмпартнай тэхнiкi? Сяк-так нашы камбайны зараз выратоўваюць сiтуацыю. За год-два мы давядзём свае камбайны. Але калi ўжо зараз у многiх гаспадарках ураджайнасць збожжавых да 70 цэнтнераў з гектара, то, каб не дапускаць страт, трэба закупляць iмпартныя машыны».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ 8 гадоў назад палiцы ў магазiнах былi пустыя. Сёння такога няма. 90 працэнтаў прадуктаў — беларускiя. Каб яшчэ больш павялiчыць вытворчасць уласнай сельскагаспадарчай прадукцыi i падняць гаспадаркi з крытычным узроўнем рэнтабельнасцi, прэзiдэнт паведамiў аб чакаемым у хуткiм часе ўказе або дэкрэце, якiя знiмуць усе пытаннi па рэальнай дапамозе сельскiм гаспадаркам з боку прадпрыемстваў i прадпрымальнiкаў. «Гарантыi будуць i па грашах, i па зямлi. Нiхто зямлю адбiраць не будзе, — сказаў прэзiдэнт. — Яна будзе перадавацца, напрыклад, у арэнду на 50 гадоў i больш. Будуць арганiзаваны акцыянерныя таварыствы, i частка акцый будзе ў прадпрымальнiкаў». Для поўнай гарантыi людзям, якiя будуць укладваць грошы ў сельскую гаспадарку, будзе прыняты адпаведны закон.

Наконт цэн.

— Iх павялiчваць ужо цяжка, бо цяжка прадаць прадукцыю. Трэба рабiць упор на павелiчэнне вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi i на змяншэнне яе сабекошту. Расiя настойлiва прапануе адзiную валюту, але з умовамi: не будзеце падтрымлiваць i тое, i гэтае. Дык навошта нам такая палiтыка? Вы ж бачыце, як жыве просты вясковы чалавек у Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай абласцях.

Падводзячы вынiкi нарады, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што мы знайшлi звяно, з дапамогай якога можна падняць усю сельскую гаспадарку, вырашыць сацыяльныя праблемы вёскi. Маецца на ўвазе i мэтанакiраваная работа, i дапамога былым флагманам — 60 лепшым гаспадаркам. Будзе праведзена пашпартызацыя гэтых гаспадарак, спынена чахарда з кадрамi. Замена кiраўнiкоў будзе весцiся па ўзгадненню з Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi пры галоўнай ролi губернатараў. Прэзiдэнт асаблiва адзначыў, што, падтрымлiваючы цэнтральныя сядзiбы беларускiх гаспадарак, мы ўсе не павiнны забываць i аб тых невялiчкiх вёсачках, дзе таксама жывуць людзi. У прыватнасцi, ён падкрэслiў, што будзе прадоўжана праграма будаўнiцтва па пяць дамоў на гаспадарку. Ураду i Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта пастаўлена задача да канца года распрацаваць праграму адраджэння беларускай вёскi. Канчатковая яе мэта — зрабiць жыццё вяскоўцаў нармальным па ўсiх стандартах.

Уладзiмiр НАРКЕВIЧ,

Нясвiж.

Фота Генадзя СЯМЁНАВА, БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговую выязную нараду па пытаннях развiцця сельскай гаспадаркi прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка правёў у СВК «Агракамбiнат Сноў» Нясвiжскага раё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика