21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Майстэрня, дзе ўвесь «тавар» – ручной работы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лiпенi 1945 года Савет народных камiсараў прыняў пастанову «Аб арганiзацыi Беларускага тэатральнага iнстытута». На адзiнае акцёрскае аддзяленне было набрана 27 студэнтаў. Заняткi пачалiся 12 лiстапада 1945 года ў памяшканнi Мiнскага педiнстытута...

З гэтай даты i пачынаецца гiсторыя адной з самых вядомых сёння i паважаных у краiне навучальных устаноў — Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Няцяжка падлiчыць, што сёлета 12 лiстапада ў яе салiдны юбiлей — 60 гадоў. У перадсвяточныя днi мы сустрэлiся i пагутарылi аб «вiноўнiцы ўрачыстасцi» з яе рэктарам, прафесарам, доктарам мастацтвазнаўства Рычардам СМОЛЬСКIМ.

— Рычард Баляслававiч, 60 гадоў для чалавека — пенсiйны ўзрост. А што такое гэта дата для Беларускай акадэмii мастацтваў?

— 60 гадоў для навучальнай установы — гэта прыгожы сталы ўзрост. Тут чым старэйшы — тым лепш, як добрае вiно, чым больш пастаiць, тым смачнейшае. З кожным годам ва ўстановы назапашваюцца вопыт, традыцыi, аўтарытэт. I калi будзе адзначацца 100-гадовы юбiлей акадэмii — гэта будзе, канешне, яшчэ большая нагода ў тагачасных студэнтаў i выкладчыкаў ганарыцца сваёй установай. Але i ў нас у 60-гадовы юбiлей ёсць такая нагода i падстава. Для навучальнай установы такога кшталту гэты ўзрост сведчыць, што беларуская вышэйшая мастацкая адукацыя ўжо прайшла даволi ладны кавалак часу, дастатковы для таго, каб утварылася сапраўдная нацыянальная мастацкая школа, каб назапасiўся адпаведны вопыт, склаўся выкладчыцкi калектыў — прычым за гэтыя гады адпрацавала некалькi пакаленняў выкладчыкаў.

Вельмi важна, што ў свой час ля вытокаў нашай акадэмii стаялi сапраўдныя волаты беларускага, у першую чаргу тэатральнага, мастацтва (напачатку навучальная ўстанова стваралася як тэатральны iнстытут). Яўсцiгней Мiровiч у 20-х гадах заснаваў БДТ-1, а праз 25 гадоў, у 1945-м, шмат намаганняў прыклаў для стварэння тэатральнага iнстытута. Разам з iм гэту справу пачынаў Дзмiтрый Арлоў — адзiн з заснавальнiкаў Рускага драматычнага тэатра. Канстанцiн Саннiкаў, выдатны беларускi рэжысёр, таксама не застаўся ў баку ад стварэння вышэйшай тэатральнай школы. Вельмi важна, што ля калыскi нашага немаўляцi стаялi самыя выдатныя, самыя выбiтныя дзеячы нашай культуры. Прычым яны самi мелi выдатную адукацыю: Мiровiч у свой час вучыўся ў Пецярбургу, Арлоў — у Маскве — яны ўзялi ўсё лепшае, што было на той момант у расiйскай тэатральнай культуры, i перанеслi гэта на нашу глебу. Тое, што iнстытут пражыў гэтыя шэсць дзесяцiгоддзяў з гонарам i стаў дзяржаўнай акадэмiяй, можна патлумачыць i добрымi генамi, добрай спадчыннасцю, якiя ў 1945 годзе заклалi ў гэта «дзiця» яго «бацькi»-пачынальнiкi. Я заўсёды падкрэслiваю яшчэ вось што: як бы мы нi ставiлiся да савецкага пасляваеннага часу, да кiраўнiкоў таго часу, але трэба сказаць, што яны былi мудрыя людзi. Задумайцеся: толькi-толькi скончылася жудасная, разбуральная вайна, заходняя частка краiны ў руiнах, а ў лiпенi 45-га прымаецца рашэнне, што ў разбураным Мiнску павiнен быць тэатральны iнстытут. Людзi думалi пра будучыню культуры, людзi думалi пра развiццё прафесiянальнага мастацтва, а значыць, пра духоўную будучыню ўсяго народа...

— Ствараўся ж толькi тэатральны iнстытут. А калi ў яго сценах з’явiлiся мастакi i дызайнеры?

— У 1953 годзе быў створаны мастацкi факультэт i ВНУ атрымала назву, якую насiла некалькi дзесяцiгоддзяў — Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут. На самай справе такое спалучэнне мастацкай i тэатральнай творчасцi дало вельмi цiкавы плён.Узаемадзеянне, узаемаўплыў студэнтаў розных спецыяльнасцяў — гэта вельмi важна. Каб яны не варылiся толькi ў сваiм катле. Студэнты, якiя займаюцца рознымi вiдамi мастацтва, узбагачаюць, дапаўняюць адзiн аднаго. Зноў жа на чале мастацкага факультэта, ля яго вытокаў, таксама стаялi выдатныя дзеячы нашай культуры. Да прыкладу, Май Вольфавiч Данцыг, народны мастак Беларусi, прафесар, якi да сённяшняга часу працуе ў нашай акадэмii, узначальвае кафедру жывапiсу...

У 1976 годзе быў створаны трэцi факультэт. Ён напачатку называўся мастацка-прамысловым, а сёння змянiў назву на больш сучасную — факультэт дызайну i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Факультэт вельмi дынамiчна развiваецца, яго выпускнiкi дыктуюць сёння моду ў многiх галiнах беларускай прамысловасцi. На дызайнераў цяпер вялiкi попыт.

— У чалавека не вельмi дасведчанага складзецца ўражанне, што ўсе вядучыя акцёры галоўных тэатраў, усе вядомыя беларускiя мастакi, скульптары, дызайнеры — выпускнiкi акадэмii. Цi гэта сапраўды так?

— У цэлым за шэсцьдзесят гадоў са сцен акадэмii выйшла больш за чатыры з паловай тысячы выпускнiкоў. Каля трох соцень з iх — выдатныя дзеячы нашай культуры, народныя артысты Беларусi i СССР, народныя мастакi Беларусi, лаўрэаты Дзяржаўнай прэмii СССР i БССР, Аляксей Дудараў стаў ужо i лаўрэатам «маладой» узнагароды — прэмii Саюза Беларусi i Расii. Але самае галоўнае, што гэтыя вядомыя людзi не парываюць сувязяў з акадэмiяй — у яе прафесарска-выкладчыцкiм саставе дамiнуюць такiя выдатныя творцы. I гэта натуральна — каб творчасцi навучыць кагосьцi, трэба i самому штосьцi ўмець. Тады i студэнт будзе паважаць цябе i старацца навучыцца, як ты, i пераўзысцi настаўнiка. Нашых выкладчыкаў можна назваць сапраўды залатым запасам акадэмii, самым вялiкiм яе багаццем. Але з гонарам адзначу, што гэта залаты запас не толькi акадэмii мастацтваў, але i ўсёй нацыянальнай культуры. Яны — гарантыя таго, што мастацтва будзе развiвацца: яны рыхтуюць маладых, якiя пасля заканчэння акадэмii прынясуць свае сiлы, талент, думкi на служэнне сваёй краiне, яе духоўнасцi i прыгажосцi. Штогод у нашы вядучыя тэатры, у мастацкiя саюзы, на кiнастудыi прыходзяць нашы выпускнiкi — «свежая кроў» у мастацтва, улiванне якой, як вядома, толькi на карысць усяму арганiзму.

— Традыцыi, назапашаныя за 60 гадоў, да многага абавязваюць. Трэба трымаць планку, высока ўзнятую на самым пачатку. Але ж моладзь, якая прыходзiць сёння ў акадэмiю, як i ўся астатняя, «хворая» на не заўсёды якасную масавую культуру. Цяжка адвучыць ад гэтай «хваробы» студэнтаў, якiя павiнны стаць пасля элiтай нацыi?

— Заўсёды старэйшае пакаленне наракае на моладзь. Але я хачу сказаць так: у кожнага часу свае песнi. У нас нармальная моладзь, таленавiтая, зацiкаўленая. А калi малады чалавек трапляе да нас, ён атрымлiвае вышэйшую мастацкую адукацыю, якая, бадай, як нiякая iншая, у самым добрым сэнсе слова, кансерватыўная. Яна такой павiнна быць. Акадэмiя спавядае прынцыпы класiчнага мастацтва, мастацкага рэалiзму. У прыватнасцi, выяўленчае мастацтва, якое тут выкладаецца, абапiраецца перш за ўсё на рэалiстычныя традыцыi. Як жа iнакш намаляваць, скажам, партрэт? Не абстракцыю ж нейкую маляваць. Мастак павiнен раскрыць ваш вобраз, каб вы былi падобныя, каб вас на гэтым партрэце пазнавалi...

— Калi толькi мастак — не Пабла Пiкасо ў перыяд кубiзму...

— Але Пiкасо, перш чым стаць тым, кiм ён стаў, спасцiг таямнiцы i майстэрства класiчнай, рэалiстычнай школы жывапiсу. А ўжо потым прыдумаў кубiзм. Таму i мы нашым студэнтам гаворым: перш за ўсё засвойце асновы класiчнай школы, а потым, калi пацвердзiце сваё майстэрства, сваё ўменне працаваць у рэалiстычным плане, — калi ласка, шукайце, рызыкуйце, шакiруйце... Тое самае ў тэатральным мастацтве. Спачатку навучыся, выходзячы на сцэну, ствараць мастацкi вобраз, каб глядач табе верыў. Мы гэтаму вучым, перш за ўсё спавядаючы прынцыпы псiхалагiчнага тэатра. Iменна ў iм сiла славянскага тэатральнага мастацтва. Хоць сёння тэатр развiваецца, патрабаваннi да акцёраў павялiчваюцца. Сёння акцёр павiнен добра спяваць, добра рухацца — ён павiнен быць сiнтэтычным артыстам. Але пры ўсёй гэтай сiнтэтычнасцi галоўнае — каб ён быў падрыхтаваны працаваць у рэчышчы псiхалагiчнага, рэалiстычнага тэатра. А пасля нашы выпускнiкi эксперыментуюць. Летась нашы студэнты арганiзавалi на базе тэатра-студыi кiнаакцёра Новы тэатр. Паставiлi «Майстра i Маргарыту». Спектакль у многiм спрэчны, не ўсiм падабаецца, але людзi iдуць паглядзець на новае слова ў нашым тэатральным мастацтве. Наш выпускнiк Мiкалай Трухан (на жаль, ужо нябожчык) стварыў у свой час тэатр «Дзе-Я?» Не ўсе яго ўспрымалi ўхвальна, але тэатр iшоў сваiм шляхам i гэтым быў цiкавы для гледачоў...

— У акадэмii падчас прыёмнай кампанii — самыя вялiкiя конкурсы. Дзе гарантыя таго, што з такой колькасцi абiтурыентаў выбiраюцца самыя таленавiтыя?

— Я дапускаю, што могуць быць выпадкi, калi некага прагледзелi. Але на ўступных экзаменах для кожнага выкладчыка задача №1 — з вялiкай колькасцi адораных (а неадораныя да нас не iдуць) выбраць самых-самых выбiтных. Складаная задача. Таму калi ў iншых ВНУ ўступныя экзамены праходзяць за тры-чатыры днi, то ў нас яны доўжацца два тыднi. Мастакi, напрыклад, тры днi здаюць экзамен па малюнку, тры днi — па жывапiсу, два днi — па кампазiцыi. Прычым у кожным з экзаменаў яшчэ i па два заданнi. Так што па серыi работ ужо можна меркаваць аб таленавiтасцi чалавека. Прагледзець здольнасцi тут цяжка. Кожны мае шанц i час праявiць сябе з лепшага боку. Так што магу калi не на ўсе сто, дык на дзевяноста дзевяць працэнтаў сцвярджаць, што мы выбiраем самых лепшых.

— Нярэдка акадэмiю мастацтваў называюць «кузняй кадраў» для культуры...

— Мне не вельмi падабаецца гэта параўнанне. Кузня ў сучасным разуменнi — гэта ўсё ж нешта кшталту канвеера. У нас жа кожны «выраб» — ручной работы. Непаўторны. У акадэмii iдзе iндывiдуальнае навучанне, з кожным студэнтам працуюць асобна, дапамагаючы яму як мага лепш праявiць свае здольнасцi...

Алена ДАЎЖАНОК,

Алена ЛЯЎКОВIЧ,

Марыя ЖЫЛIНСКАЯ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiпенi 1945 года Савет народных камiсараў прыняў пастанову «Аб арганiзацыi Беларускага тэатральнага iнстытута». На адзiнае акцёрскае аддзяленне было
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика