«Вiцязь» — важная фiгура
Ларыса ЦIМОШЫК
Фестывалi Першы дзень фестывалю «Залаты Вiцязь» — 27 кастрычнiка быў абвешчаны Днём беларускiх тэатраў. Само ўрачыстае адкрыццё прайшло 28 кастрычнiка, пасля яго адбыўся спектакль рэжысёра Барыса Луцэнкi паводле п’есы Гаўптмана «Перад заходам сонца», якi на сваёй роднай сцэне прадставілі ў конкурснай праграме артысты тэатра iмя Горкага. Але i пасля гэтага сустрэчы з беларускiмi тэатрамi не спыняцца. Усяго ў праграме заяўлена дзевяць беларускiх спектакляў. Для iх гэта добрая магчымасць паказацца ва ўсiм бляску роднаму беларускаму гледачу i пазмагацца за прыгожыя фiгуркi «Вiцязя».Галоўнай конкурснай пляцоўкай тэатральнага фестывалю «Залаты Вiцязь» стаў Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Максiма Горкага. Але спектаклi будуць iсцi таксама на сцэне тэатра iмя Янкi Купалы, Тэатра-студыi кiнаакцёра, Рэспублiканскага тэатра Беларускай драматургii, музычнага тэатра, тэатра юнага гледача, новага драматычнага i тэатра лялек. Сёлета тэатральны форум «Залаты Вiцязь» адбываецца трэцi раз, але ўпершыню ў асобным конкурсе на iм удзельнiчаюць дзiцячыя спектаклi. Iх пакажуць сем тэатраў з Беларусi i Расii. Усяго за фестывальны тыдзень гледачы змогуць пабачыць больш за 30 тэатраў з Беларусi, блiзкага i далёкага замежжа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы дзень фестывалю «Залаты Вiцязь» — 27 кастрычнiка быў абвешчаны Днём беларускiх тэатраў
|
|