Алё, народ на провадзе!
...Без «Бiтлоў»
Гэта гiсторыя адбылася ў сярэдзiне васьмiдзесятых. Я ў тую пару быў «юношей бледным со взором горящим...»: меў гадоў 14, не больш. Але ж за модай — ужо сачыў. Не ведаю, як у iншых мясцiнах, а ў нас, на Гродзеншчыне, тады хлопцы хадзiлi з доўгiмi «патламi», у «кляшах» (пiск, як на шырыню ўсёй ступнi). А калi да iх ды яшчэ i гiтара... Самая просценькая каштавала тады 12 рублёў. Грошы, лiчы, непад’ёмныя. Таму мы з сябрамi Юркам i Сямёнам рашылi скiнуцца i купiць хоць адну на траiх. Лёгка сказаць... Ды 4 ж рублi (12:3) таксама капейка! Прасiць яе ў бацькоў — хiба ў сабакi вачэй пазычыць; зарабiць — няма дзе... Адно заставалася — збiраць бутэлькi. Але ж i iх няшмат хто раскiдваў... Карацей, «упiрацца» нам прыйшлося ледзь не ўсё лета. Пад канец яго справа падалася зробленай: бутэлек назбiралi, намылi, злажылi ў мяшок, паклалi на веласiпед i... Дарога да крамы iшла каля рэчкi Котры. Побач на лужку пасвiлася некалькi цялят, хадзiлi гусi. Гордыя сабой, мы крочылi мiма. — З горкi ровар будзе цяжка стрымаць, — потым зазначыў Юра. — Я з’еду. Сеў у сядло i, тармозячы, стаў з’язджаць. Нават, лiчы, з’ехаў, калi... Каменьчык пад кола трапiў... Бутэлькi ў мяшку як зазвiняць! I ў той жа момант адзiн з бычкоў у бок як дасца... Ланцугом дарогу перагарадзiў... Тармазiць было позна. ...Вось так наша тройца засталася без гiтары, свет, адпаведна, — без новых «Бiтлоў». Хочаце — верце, хочаце — не, але бутэлькi разбiлiся ўсе да адной. Вiктар Федарака, г. Скiдаль. Давярай ды правярай ...Помнiце, якi страшэнны ўраган абрынуўся на Амерыку! Разбурэннi... Ахвяры... Патокi вады... Уражаны тым, што было на тэлеэкране, я схапiў фотаапарат i хуценька стаў здымаць... Назаўтра — панёс плёнку. — Вам праявiць i зрабiць фатаграфii? — спытала дзяўчына-прыёмшчыца. — Не... Мо толькi праявiць. Трэба ж паглядзець, што там атрымалася. — Ды не бойцеся: спецыялiсты ў нас вопытныя: дрэнныя кадры друкаваць не будуць. А добрыя ж адрознiць няцяжка. Не хвалюйцеся. Я паверыў i не хваляваўся... Спачатку. Нават потым: спакойна забраў заказ, расплацiўся. А паглядзець, што атрымалася, добрая аказiя была: калега на лецiшчы жыў, пра ўраган той нiчагуткi не чуў, не ведаў. Вось, думаю, мала таго, што я раскажу яму ўсё, дык нават пакажу... Тыя разбураныя дамы, зламаныя дрэвы, патоп. Але што гэта? На першым здымку — экран, на iм — вялiкая светлая пляма. На другiм — таксама. I на пятым... I на восьмым... — Што ж вы браку нарабiлi? — пытаю назаўтра ў прыёмшчыцы (думаю, зараз яна прабачэння папросiць, грошы верне... Ды толькi дзе там!). — Чым вы не задаволеныя? — пытаецца. — Добрыя здымкi! У мяне ад такога нахабства аж мову адняло. А дзеўка — нiчога не бачыць, яна сваё гне: — Ну сапраўды, чаго вы? I яркасць, i рэзкасць... Добра ж... тэлевiзар выйшаў. — Якi тэлевiзар!? На халеру мне яго здымаць? Я «Катрыну» хацеў... Ураган у Амерыцы... — А-а... — толькi i прамовiла дзеўка. Карацей, паразумення з ёй мы так i не знайшлi. Але я цяпер цвёрда засвоiў, што давяраць прафесiяналам, канешне, можна. А вось правяраць — трэба: «не даганяюць» яны нас, сваiх клiентаў. Уладзiмiр Шулякоўскi, г. Мiнск. Чыстая нячыстая! Дзядзька Данiла май-стар быў славуты: за што нi возьмецца — усё чыста зробiць! А найлепей — санi. Яны як лялечкi ў яго выходзiлi — складныя, лёгкiя, моцныя. Дзесяцiгоддзямi людзям служылi. Бо дзядзька перш-наперш старанна збiраў матэрыял: прынамсi, на палазы ён шукаў у лесе дрэва — ясень, граб, бярозу — выкопваў лепшыя каранi, потым разганяў iх папалам... З-за гэтага вось i меў прыгоду. Загубiў неяк дрэва, пару каранёў тых пад пахi — i цягне сабе. А дарога якраз праз могiлкi ляжала, i зусiм нядаўна там леснiка пахавалi. Прынцыповы ён быў, не раз Данiлу «закладваў». Таму i спынiўся ён ля магiлкi. Сказаў над ёй: — Во... I чаго ты, браце, дабiўся? Ляжыш тут. Нiчога ж не чуеш? Не бачыш, як Данiла копанiк цягне? ...Каб ён гэтай размовы не вёў, усё i абышлося б. А так... Адзiн з вяскоўцаў мiма якраз праходзiў, прытаiўся за дрэвам. А пытанне пачуў — не вытрываў. Голасам леснiка таго кажа: — Усё чую, усё бачу, усё начальству данясу. Кiнуў Данiла ношу — i дамоў... Ледзь жывы прыпёрся. «Нячыстая за мной гналася», — жонцы жалiцца. ...А вясковец той падабраныя, лiчы, гатовыя палазы падняў, прынёс дадому, згарусцiў якiя-нiякiя санi. Але гадоў праз дзесяць усё ж прабалбатаўся — расказаў, як аднойчы нячыстай сiлай пабыў. Мiкалай Ермаковiч, в. Гоцк, Салiгорскi раён. Што «не грошы» для сапраўднага мужчыны Гэту «гiсторыю» прынесла з работы жонка майго сябра. Яна ў аптэцы працуе. А жывуць яны ў курортнай мясцовасцi: што нi крок там, то санаторый альбо дом адпачынку. Летам — для моладзi i людзей сярэдняга ўзросту, зiмой — для ветэранаў. Згодна з кантынгентам, як паказала практыка, мяняецца i самы хадавы тавар у аптэцы. Летнiя госцi (без нiякiх комплексаў) купляюць у асноўным прэзерватывы, «зiмовыя» — «нешта ад сэрца»: валяр’янку, карвалол, валiдол... Дарэчы, апошнi, як i iншыя лекi, бывае рознай вытворчасцi — украiнскi (прынамсi тады. — Аўт.) каштаваў 250 рублёў, наш —180. Яго i разабралi. А тут адзiн з ветэранаў заходзiць. Па валiдол... Чуе цану, i адразу ў крык: «Што? Толькi ўкраiнскi? За 250? Аж на 70 рублёў даражэй?!. Гэта ж здзек! Гэта для некага не грошы, а я... Я на пенсiю жыву...» Дасталося, карацей, i аптэкарцы, i яе начальству. Горш таго, хворы сказаў, што не спынiцца, будзе скаргi пiсаць. На самы верх. Перажывала кабета... Праўда, не доўга: днi праз тры прыходзiць з работы i рагоча — ну аж заходзiцца. Пытае ў мужа: — Помнiш пенсiянера, якi скаргi пiсаць збiраўся? — Ну... Ён што — перадумаў? Дык ты не нарадуешся? — Не, не з-за гэтага. Ён сёння зноў завiтаў. — Па валiдол? — Не, па вiягру. — I што тут смешнага? — А тое, што адна таблетка гэтага прэпарата каштуе 35 тысяч рублёў. Пытаю: «Не дорага гэта для беднага пенсiянера?». «Дорага, — кажа, — але ж не абыдуся: суседку ў госцi запрасiў». Купiў, уяўляеш? 70 рублёў за валiдол яму дорага было, а 35 тысяч за вiягру — не. ...Муж у адказ ёй толькi i сказаў: «Жанчына... Што ты разумееш у мужчынскай душы». У.Ф. Багiнскi, Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта гiсторыя адбылася ў сярэдзiне васьмiдзесятых. Я ў тую пару быў «юношей бледным со взором горящим...»: меў гадоў 14, не больш. Але ж за модай — уж |
|