21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што год усходнi нам рыхтуе

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 лютага (5.02.)

АГАФ’Я, АГАФ’Я-КАРОЎНIЦА,

ЗАСТУПНIЦА;

АГАТА-ПАМIНАЛЬНIЦА, АГАТА

Агаф’я (Агата)

Макар

Феадосiй

Дзень ушанавання пакутнiцы Агафii (251); пакутнiцы Феадулii i пакутнiкаў Еладзiя, Макарыя i Евагрыя (каля 304); свяцiцеля Феадосiя Углiцкага, архiепiскапа Чарнiгаўскага (1696); iкон Божай Мацi: з назвай «Знаходжанне загiнуўшых»; Ялецка-Чарнiгаўскай (1060); Дзiўнагорскай (Сiцылiйскай) (1092).

СВЯТАЯ ПАКУТНIЦА АГАФIЯ

У 251 годзе кiраўнiк аднаго горада Кiнцiян даведаўся аб прыгажосцi i багаццi сiцылiйскай дзяўчыны Агафii, прыцягнуў яе да суда як хрысцiянку. Святая не пайшла на згоду з iм, адмовiлася ад яго ласкi, не пабаялася пагроз i была жорстка згвалтаваная. Яе цела палiлi, калолi шыпамi, iрвалi жалезам грудзi. Аднойчы ёй явiўся святы апостал Пётр i пазбавiў яе ад ран. Хутка адбыўся землятрус, i жыхары горада сабралiся на гарадской плошчы, патрабуючы спынiць пакуты Агафii. Праз некалькi дзён пакутнiца за кратамi сканала.

IКОНА БОЖАЙ МАЦI ПАД НАЗВАЙ «ЗНАХОДЖАННЕ ЗАГIНУЎШЫХ»

Упершыню гэта iкона ўзгадваецца ў IV стагоддзi. Вялiкая колькасць спiсаў з гэтай iконы хутка распаўсюдзiлася па славянскiх землях. За дапамогай да гэтай iконы звяртаюцца тыя, хто страцiў усялякую на-дзею на выратаванне, а калi чалавек знiк без вестак цi сам сябе лiчыць абсалютна згубленым (разгубленым), то за яго моляцца сваякi. Малiтвамi перад гэтай iконай супакойваецца галаўны i зубны боль, захворваннi вачэй, да яе звяртаюцца, каб пазбавiцца ад п’янства, калi бяруць шлюб, каб ён быў выратавальным, звяртаюцца мацi памiраючых дзяцей.

Калi на трэцi дзень пасля Грамнiц будзе цёпла, то ўжо халадоў больш не будзе.

* У дзень святой пакутнiцы Агаты ўзгадвалi, ушаноўвалi памёршых продкаў: бацькоў, дзядоў, прадзедаў, а святую Агату ў народзе назвалi Памiнальнiцай.

* Святую Агату лiчылi ахоўнiцай ад пажару. У дзень яе памяцi асвячалi хлеб з соллю, якi захоўвалi ў хатах як надзейны сродак ад полымя: «Соль святой Агаты баронiць ад агню хаты». Калi здараўся пажар, каб суцiшыць полымя, асвечаныя на Агату хлеб з соллю кiдалi ў агонь.

* Святая Агата стала народнай ахоўнiцай i заступнiцай. У шматлiкiх рэгiёнах яе ўшаноўвалi як ахоўнiцу хатняй жывёлы. Лiчылася, што «на Агату каровiна смерць ходзiць». Каровiна смерць атаясамлiвалася са старой хударлявай жанчынай. Таму ў гэты дзень выконвалi шэраг перасцерагальных (ахоўных) дзеянняў: у хляве вывешвалi старыя лапцi, змазаныя дзёгцем (апроч усяго дзёгаць быў дэзiнфекцыйным сродкам); жывёле давалi асвечаныя ў гэты дзень хлеб з соллю i прасiлi: «Агата-кароўнiца, ахоўвай нашых кароў!».

* Шматлiкiя народы свету ўшаноўвалi кароўку-кармiцельку як боскую недатыкальную iстоту. У славян да каровы заўсёды былi паважлiвыя, клапатлiвыя адносiны, яна заўсёды займала галоўнае месца сярод хатняй жывёлы: «Селянiн кароўкай жыве», «Карова на двары — ежа на стале», «Свойская цялушка лепш за заморскую карову».

* Адсюль вынiкае i шэраг правiлаў узаемаадносiнаў гаспадара i кароўкi:

*карову бiць — малака не пiць;

*карова ў цяпле — малако на стале;

*смятану любiш — любi i карову кармiць;

*карова без мянушкi — мяса, i хутка яе зарэжуць;

*каб прададзеная карова не сумавала па былых гаспадарах, ёй неабходна было даць новую мянушку;

*набытую карову першы раз кормяць на пячной засланцы;

*нельга ставiць даёнку на стул цi кадушку — «малако да выменi прыстане», г.зн. знiкне;

*падчас дойкi каровы побач не павiнна быць пабочных асоб.

* У гэты дзень гаспадынi з асаблiвым клопатам ставiлiся да каровы, турбавалiся аб яе добрым прыплодзе i ацёле.

У ЧАС ПАЖАРУ

«Агенец мой каханы, ты ад Бога прысланы, не раскачывайся, як дым! Прыслаў цябе Гасподнi Сын: iдзi ў той бок (паказаць рукой) да Бога свечкай, а не пажарам!»

Вельмi самастойныя асобы, народжаныя 18 лютага, рэдка рызыкуюць, лiчаць за лепшае, перш чым дзейнiчаць, выслухаць усе думкi, усё прадугледзець, а не спадзявацца на лёс. Яны нiколi не здраджваюць сваiм прынцыпам i поглядам, гатовы любой цаной дакапацца да праўды. Людзi гэтага дня, ставячы высокiя мэты, часта не заўважаюць i ўпускаюць дробязi, якiя могуць быць для iх вельмi важнымi.

З цяжкасцю засвойваюць жыццёвыя ўрокi, не патрабуюць падтрымкi навакольных, хаця бываюць зусiм не прыстасаванымi да жыцця. Iх эмацыянальная сфера крохкая i безабаронная, таму iх можна параўнаць са страусам, якi хавае галаву ў пясок. Ключ да iх самарэалiзацыi — сiла волi i цвёрдасць у спалучэннi з чуллiвасцю i пачуццёвасцю.

Вядучыя рубрыкi Аксана КАТОВIЧ i Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi нарэшце Зялёная Малпа-2004, маскiруючыся пад звычайную елку, прыйшла да нас нават па самых познiх — усходнiх — мерках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика