21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як удасканалiць нарматыўна-прававую базу?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Закон для чалавека

Учора ў Мiнску прайшла рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Нарматворчасць у Рэспублiцы Беларусь: стан i перспектывы», удзел у якой узялi прадстаўнiкi Нацыянальнага сходу, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, Савета Мiнiстраў, судоў, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, навуковых устаноў.

Асноўная мэта канферэнцыi — удасканаленне нарматыўна-прававой базы краiны. А гэта, лiчыць намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi Аляксандр Абрамовiч, «складаны i шматузроўневы працэс, у якi, безумоўна, павiнны быць уключаны ўсе дзяржаўныя органы, навуковыя ўстановы, iншыя зацiкаўленыя арганiзацыi, працоўныя калектывы, грамадзяне нашай краiны. Прычым, магчыма, на тым узроўнi, якi ў нас быў у так званыя камунiстычныя часы, калi грамадскасць вельмi шырока прыцягвалася да абмеркавання праектаў законаў». Паводле яго слоў, у краiне iснуе дастаткова дасканалая прававая база. Тым не менш многiя адзначаюць: нягледзячы на тое, што ўдзельная вага законаў у агульным аб’ёме нарматыўных актаў узрастае, «гэта не пацягнула за сабой iстотнага скарачэння колькасцi падзаконных актаў». Маюцца таксама факты няўзгодненасцi памiж заканадаўчымi актамi i актамi дзяржкiравання.

У сувязi з гэтым, лiчыць намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Забалоцец, «асаблiва важна аб’ектыўна ацанiць сiтуацыю ў нарматворчасцi». Хоць, адзначыў ён, за апошнiя гады нацыянальная нарматворчасць стала больш адэкватна адпавядаць дынамiцы эканамiчных, сацыяльных i iншых пераўтварэнняў у краiне. Так, за 10 гадоў iснавання Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi было прынята больш за 800 законаў, у тым лiку 22 кодэксы, якiя ахоплiваюць практычна ўсе бакi нашага жыцця. Аднак «яшчэ вельмi шмат прыйдзецца зрабiць, каб, абапiраючыся на накоплены вопыт i правапрымяняльную практыку, рухацца наперад». А гэта значыць «адпрацоўваць сiстэму цеснага ўзаемадзеяння ўсiх удзельнiкаў нарматворчага працэсу, каб забяспечыць надзейную ўзаемасувязь i ўзгодненасць нарматыўна-прававых актаў, што дазволiць пазбавiцца ад iх празмернай колькасцi, якая нараджае дублiраванне, розначытанне i iншае». Партнёрскае ўзаемадзеянне, лiчыць С. Забалоцец, вельмi важнае, бо дазваляе вызначаць неабходнасць i своечасовасць увядзення ў заканадаўства новых прававых нормаў, дакладна прагназаваць эканамiчныя i фiнансавыя наступствы прыняцця таго цi iншага законапраекта. Важным з’яўляецца i сiстэматызацыя заканадаўства, што дазваляе зрабiць яго даступным для грамадзян i зручным для карыстальнiкаў. Пакуль жа распрацоўшчыкi заканадаўчага акта нават не заўсёды дакладна разумеюць, для чаго ён неабходны i якiя грамадскiя адносiны iм могуць быць урэгуляваны. Актуальнымi з’яўляюцца, на думку С. Забалотца, i шляхi паглыблення прававога рэгулявання такiх найбольш важных сфер грамадскага жыцця, як эканомiка, нацыянальная бяспека i асаблiва сацыяльная сфера. «Палiтыка, якая праводзiцца намi ў нарматворчасцi, — лiчыць парламентарый, — павiнна адлюстроўваць дзяржаўнае бачанне асноўных накiрункаў развiцця прававой сiстэмы i ўдасканалення правапрымяняльнай практыкi. Рэалiзоўваючы прававыя iдэi ў нарматыўных актах, мы з вамi фактычна ствараем належныя ўмовы для самарэалiзацыi асобы, гарманiзацыi ўсiх сфер грамадскага жыцця, недапушчэння парушэння правапарадку i процiстаяння розных сацыяльных груп нашай дзяржавы».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску прайшла рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Нарматворчасць у Рэспублiцы Беларусь: стан i перспектывы»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика