21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiбералiзацыя еўрапейскага газавага рынку патрабуе ўзгодненых дзеянняў

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваюцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па пошуку кандыдата ў прэзiдэнты РФ Iвана Рыбкiна, якi знiк 5 лютага.

Паводле слоў высокапастаўленага прадстаўнiка ГУУС Масквы Кiрыла Мазурына, падставай для спынення вышуковай справы можа быць або заява жонкi аб тым, што муж знойдзены, або з’яўленне самога Рыбкiна. Нi таго, нi другога пакуль не адбылося. Тым часам член камiтэта па бяспецы Дзярждумы Генадзь Гудкоў выступiў са сцвярджэннем, што Рыбкiна бачылi ў Падмаскоўi. Дэпутат адзначыў, што на 99 працэнтаў упэўнены, што акцыя са знiкненнем Iвана Рыбкiна была спланаваная Барысам Беразоўскiм, чые iнтарэсы ён прадстаўляе. «Беразоўскi вядомы як майстар пiараўскiх спектакляў. Я думаю, што гэта чарговы палiтычны спектакль, якi зрэжысiраваў Барыс Беразоўскi», — падкрэслiў парламентарый. У сваю чаргу жонка Iвана Рыбкiна Альбiна выказала неразуменне з нагоды заявы Гудкова аб тым, што яе мужа быццам бы бачылi ў адным з падмаскоўных пансiянатаў. «Не магу паверыць, што такое можа быць, навошта яму, адпраўляючыся ў нейкi пансiянат, адключаць усе тэлефоны», — сказала А. Рыбкiна. Яна паведамiла, што ўчора ранiцай была на допыце ў раённай пракуратуры па справе аб знiкненнi мужа. Паводле яе слоў, следчыя не сказалi ёй нiякай новай iнфармацыi. Жонка Рыбкiна адзначыла, што пошукамi яе мужа займаюцца вельмi актыўна: «Я бачу, што людзi вельмi адказна падыходзяць да гэтага пытання, i мне няма каго нi ў чым папракнуць».

Беларускiя парламентарыi вылучаюць розныя версii знiкнення кандыдата ў прэзiдэнты Расii. «Гэтая сiтуацыя выклiкае пэўную насцярожанасць, але я выключаю, што ў знiкненнi Рыбкiна зацiкаўленыя прадстаўнiкi ўладных структур Расii», — заявiў старшыня Камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу РБ Мiкалай Чаргiнец. У гэтай сувязi парламентарый дапускае, што «сцэнарый развiцця падзей, звязаны са знiкненнем Рыбкiна, быў прыдуманы Барысам Беразоўскiм». Такiм чынам, на думку М. Чаргiнца, прыхiльнiкi I. Рыбкiна падобнымi пiар-акцыямi стараюцца павысiць рэйтынг свайго кандыдата, а таксама паказаць няздольнасць улады процiстаяць злачыннасцi. У сваю чаргу намеснiк кiраўнiка Камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Касцян мяркуе, што «сцэнарый па знiкненню Iвана Рыбкiна распрацаваны дзесьцi на баку, але не без удзелу асобных прадстаўнiкоў Крамля». «Я не веру, што Пуцiн мае да гэтага адносiны, але ў яго ёсць нямала працiўнiкаў у блiжэйшым акружэннi, якiя такiм чынам спрабуюць нашкодзiць яму ў ходзе выбараў», — адзначыў парламентарый.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на ўсе перыпетыi i праблемы, якiя апошнiм часам узнiкаюць ва ўзаемаадносiнах Расii i Беларусi, ААТ «Белтрансгаз» выступае надзейным партнёр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика