Вяртанне з рабства
Надзея ЖОХАВЕЦ, Мiнск
Або Казка нанач для дарослых i не вельмi
Тады iм было па 20. I яны рассталiся. Бо зусiм па-рознаму бачылi сваё жыццё. Адзiн у пошуках шчасця рушыў на поўнач, другi падаўся на поўдзень... Цяпер iм было па сорак. I яны сустрэлiся. Успомнiлi, як разам вучылiся ў школе, як латашылi чужыя грушы, як кахалi адну дзяўчынку... Вiно (салодкае, за сустрэчу) было ўжо выпiта, i ўспамiны, як быццам, скончаны, калi той, што пайшоў на поўдзень заганарыўся, сказаў: — Так, паматала мяне жыццё. Жыў у розных гарадах, быў на розных сцежках. Але заўсёды я ведаў адно: хачу ўладарыць... Ну, калi не светам усiм, дык хоць бы часцiнай... (Дзеля гэтага ж варта ўпiрацца?) Я працаваў як вол цi як катаржны, я, здаралася, многiх «здаваў». I многiх купляў. Табе я магу прызнацца: не адна галава з-за мяне паляцела... Затое цяпер... Грошай у мяне — па горла, улады — па вушы. Я магу сёння ўсё... А ты? Чаго ўсмiхаешся? Дзе быў ты? Што можаш? — Я? Я пайшоў на поўнач. Ты гэта памятаеш. I таксама, як ты, доўга блукаў. Я ведаў, што нешта шукаю. Але што? Гады прайшлi, пакуль зразумеў (цi не таму, што навокал зiма?): я шукаў цеплынi. I аднойчы знайшоў яе. Лёс падарыў мне Жанчыну. Адну. Болей — такiх вось — няма... Не, гэта не каханне... Гэта, напэўна, больш. Яна — мая. Разумееш?.. У нас цудоўныя дзецi, слаўны дом. Нават думаць аб iм... цёпла. А яшчэ ў мяне ёсць справа: я — пiсьменнiк... — Што? — здзiвiўся сябрук. — У цябе толькi адна жанчына? I адна хата? Галота! У цябе ж нiчога няма! Паглядзi на мяне — я жыву ў палацах. З процьмай прыслугi... Апроч таго — вочы цешаць лепшыя танцоўшчыцы, цела — лепшыя наложнiцы. Хочаш, падару табе некалькi штук? — Дзякуй, браток... Я цаню тваю шчодрасць, але мне iх не трэба. Я багаты. Так-так... А ты? Вось скажы: цi ёсць у цябе хоць адзiн чалавек — па-сапраўднаму твой, не куплены? Чалавек, якi будзе з табой у бядзе i ў беднасцi? Цi яшчэ... Пра гэтых наложнiц... Хоць адна з iх грэе ДУШУ? — Што ты вярзеш, пiсьменнiк? «Грэе...» , «не грэе...» Касцёр распалi, калi змерз! «Людзi свае»? Глупства! Кожны мае цану. I за пэўную суму... Ды хто хочаш стане маiм! Вось ты... Слухай, мне патрэбен пiсьменнiк. Плачу! Колькi скажаш... А ты — напiшаш кнiжку. Пра мяне... Пасядзi, я вазьму паперу, складзём дагавор. ...Калi ён з той паперай вярнуўся, пакой быў пусты: чалавек з поўначы iшоў па бязлюднай вулiцы i думаў, што страцiў першага сябра, сябра свайго дзяцiнства. Што памылiўся, так надоўга пакiнуўшы яго без увагi. Што калi б яны сустракалiся, ён, магчыма, не стаў бы такiм... Чалавек з поўдня таксама быў адзiн. I таксама думаў. Думаў, што губляе хватку. Бо дагэтуль ён яшчэ нi разу не памыляўся ў цане чалавека.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любiце марыць? Пра работу без шуму i пылу?.. Касмiчны заробак?.. Пра выгаднае замужжа ў бестурботным замежжы? Працягвайце лунаць у аблоках, але асцера
|
|