Цяльцам не пашкодзiць быць больш актыўнымi i смелымi, а Шалям нельга нiчога пакiдаць на волю выпадк
4 лютага (22.01.)
ЦIМАФЕЙ-ПАЎЗIМНIК ЦIМАФЕЕЎ ДЗЕНЬ Георгiй Гаўрыiл (Гаўрыла) Iван, Макар Пётр, Цiмафей Дзень ушанавання апостала Цiмафея (каля 96); пакутнiкаў Мануiла, Георгiя, Пятра, Ляонцiя — епiскапаў, Сiонiя, Гаўрыiла, Iаана, Ляонта, Парода — прасвiтараў i iншых 377-i (каля 817); прападобнапакутнiка Анастасiя Персянiна (628); прападобнапакутнiка Анастасiя, дыякана Пячэрскага, у Блiжнiх пячорах (XII); прападобнага Макарыя Жабынскага, Белеўскага цудатворца (1623). АПОСТАЛ ЦIМАФЕЙ — апостал з лiку 70-i; паходзiў з малаазiяцкай правiнцыi Лiкаонii. Да веры Хрыстовай быў павернуты самiм апосталам Паўлам у 52 годзе, пасля чаго стаў яго вучнем i спадарожнiкам. Ён прайшоў з апос- талам шмат краiн, займаючыся мiсiянерскай справай. У Малой Азii апостал Павел пасвяцiў Цiмафея ў епiскапы Эфескай царквы. Памёр апостал Цiмафей пакутнiцкай смерцю. У Эфесе адзначалася свята ў гонар Дзiяны, якое суправаджалася распустай. Цiмафей iмкнуўся спынiць гэта свята, але натоўп закiдаў яго камянямi. Мошчы святога знаходзяцца ў Канстанцiнопалi. Калi ў гэты дзень апоўднi сонца вiдаць, то вясна будзе ранняя. Чым больш ляжа снегу, тым большы ўраджай зерневых культур. Моцныя маразы ў гэты дзень носяць назву цiмафееўскiх. Дзень атрымаў назву «Цiмафей-паўзiмнiк» таму, што ён лiчыўся паловай зiмы: «Палова зiмы прыпа-дзе на Цiмафея»; «Цiмафееўскiя маразы паловы зiмiцы знеслi», «Цiмафей-паўзiмнiк рассякае сцюдзёную (зiму) напалову». * У гэты дзень бортнiкi (пчаляры) абавязкова аглядалi сваiх пчол у вуллях, прыслухоўвалiся да гоману ў iх: калi пчолы гудуць амаль бязгучна, то зiму яны пераносяць лёгка; калi ж гудуць усхвалявана — гэта паказвала дрэннае становiшча пчалiнай сям’i. АД ХВАРОБ «Буду Госпада Бога прасiць рабе Божай (iмя) удар (хваробу) ветраны, вадзяны, прыстрэшны загавараць. Удар, удар, добры гаспадар, iдзi ў чыста поле. Там конiкi шаўкову траву з’ядаюць, крынiчную ваду пiваюць, з рабы (iмя), з яе цела ўдар зганяюць». ДЛЯ ПЧОЛ «Стой, рой малады! Не iграй, да сырой зямлi прыпадай. Вось вам, пчолкi, святлiца — новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут i быць сто лет i зiм i дзвесце дзяцей павадзiць. I ты, матка лiпа Валляна, лiпа красная дзявiца, i ты, труцень Iван, параней уставайце, сваiх дзетак пабуджайце i пасылайце iх у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Майце шум баравы, майце роў прудавы, мядзведжую лапу, воўчы рост. Саграбайцеся, змятайцеся. Да чужых пчол не лятайце i чужых да сябе не пускайце. Як мацi зямлi, свайго месца пiльнуйцеся. Людзi, якiя нарадзiлiся 4 лютага, iмкнуцца быць iдаламi i эталонамi, але не спраўляюцца з гэтым, таму што самi рэдка прытрымлiваюцца традыцый i маюць нестандартнае мысленне, абiраючы цярнiсты шлях да рашэння простых задач, i, як нi дзiўна, iх авантурызм працуе на iх. З iмi лёгка i проста мець зносiны, яны чалавечныя, шчырыя, могуць аб’яднаць вакол сябе каманду, але часта змяняюць курс, пачынаюць спачатку, выкарыстоўваючы энергiю не самым правiльным чынам. Гэтыя людзi, як падкiнуты ўгару мяч: пакуль ён ляцiць, нiхто не ведае, куды ён упа-дзе. Вядучыя рубрыкі Аксана КАТОВІЧ і Янка КРУК
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|