POST factumВядучыя рубрыкi Аксана КАТОВIЧ i Янка КРУК 26 сакавіка (13.03.)МIЖБЛАГАВЕШЧЫНЫ Аляксандр, Крысцiна Дзень ушанавання пакутнiка Савiна (287); пакутнiкаў Афрыкана, Публiя, Цярэнцiя (III); пакутнiка Аляксандра (305-311); пакутнiцы Крысцiны Персiдскай (IV); прападобнага Анiна прасвiтара; перанясенне мошчаў свяцiцеля Нiкiфара, патрыярха, патрыярха Канстанцiнопальскага; Малдаўскай iконы Божай Мацi. Калi ў гэты дзень прылятуць гусi, год будзе ўраджайным. * Перыяд з 25 сакавiка па 7 красавiка насiў назву «Мiжблагавешчынамi», г.зн. час памiж Благавешчаннем па каталiцкiм i праваслаўным календарах. Сярод сялян, якiя жылi ў адной вёсцы, але прытрымлiвалiся рознага веравызнання, iснавала такое правiла: калi кароў не выганялi першы раз да гэтага дня (26 сакавiка), то не выганялi i ў «мiжблагавешчыны». Лiчылася, што ў адваротным выпадку можна наклiкаць на статак бяду — ваўкоў, хваробы i г.д. * Таксама ў гэты дзень пажадана было нiчога не пазычаць, «каб пазбегнуць няшчасця». ПРЫ ВЫГАНЕ СВОЙСКАЙ ЖЫВЁЛЫ Ў ПЕРШЫ РАЗ «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Прачыста Божа Мацi на прастоле стаяла, на сябе залатыя рунi накладала, усёму свету помач давала». АБЯРЭГ ПРЫ ВЫГАНЕ ЖЫВЁЛЫ «Ёсць у моры шэры камень i гнiлая калода. Хто гэты камень глыне — той маю скацiну вазьме». АБЯРЭГ АД ВАЎКОЎ «Воўк i ваўчыца, i ваўчаняты, вашы ногi павыламаты, вашы зубы пазамыкаты залатымi замкамi, зялезнымi ключамi. А ты, царык гасподнi, Iгнацi Дабрахочы, спасi (засланi) маю скацiну, iдзе мая скацiна ходзiць: у полi купiнаю, а ў лесе кустом, а ў лузе калодаю». Народжаныя 26 сакавiка — iмпульсiўныя, з прыроджаным пачуццём iснасцi. Яны здольныя дасягнуць таго, чаго жадаюць, не звяртаючыся да адкрытай агрэсiўнасцi. Прастата i лёгкасць — жыццёвы дэвiз гэтых людзей. Яны актыўныя, iм уласцiва некаторая фiласофская адлучанасць. За знешняй нерашучасцю заўсёды хаваецца старанна прадуманая акцыя. Уся справа ў тым, што iм не ўласцiва кiдаць словы на вецер i перабольшваць свае магчымасцi. Яны схiльныя ўтрымлiваць вакол сябе вялiкую колькасць сяброў, для iх не iснуе сяброў на гадзiну, сяброўства ў iх разуменнi — катэгорыя вечная, для сапраўднага сябра iх дом i сэрца заўсёды раскрытыя насцеж.
БЕНЕДЫКТ Венядзiкт, Мiхаiл, Расцiслаў Дзень ушанавання прападобнага Венядзiкта (543); благавернага вялiкага князя Расцiслава (Мiхаiла) Кiеўскага i Смаленскага (1167); свяцiцеля Феагноста, мiтрапалiта Кiеўскага i Маскоўскага (1353); Феадароўскай iконы Божай Мацi (1613). Прападобны Венядзiкт Нурсiйскi пабудаваў манастыр i напiсаў статут, заснаваны на вопыце жыцця ўсходнiх пустэльнiкаў. Феадароўская (Кастрамская) iкона Божай Мацi Перад Феадораўскай (Кастрамской) iконай Божай Мацi жанчыны моляцца аб лёгкiх родах, кармленнi малаком, аб дапамозе ў сямейных i жыццёвых справах. * Чалавек прыходзiць на свет праз боль i фiзiчныя пакуты мацi, вiтаючы яго сваiм крыкам. Чаму дзiця плача? Ад болю, яркага святла, перамены тэмператур i г.д. А калi дзiця маўчыць — зноў неспакой. Так было i будзе заўсёды. Каб суцiшыць боль, пачуццё неспакою i хвалявання пры з’яўленнi дзiцяцi на свет i па магчымасцi абаранiць яго ад сурокаў, людзi выконвалi шэраг усемагчымых рытуальна-магiчных дзеянняў, малiлiся i чыталi замовы. З цягам часу ў народным асяродку склаўся цэлы блок замоў, а пазней i малiтваў, якiя былi зарыентаваны на максiмальнае палягчэнне моманту родаў. Шматлiкiя абрадавыя дзеяннi, якiя папярэднiчалi i суправаджалi з’яўленне чалавека на свет, складвалiся (фармiравалiся) па прынцыпу падабенства. * Каб паспрыяць лепшаму цячэнню родаў (у мiфалагiчным сэнсе — выхаду дзiцяцi з улоння мацi ў наш свет), трэба было максiмальна адчынiць навакольную прастору. У сувязi з гэтым падчас родаў, асаблiва вельмi цяжкiх, неабходна было развязаць усе вузельчыкi на адзеннi парадзiхi, распусцiць ёй валасы, расшпiлiць гузiкi. У хаце неабходна было адамкнуць усе замкi, адчынiць усе дзверы. * Часам у выпадку цяжкiх родаў сваякi парадзiхi iшлi ў царкву i прасiлi адчынiць Царскую браму i тым самым палегчыць нараджэнне дзiцяцi. Менавiта аб такiх дзеяннях i кажуць у замовах: «Iшоў сам Гасподзь з небяса, згубiў залатыя ключы з-пад паяса. Мацер Божая iшла, залатыя ключы знайшла. Замкi, атапрыцеся, царскiя вароты, атварыцеся, паясы, развяжыцеся, раба Божая (iмя), з дзiцёнкам разлучыцеся». * Цяжарную жанчыну перасцерагалi ад сустрэч з хворымi людзьмi, а таксама iншымi цяжарнымi жанчынамi. * Калi надыходзiў час родаў, аб гэтым нiкому не казалi, каб не наслаць на парадзiху пабочныя пакуты. Лiчылася, што ўсе, хто ведае аб гэтым, будуць спачуваць ёй i тым самым толькi памножаць яе пакуты. * Для палягчэння родаў каля парадзiхi ставiлi запаленую свечку (лепш грамнiчную) i нацiралi яе хрышчэнскай вадой. * Каб дзiця любiла бацьку, на парадзiху маглi надзець кашулю мужа. * Надзейным абярэгам для парадзiхi i дзiцяцi быў нацельны крыж, якi жанчына не павiнна была здымаць у час родаў. * Iснавала шмат замоў, якiя неабходна было прачытаць адразу пасля родаў, каб у парадзiхi не было пасляродавых ускладненняў. I абавязкова гучалi словы ўдзячнасцi: «Не загубiла, а душу на свет пусцiла...» ДАПАМОГА ПРЫ РОДАХ Адчынiць усе шторы i замкi, запалiць свечку i сказаць: «Пакуль свечка гарыць, тут яна i народзiць. Амiн». ПАМIЖ СХВАТКАМI: «Хрыстос нарадзiўся, i мы дзiцятка чакаем. Амiн». Народжаныя 27 сакавiка — у вышэйшай ступенi iндывiдуалiсты. Яны не адрознiваюцца асаблiвай спагадлiвасцю i сентыментальнасцю; не заўсёды з паразуменнем адносяцца да праблем навакольных, iх увага цалкам захоплена работай, часцей за ўсё тэхнiчнага характару. Народжаныя ў гэты дзень маюць вынаходнiцкую жылку, яны надзiва лёгка наладжваюць i падтрымлiваюць кантакты з грамадскiмi суполкамi, не прымаюць кампрамiсаў i не любяць непаразуменняў. Сумленнасць народжаных 27 сакавiка аб’ектыўная i пашыраецца на ўсiх без выключэння, у тым лiку i на iх самiх — яны застаюцца апорай для дарагiх iм людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1705 годзе нарадзiлася польская пiсьменнiца Францiшка Уршуля, прадстаўнiца старажытнага княжацкага роду Вiшнявецкiх, якiя мелi вялiкiя зямельныя ўго |
|