Таматы з адценнем хабару
Ля аднаго з дамоў на вулiцы Купалы ў Мiнску супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС i Цэнтральнага РУУС была затрымана адказная асоба аддзела кадраў унiтарнага прадпрыемства «Стаўбцоўскi пладоваагароднiнны завод».
Падазраецца жанчына ў тым, што атрымала хабар у памеры 2,5 тысячы долараў ЗША ад намеснiка дырэктара аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, а потым перадала грошы iншай адказнай асобе свайго прадпрыемства. «Здзелкай», як мяркуецца, замацоўвалася станоўчае вырашэнне пытання па заключэннi дагавора на пастаўку таматаў. У адносiнах да апошняга дзялка ўзбуджана крымiнальная справа. Iгар ГРЫШЫН. Гранiца не спiць! Глыбокай ноччу каля в. Лелiкава, што ў Кобрынскiм раёне, пагранiчнiкi затрымалi жыхара Пiншчыны, якi перайшоў беларуска-ўкраiнскую гранiцу з мехам макавай саломкi. Такi вось тавар прынёс на радзiму 28-гадовы наркаман, якога ўжо аднойчы судзiлi за наркотыкi. Сымон СВIСТУНОВIЧ, Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля аднаго з дамоў на вулiцы Купалы ў Мiнску супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС i Цэнтральнага РУУС была затрыма |
|