21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Унутраная рэальнасць

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

ЁСЦЬ НАГОДА

сустрэлi разам у Доме дружбы прадстаўнiкi таварыства «Беларусь-Кiтай» i кiтайскiя дыпламаты, спецыялiсты, аспiранты i студэнты, якiя зараз жывуць у Мiнску.

Калi быць зусiм дакладным, то яны правялi, так бы мовiць, генеральную рэпетыцыю напярэдаднi года малпы, бо ў сябе на радзiме Новы год кiтайцы сустракаюць у пераважнай большасцi ў камернай абстаноўцы ў асяроддзi сям’i. Народныя гуляннi накшталт нашых толькi пачынаюць там уваходзiць у святочную практыку. У гэтым сэнсе можна лiчыць, што мiнскiя кiтайцы правялi неблагi трэнiнг.

Для iх гэта была сустрэча кiтайскага Новага года з беларускай сiмволiкай. У зале Дома дружбы, упрыгожанай гiрляндамi i кiтайскiмi фанарыкамi, гучалi нашы цымбалы. Дзве прыгажунi-вядучыя Кацярына Кот i Iрына Сярэгiна (апошняя цудоўна валодае кiтайскай мовай) былi апранутыя адпаведна ў беларускi i кiтайскi нацыянальныя касцюмы.

Улiчваючы прысутнасць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Кiтая ў Беларусi Юй Чжэньцi, не абышлося без афiцыёзу. Кiраўнiк Дома дружбы Нiна Iванова адзначыла, што ёсць свая сiмволiка ў тым, што Новы год па еўрапейскаму i па ўсходняму календару беларускiя i кiтайскiя сябры сустракаюць ужо не першы раз. Яна выказала надзею, што гэта дружба будзе мацнець i развiвацца на карысць абодвух народаў, i пажадала ўсiм кiтайцам у новым годзе ўсяго найлепшага, у тым лiку мець шмат рысу i крэветак на стале.

У сваю чаргу пасол сказаў прыгожы i шчыры тост за поспех супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i КНР, за здароўе iх кiраўнiкоў, за моцную дружбу двух народаў.

Дарэчы, частавалi кiтайскiх гасцей беларускiмi стравамi. Тут былi i салёныя агуркi, i дранiкi, i вясковая каўбаса, якую па-народнаму завуць «пальцам пханай», i iншыя прысмакi. Сярод традыцыйных навагоднiх кiтайскiх страў былi прапанаваныя пельменi. Для тых, хто не ведае, была расказана легенда пра пельменi. Яна даволi доўгая, адзначым толькi, што ўзнiкненне пельменяў звязана з адной з кiтайскiх багiнь. Такiм чынам, майце, беларусы, на ўвазе, што пельменi — гэта ў пэўным сэнсе ежа багоў.

Ну i, як прынята ў нас, Новы год адзначалi з песнямi, танцамi, рознымi конкурсамi, гульнямi, загадкамi. У сувязi з тым, што гэты год — год Малпы, двум камандам — кiтайскай i беларускай было прапанавана за дзве мiнуты намаляваць па малпе. I хаця ў беларускай камандзе быў вядомы мастак, акадэмiк, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Георгiй Паплаўскi, журы, а гэта ўсе прысутныя, выказалася на карысць выявы малпы ў кiтайскiм выкананнi. Што i казаць, iх Новы год.

Зразумела, гучала шмат песень. Сапраўдным музычным падарункам стала ў выкананнi дуэта ў складзе Н. Iвановай i Юй Чжэньцi пад акампанемент беларускага кампазiтара Эдуарда Зарыцкага песнi «Далёка, далёка».

Не выпадкова на развiтанне пасол выказаў агульнае меркаванне сваiх суайчыннiкаў: Дом дружбы ў Мiнску для кiтайцаў стаў iх другiм домам, дзе яны адчуваюць сябе, асаблiва гэтым вечарам, як дома.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобнае адбываецца ў Беларусi ўпершыню. У галерэi Еўрапейскага гуманiтарнага унiверсiтэта (пр. Ф. Скарыны, 24, метро «Кастрычнiцкая», будынак перад Д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика