Перапалох на пустым месцы, або Тэст для мiнiстэрства?
Аляксандр Пукшанскi
У вiцебскiх школах штогод каля дваццацi вучняў застаюцца на другi год. Рэформа ў сiстэме ацэнкi ведаў школьнiкаў дазваляе тым вучням, якiя дрэнна вучацца, але ж у якiх пры гэтым ёсць пэўныя поспехi ў вучобе, пераходзiць у наступны клас. Дзякуючы рэформе i ўвазе з боку настаўнiкаў да «цяжкiх вучняў» колькасць заўзятых двоечнiкаў памяншаецца.
Намеснiк начальнiка аддзела адукацыi Вiцебскага гарвыканкама Аляксандра Гапонава, адказваючы на пытаннi карэспандэнта «Звязды», адзначыла, што ўсiм цяжкiм вучням даецца шанц закончыць 9 класаў. Тыя, хто не вельмi добра вучыцца, атрымлiваюць дадатковыя заданнi на лета, i iх умоўна пераводзяць у наступны клас. Паводле слоў Аляксандры Iгараўны, адмiнiстрацыi школ разам з праваахоўнымi органамi выяўляюць сем’i, дзе выхоўваюцца дзецi, якiя ўвогуле не наведваюць школы. Вядома, што, на жаль, ёсць такiя прыклады ў цыганскiх сем’ях i сярод нелегальных бежанцаў. Што датычыцца добрых вучняў, то ўпершыню зборная каманда школьнiкаў з Вiцебскай вобласцi стала пераможцам рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд. З лiку 47 пераможцаў 27 — вiцебскiя вучнi. Гэты поспех, у лiку iншага, — i вынiк таго, што паляпшаецца матэрыяльна тэхнiчнае забеспячэнне школ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Столькi маштабных, iстотных змяненняў у прыёмнай кампанii, колькi нясе гэты навучальны год, сiстэма адукацыi не бачыла даўно. Мяркуючы па ўсiм, адзiнк
|
|