21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пытанне — адказ

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

М. М. Iваноў з Карэлiцкага раёна просiць расказаць пра самаапыляльныя агуркi. Выконваем вашу просьбу, паважаны Мiкалай Мiкалаевiч.

Самаапыляльныя (цi партэнакарпiчныя) агуркi ўтвараюць плод без апылення. Пры выбары сорту агурка трэба абавязкова звярнуць увагу на тое, пчолаапыляльны ён цi партэнакарпiчны (самаапыляльны). Для ахаванага грунту лепш выбiраць партэнакарпiчныя агуркi, таму што фармiраванне ўраджаю ў iх не залежыць ад наяўнасцi насякомых-апыляльнiкаў. Пад часовымi плёначнымi ўкрыццямi i ў адкрытым грунце можна вырошчваць партэнакарпiчныя, пчолаапыляльныя i часткова партэнакарпiчныя агуркi. У адкрытым грунце трэба вырошчваць агуркi, адаптаваныя да высушвальнага дзеяння ветру i нiзкай вiльготнасцi паветра.

Да партэнакарпiчных адносiцца, напрыклад, гiбрыд Клаўдзiя F1. Плады ў яго светла-зялёныя, кароткiя, даўжынёй 6—10 см, вельмi высокай якасцi, правiльнай формы, з поўнай адсутнасцю горычы, шчыльныя, хрумсткiя. Гiбрыд устойлiвы да мучнiстай расы. Марында F1 — ранняспелы гiбрыд, перыяд ад усходу да пачатку плоданашэння складае 40—45 дзён. Зелянец цылiндрычны, дробнабугрысты, без горычы, даўжынёй 10—12 см. Устойлiвы да мучнiстай расы, несапраўднай мучнiстай расы. Ураджайнасць больш за 10 кг з кв. м.

Увогуле ж, выбiраючы агуркi для ўмоў Беларусi, перавагу трэба аддаваць сартам, устойлiвым да асноўных захворванняў, у першую чаргу да пяронаспарозу (несапраўднай мучнiстай расы). Асаблiвай увагi ў гэтым плане заслугоўваюць наступныя сарты i гiбрыды. Янус F1 — доўгапляцiсты, хуткаспелы, унiверсальнага прызначэння. Зелянец без горычы, не схiльны да хуткага пажаўцення. Ураджайнасць 3—3,5 кг з кв. м. Устойлiвы да мучнiстай расы, пяронаспарозу. Зарнiца — новы сорт. Сярэдняспелы, пчолаапыляльны, унiверсальнага прызначэння. Устойлiвы да хвароб. Верасень — позняспелы доўгапляцiсты сорт салатна-марынаднага тыпу, пераважна без горычы. Устойлiвы да мучнiстай расы, пяронаспарозу. Каралавы рыф F1 — новы пчолаапыляльны сярэдняспелы ўраджайны гiбрыд. Прызначаны для засолу, кансервавання i ўжывання ў свежым выглядзе. Таксама заслугоўваюць увагi такiя сарты, як Малыш, Свiтанак, Славянскi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
М. М. Iваноў з Карэлiцкага раёна просiць расказаць пра самаапыляльныя агуркi. Выконваем вашу просьбу, паважаны Мiкалай Мiкалаевiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика