21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Сніцца вайна...»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Усё часцей з гэтым пагаджаюцца i медыкі, i бацькi

Прыхiльнасць да грамадзянскага шлюбу, праблемы з зачаццем або выношваннем лiтаральна аднаго дзiцяцi на сям’ю, нездавальняючы стан здароўя большасцi нованароджаных, планаванне цяжарнасцi блiжэй да 30 гадоў, знiжэнне мацярынскай i дзiцячай смяротнасцi, тэндэнцыя да знiжэння кошту экстракарпаральнага апладнення, iмклiвае развiццё медыцынскiх тэхналогiй у галiне рэпрадуктыўнага здароўя — вось асноўныя тэмы, вартыя ўвагi на сёння ў Дзень сям’i. Спецыялiсты сцвярджаюць пры гэтым, што, нягледзячы на вялiкую колькасць праблем, будучыя i сапраўдныя мацi i таты павiнны не баяцца, а карыстацца даступнасцю медыцынскiх паслуг, рэгулярна наведваць урачоў, пазбягаць самалячэння, асаблiва калi гаворка iдзе пра захворваннi, якiя перадаюцца палавым шляхам, i, нарэшце, увогуле праяўляць большую зацiкаўленасць у захаваннi ўласнага здароўя.

Сёлета нават Сусветная арганiзацыя аховы здароўя аб’яўляе прыярытэтным накiрункам сваёй дзейнасцi абарону мацярынства i дзяцiнства, хоць для нашых продкаў гэты «накiрунак» заўсёды быў асноўным. Прымаўка сцвярджае: «У здаровым целе жанчыны — будучыня нацыi». Аднак i цяпер адной з прычын смерцi дзiцяцi застаецца нездароўе мацi.

Найбольш маштабна i яскрава сiтуацыя адсочваецца на прыкладзе блiзкай да нас Расii. Спецыялiсты тамтэйшага мiнiстэрства аховы здароўя ведаюць, што фактычна сто працэнтаў дзяцей — хворыя ў той цi iншай ступенi. 63 працэнты юнакоў непрыгодныя да службы ў армii. Прадухiленне далейшага пагаршэння сiтуацыi, выпраўленне становiшча мiнiстэрству бачыцца ў некалькiх накiрунках. Па-першае, неабходна спынiць перагрузкi ў школе. Вядома, што кожны другi расiйскi вучань прыходзiць у першы клас з захворваннем, i ўжо кожны вучань пакiдае школу з двума-трыма захворваннямi. Па-другое, неабходна навучаць дзяцей самастойна клапацiцца пра ўласнае здароўе. Спрыяць жа гэтаму заклiканы дружалюбныя да моладзi медкабiнеты i клiнiкi. Iх у Расii пакуль 11, а першая пры падтрымцы Фонду ААН у галiне народанасельнiцтва з’явiлася ў якасцi пiлотнага праекта ў Смаленску. За чатыры гады кожны другi падлетак знайшоў дарогу да ўстановы. I адным з яскравых прыкладаў эфектыўнасцi падобнай работы стала знiжэнне колькасцi абортаў ва ўзроставай групе да 14 гадоў, а таксама больш высокi працэнт выкарыстання сярод падлеткаў сродкаў кантрацэпцыi.

У Беларусi, таксама пры падтрымцы ААН, дружалюбныя кабiнеты ўжо адкрыты на базе трох клiнiк, а далей з’явяцца яшчэ ў Салiгорску, Магiлёве i Брэсце. Падлеткам да 18 гадоў гарантавана ананiмнасць, паколькi нават уваход у падобныя ўстановы — асобны. Паводле слоў Вольгi ПЕРАСАДЫ, галоўнага акушэра-гiнеколага Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, нягледзячы на агульнае знiжэнне колькасцi абортаў у групе дзяўчат-падлеткаў, яшчэ застаюцца прыхiльнiкi ранняга свабоднага кахання. У вынiку 17-гадовыя робяць чатыры перарываннi цяжарнасцi, а, выходзячы пазней замуж, не могуць зацяжараць.

Паводле сусветных даных, каля 4-5 працэнтаў цяжарнасцяў не могуць завяршыцца родамi i перарываюцца. Сучасныя тэхналогii даюць магчымасць захаваць цяжарнасць, а ў выпадку нараджэння неданошанага, нiзкавагавага дзiцяцi ёсць магчымасць выхадзiць i «дарасцiць» такое дзiця. Паводле расiйскiх даных, у 13 працэнтах падобных выпадкаў удаецца дасягнуць выжывання. Расiйскiя спецыялiсты сцвярджаюць, што ў Расii магло б тут быць i 70 працэнтаў, аднак гаворка iдзе пра надзвычай дарагiя тэхналогii, i грашовых укладанняў вiдавочна не стае. Адзiнае, што застаецца праблемным у вынiку «даношвання» дзiцяцi пры вазе ад 500 грамаў да 1 кiлаграма, — вялiкая колькасць анамалiй развiцця. У Расii штогод памiрае каля 18 тысяч дзяцей ва ўзросце да года, i 70 працэнтаў з iх — у радзiльных дамах, па прычыне надзвычай цяжкiх паталогiй або з-за адсутнасцi магчымасцяў для выходжвання такiх дзяцей.

За высокi кошт, але 15—20 гадоў назад пра гэта нават гаварыць было немагчыма, зараз бяздзетным парам прадастаўляецца паслуга экстракарпаральнага апладнення. Нягледзячы на тое, што ў свеце ўжо ёсць краiны, дзе 2-3 спробы робяцца бясплатна, у Расii i Беларусi, напрыклад, працэдура каштуе каля 2 тысяч долараў, а ў выпадку мужчынскай бясплоднасцi — i даражэй. ЭКА ахоплiвае лiквiдацыю ўсiх формаў бясплоднасцi, аднак Вольга Перасада нагадвае, што гэта — не адзiны спосаб вырашэння праблемы канкрэтнай сям’i. У любым выпадку няздольнасць зачаць дзiця на працягу года пры ўмове рэгулярнага палавога жыцця служыць падставай для кансультацыi са спецыялiстам. Верагодна, праблему ўдасца вырашыць i больш танным, i больш простым спосабам.

Зараз у Беларусi — тры цэнтры ЭКА: адзiн у Гомелi i два ў Мiнску. У Маскве — больш за сорак, i вядзецца гаворка аб развiццi сеткi такiх цэнтраў у рэгiёнах, паколькi наогул у Расii каля 5 мiльёнаў пар хацелi б, але не могуць зачаць. Намеснiк дырэктара расiйскага Нацыянальнага цэнтра акушэрства, гiнекалогii i перынаталогii Уладзiмiр СЯРОЎ кажа, што верагоднасць адхiленняў у здароўi дзяцей значна нiжэйшая, чым у дзяцей, зачатых натуральным шляхам. Аб гэтым, у прыватнасцi, сведчаць назiраннi. Тым не менш нельга гаварыць аб экстракарпаральным апладненнi цi любых iншых тэхналогiях як аб панацэi. Таму мужчына i жанчына, а дакладней юнакi i дзяўчаты, якiя не выключаюць магчымасцi стаць калi-небудзь бацькамi, павiнны памятаць, што палова выпадкаў бясплоднасцi здараецца «па вiне» мужчыны i палова — «па вiне» жанчыны. Мужчынам у такiх выпадках найчасцей варта скардзiцца на дрэнна, несвоечасова i г.д. залечаныя iнфекцыi, якiя перадаюцца палавым шляхам, а прычынай жаночых праблем у большасцi выпадкаў становяцца перарываннi цяжарнасцi. Згодна са статыстычнымi звесткамi, з праблемамi зачацця першага або другога дзiцяцi сутыкаецца ад 20 да 25 працэнтаў шлюбных пар.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бiяграфiя гэтага чалавека проста унiкальная. Поўны выпрабаванняў i гераiчных будняў, яго лёс выклiкае найглыбейшую павагу i ўдзячнасць за справы, набы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика