Абранне ПапыСУПРАЦОЎНІЦТВА Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута ў час двухбаковых перамоў памiж прадстаўнiкамi Гомеля i Бургаса, якiя прайшлi ў рамках другой сустрэчы пародненых гарадоў Беларусi i Балгарыi. У складзе дэлегацыi нашай краiны была i адна з арганiзатараў вiзiту беларускiх сяброў да балгар, адказны сакратар Беларускай асацыяцыi пародненых гарадоў Нiна Iванова.— Нiна Сямёнаўна, супрацоўнiцтва вiнаробаў — не штучнае вынаходнiцтва? Ну якiя прамысловыя вiнаграднiкi ў Гомельскай вобласцi? — Прабачце, гэта толькi на першы недасведчаны погляд. Прызнаюся, i я гэтак жа падумала, як i вы, калi пачула пра кантакты вiнаробаў. Але, ведаеце, сёння не той час, каб нешта прыдумваць дзеля «галачкi» цi ўпрыгажэння справаздачы. Ёсць канкрэтная патрэба — будуць i дзелавыя сувязi. У нашым выпадку гамяльчан цiкавiць вопыт i тэхналогii балгарскiх вiнаробаў, якiя гатовы шчыра падзялiцца сваiмi прафесiйнымi сакрэтамi. У паўднёвай Гомельскай вобласцi расце шмат садавiны i ягад, якiя могуць стаць таннай i якаснай сыравiнай для вiна. Хто ведае, можа праз пэўны час у вобласцi навучацца вырошчваць у вялiкiх аб’ёмах пэўныя сарты вiнаграду. I потым, калi б гэтая iдэя была чыстай вады утопiяй, то, упэўненая, балгарскiя сябры тактоўна б адгаварылi займацца вiнаробствам. — Некалькi слоў аб складзе дэлегацыi. — Яна была даволi прадстаўнiчай. Дэлегацыю ўзначальваў старшыня Мiнскага гарвыканкама i нашай асацыяцыi Мiхаiл Паўлаў. З намi быў i старшыня парламенцкай групы дружбы «Беларусь—Балгарыя» Мiхаiл Орда, кiраўнiкi адмiнiстрацый Баранавiч, Бабруйска, Барысава, Маладзечна, Брэста, Шклова, Пружан i iнш. — Балгарыя, ва ўсякiм разе — яе ўлады, сваю будучыню звязвае з уступленнем у Еўрасаюз. Цi не адбiваецца гэта нейкiм чынам на сяброўскiх, пабрацiмскiх сувязях пародненых гарадоў? — Не заўважыла. Магчыма таму, што не ўсе балгары аднадушныя ў сваiх памкненнях далучыцца да ЕС. Многiя з iх вельмi даражаць ранейшай дружбай з народамi былога Савецкага Саюза, векавымi гiстарычнымi, культурнымi сувязямi. I гэтыя адносiны, як мне падалося, балгары не збiраюцца згортваць. Сёння 29 гарадоў з абодвух бакоў падтрымлiваюць у той цi iншай ступенi сяброўскiя сувязi. I пераважная большасць з iх былi прадстаўлены на сустрэчы, якая, дарэчы, прайшла ў вельмi цёплай i добразычлiвай атмасферы. Цiкавы момант. Прыехаць з вiзiтам у адказ балгары запрашалi нас двойчы. Нагадаю, першая сустрэча адбылася ў Мiнску ў 2000 годзе. I тады дамовiлiся сустракацца раз у два гады. Наведаць балгар у 2002-м у нас па розных прычынах не атрымалася. I, ведаеце, балгары праявiлi настойлiвасць. Думаю, каб не вельмi хацелi нас бачыць, то не слалi б напамiны. Аб цiкавасцi балгар да беларусаў сведчыць i той факт, што ў час нашай паездкi былi наладжаны пабрацiмскiя сувязi памiж Мiнскам i Сафiяй. А на пленарным пасяджэннi ўдзельнiкi сустрэчы зацвердзiлi рашэнне аб пераўтварэннi балгарскага Клуба пародненых гарадоў у Асацыяцыю пародненых гарадоў. Сваё прывiтанне ўдзельнiкам сустрэчы даслаў мiнiстр замежных спраў краiны Саламон Пасi. М. Паўлава i М. Орду прыняў старшыня Народнага сходу Балгарыi Барыслаў Велiкаў, а крыху раней, у той жа дзень, яны правялi сустрэчы з мэрам Сафii Стэфанам Сафiянскiм i яго намеснiкамi. У прыватнасцi, гаворка iшла аб пашырэннi супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай i гандлёва-эканамiчнай сферах. Кiраўнiкоў Сафii асаблiва зацiкавiў вопыт мiнчан па жыллёваму будаўнiцтву, стварэнню i арганiзацыi дзейнасцi жыллёвых таварыстваў, iх узаемадзеянню з камунальнымi службамi горада. М. Паўлаў прапанаваў С. Сафiянскаму накiраваць у Мiнск групу спецыялiстаў мэрыi для вывучэння беларускага вопыту i запрасiў мэра наведаць нашу сталiцу для ўдзелу ва ўрачыстасцях у сувязi з 60-годдзем Перамогi. — Такiм чынам, эканамiчная складовая, як модна сёння гаварыць, мела месца ў ходзе сустрэчы. Пра што канкрэтна вялi гаворку бакi? — На гэтую тэму можна гаварыць доўга, бо балгары сапраўды вельмi зацiкаўленыя ва ўзаемавыгадных эканамiчных стасунках. Спынюся на сувязях Гомеля i Бургаса, аднаго з самых вялiкiх гарадоў Балгарыi. Я была сведкай i ўдзельнiцай перагавораў старшынi Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Бяляева i мэра Бургаса Йоана Кастадзiнава. Балгары прапанавалi сумесна, на ўзаемавыгадных умовах, адрамантаваць даволi вялiкi будынак на ўзбярэжжы Чорнага мора i пераўтварыць яго потым у дом адпачынку для дзяцей з Гомельскай вобласцi. На свята Перамогi ў Гомель прыедзе (аб гэтым таксама дамовiлiся ў час перагавораў) аўтобус з балгарскiмi гасцямi. Сярод iх будуць прадстаўнiкi мясцовай улады, грамадскасцi, дзелавыя людзi i журналiсты, прадстаўнiкi газет, тэлебачання i радыё 300-тысячнага Бургаса. Для iх, акрамя ўдзелу ў святочных урачыстасцях, будуць арганiзаваны паездкi па перспектыўных для далейшага супрацоўнiцтва адрасах. Наколькi я ведаю, даволi плённа правялi перагаворы i прадстаўнiкi iншых пародненых гарадоў. Партнёры дамовiлiся больш актыўна абменьвацца дзелавымi дэлегацыямi, разам праводзiць кiрмашы i выставы, адкрываць сумесныя гандлёвыя дамы i г.д. I, ведаеце, паступова колькасць пераходзiць у якасць. Удзельнiкi сустрэчы звярнулiся да ўладаў абедзвюх краiн з прапановай распрацаваць i падпiсаць мiжурадавае пагадненне аб рэгiянальным супрацоўнiцтве. Гутарыў Леанiд ЛАХМАНЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ватыкане ў аўторак працягваўся канклаў — працэс абрання новага Папы Рымскага. Першае i другое галасаванне 115 кардыналаў, якiя сабралiся ў Сiксцiнск |
|