21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь стала блiжэй для iншаземцаў

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Дэбюракратызацыя

Працэсы глабалiзацыi, якiя апошнiм часам набiраюць ход ва ўсiм свеце, амаль не пакiнулi шанцаў «дамаседам». Штогод мiльёны людзей з разнастайнымi мэтамi наведваюць iншаземныя краiны. Турыстычны бiзнэс стаў iстотным даходным радком у бюджэтах многiх дзяржаў. Аднак дагэтуль дзе-нiдзе вiзавыя фармальнасцi, працэдура праходжання пагранiчнага i мытнага кантролю можа сапсаваць настрой i надоўга адбiць ахвоту наведваць краiну не толькi бесклапотным турыстам, але i бiзнэсменам. Таму гэта важнейшая сфера не выпадкова трапiла пад увагу кiраўнiка беларускай дзяржавы. Прэзiдэнт даручыў максiмальна дэбюракратызаваць i спрасцiць працэс перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублiкi Беларусь. Днямi аб прынятых для гэтага мерах Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка. Дык што ж зроблена?

Як адзначаецца ў справаздачы, з 1 студзеня 2005 года МЗС Беларусi скарацiла тэрмiн разгляду вiзавых запытаў iншаземцаў у сувязi з атрыманнем турыстычных вiз з сямi да трох дзён без дадатковай платы за тэрмiновасць. Таксама ўведзены двух- i трохразовыя вiзы. З 1 красавiка ўдвая патаннелi турыстычныя вiзы для амерыканцаў. З 1 лiпеня на парытэтнай аснове для грамадзян Беларусi i Лiтвы знiжаны кошт аднаразовай, у тым лiку турысцкай, вiзы з 20 да 5 еўра, а шматразовай — з 35 да 25 еўра.

Для паляпшэння работы консульскага пункта ў «Нацыянальным аэрапорце Мiнск» i больш эфектыўнага вiзавага забеспячэння iншаземцаў, якiя наведваюць Беларусь, указам прэзiдэнта прадугледжана павелiчэнне штатнай колькасцi работнiкаў гэтага пункта.

Прыняты шэраг законаў аб ратыфiкацыi Пагадненняў памiж Урадам Беларусi i ўрадамi Узбекiстана i Малдовы аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян. Акрамя таго, у нiжнюю палату парламента накiраваны праекты законаў «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аргенцiнскай Рэспублiкi аб бязвiзавых паездках па дыпламатычных i службовых цi афiцыйных пашпартах» i «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Бразiлiя аб адмене вiзавага рэжыму для ўладальнiкаў дыпламатычных, службовых (афiцыйных) пашпартоў».

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2005 года №299 прадаставiў права абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў уводзiць збор з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi дзяржаўнай мяжы ў памеры, якi не перавышае 0,25 базавай велiчынi, што ўдвая менш, чым было раней. На заканадаўчым узроўнi спрошчаны парадак уплаты мытных збораў за мытнае афармленне. Устаноўлена iх фiксаваная стаўка, якая не павiнна перавышаць кошт затрат мытных органаў па мытнаму афармленню.

Пастановай «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублiкi Беларусь асоб, транспартных сродкаў i тавараў у пунктах пропуску» скарочаны час праходжання пагранiчнага i мытнага кантролю транспартнымi сродкамi. Таксама створана прававая база для арганiзацыi тэхналагiчнай сiстэмы «зялёнага» i «чырвонага» каналаў, што дазваляе асобам, якiя едуць без тавару, турыстам, дзелавым людзям перасякаць мяжу ў спрошчаным парадку па асобных палосах руху. Такая больш зручная для людзей сiстэма працуе ў пункце пропуску «Новая Гута». У пунктах пропуску «Каменны Лог» i «Варшаўскi мост» праведзены неабходныя падрыхтоўчыя работы. У пунктах «Брузгi-2», «Бераставiца-2» i «Новая Рудня» арганiзацыя тэхналагiчных сiстэм пачнецца пасля завяршэння рэканструкцыi пунктаў.

Распрацаваны спецыяльны знак, пры прад’яўленнi якога транспартны сродак, што перавозiць арганiзаваныя групы турыстаў, дзяцей, прапускаецца на тэрыторыю пункта пропуску ў першую чаргу. Вядзецца работа па стварэннi асобных каналаў для перамяшчэння такiх груп.

Для ажыццяўлення кантролю за выкананнем дзеючага парадку праходжання пагранiчных i мытных працэдур пры ўездзе на тэрыторыю краiны створана рабочая група пад кiраўнiцтвам намеснiка прэм’ер-мiнiстра Андрэя Кабякова.

Па вынiках абследавання 10 асноўных мiжнародных пунктаў пропуску мiнiстэрствамi i ведамствамi ў рамках iх кампетэнцыi прыняты меры па лiквiдацыi выяўленых недахопаў.

Саветам Мiнiстраў накiраваны на разгляд Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу праект закона «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублiкi Беларусь». Законапраект прадугледжвае аптымiзацыю выканання кантрольных функцый у пунктах пропуску.

У адпаведнасцi з даручэннем кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц Адзiнай эканамiчнай прасторы — Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Казахстан, Расiйскай Федэрацыi i Украiны падрыхтаваны пакет дакументаў, у якiх прадугледжана спрошчаная працэдура перамяшчэння фiзiчных асоб праз межы дзяржаў — удзельнiц АЭП.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэсы глабалiзацыi, якiя апошнiм часам набiраюць ход ва ўсiм свеце, амаль не пакiнулi шанцаў «дамаседам». Штогод мiльёны людзей з разнастайнымi мэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика