Усе апошнiя медыцынскiя распрацоўкi шукайце на выставе
Надзея НIКАЛАЕВА
ПАДЗЕЯ З 24 па 27 лютага ў Мiнску, у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа», праходзіць XI Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Ахова здароўя. Стаматалогiя Беларусi-2004».Яна з’яўляецца самай буйной з выстаў па медыцынскай тэматыцы, што праводзяцца ў нашай краiне. На стэндах будзе прадстаўлена прадукцыя больш чым 230 прадпрыемстваў з 17 краiн свету — пастаўшчыкоў самай сучаснай медыцынскай тэхнiкi, касметыкi, лекавых сродкаў, стаматалагiчнага i лабараторнага абсталявання, медыцынскай оптыкi, iнструментаў i расходных матэрыялаў. У днi работы выставы Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства аховы здароўя Расiйскай Федэрацыi, канцэрн «Белбiяфарм» правядуць з удзельнiкамi выставы 87 спецыялiзаваных семiнараў i канферэнцый, на якiх спецыялiсты змогуць атрымаць iнфармацыю аб апошнiх распрацоўках у галiне аховы здароўя, прымяненнi перадавых методык у дыягностыцы, лячэннi, прафiлактыцы захворванняў, абмяняцца практычным вопытам. Арганiзатарамi XI Мiжнароднай выставы «Ахова здароўя. Стаматалогiя Беларусi-2004» выступiлi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, канцэрн «Белбiяфарм» i Беларуская стаматалагiчная асацыяцыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 24 па 27 лютага ў Мiнску, у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа», праходзіць XI Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Ахова здароўя. Стаматалог
|
|