IНФАРМ-УКОЛ
Iна АРЭХАВА
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 3 верасня.)
Дыета Бенджамiна (малочная) Малако павiнна быць свежым, нятлустым i негатаваным, яго можна толькi злёгку падагрэць. Пiць вельмi няспешна, лепш праз саломiнку. I дзень: па 1 шклянцы малака кожныя 2 гадзiны з 8 да 20 гадзiн. II дзень: па 1 шклянцы кожныя 1,5 гадзiны. III дзень: па 1 шклянцы кожную гадзiну. Далей трэба паступова павялiчваць колькасць выпiтага малака i давесцi да 1 шклянкi праз кожныя 0,5 гадзiны з 8 да 20 гадзiн (пры ўмове, што арганiзм прыме столькi малака). Калi ўзнiкнуць запоры (што цалкам верагодна), можна з’есцi 10—12 штук фiнiкаў цi чарнаслiву. Пераход з малочнай дыеты на звычайны рацыён праходзiць наступным чынам: пiць малако, як звычайна, да 15.00, пасля перапынку з’есцi салату. Так 2 днi. Потым можна пераходзiць на нармальнае харчаванне. Дыеты па групе крывi Гэты метад карэкцыi вагi з’явiўся адносна нядаўна i выклiкаў вострыя дыскусii. Для людзей з I (0) групай скiнуць кiлаграмы дапамогуць бурыя водарасцi, марскiя прадукты, ёдаваная соль, якiя змяшчаюць ёд i стымулююць сакрэцыю гармонаў шчытападобнай залозы. Карысна ўжываць печань (крынiца вiтамiнаў групы В) i чырвонае мяса — яно паляпшае эфектыўнасць абмена рэчываў. Апошняе справядлiва i для спаржы i шпiнату, якiя таксама неабходна ўжываць уладальнiкам I групы. Для iх асноўная праблема — панiжаны абмен рэчываў. Павысiць яго хуткасць (i скiнуць вагу) можна, калi: — выдалiць з рацыёну пшанiцу i ўсе вырабы з яе, а таксама бабовыя, кукурузу, сычавiцу, якiя блакiруюць выпрацоўку iнсулiну i замаруджваюць метабалiзм; — выдалiць з рацыёну ўсе вiды капусты (акрамя брокалi) i ўсе вырабы з аўса, якiя прыгнятаюць выпрацоўку гармонаў шчытападобнай залозай i замаруджваюць метабалiзм; — павысiць спажыванне прадуктаў з вялiкай колькасцю ёду (морапрадукты, водарасцi, зяленiва — салата, шпiнат, брокалi, ёдаваная соль), а таксама радыскi, рэдзькi. Добра спажываць i свежавыцiснуты сок папалам з морквай; — ужываць чырвонае мяса, печань; — займацца iнтэнсiўнымi фiзiчнымi практыкаваннямi. Лiчыцца, што людзi з II (А) групай крывi маюць стрававальную сiстэму, настроеную на вегетарыянства, з панiжанай кiслотнасцю страўнiкавага соку. У iх узнiкаюць праблемы з засваеннем мяса. Iм для пахудзення прапануецца пазбягаць мяса (за выключэннем курыцы i iндыка), вострых страў (перац, воцат, кетчуп, таматы — увогуле), кiслай садавiны i ягад, маянэзаў i спецый. Не есцi вельмi салёнага: рыбы, агуркоў, капусты i нават бульбы. Абмежаваць сябе ў салодкiм. Затое можна ўжываць алеi (спрыяюць добраму страваванню, папярэджваюць ацёкi), соевыя прадукты (дапамагаюць страваванню, хутка засвойваюцца арганiзмам), агароднiну — моркву, цыбулю, часнок (стымулююць мабiльнасць кiшэчнiка), ананасы (паляпшаюць утылiзацыю калорый), яйкi. Малочныя прадукты дазваляецца есцi абмежавана: кiсламалочныя i нятлустыя сыры, тварог, брынзу. У людзей з III (В) групай крывi мяса, печань, лiвер, яйкi, малочныя прадукты з нiзкай тлустасцю спрыяюць больш эфектыўнаму абмену рэчываў. А хутчэй за ўсё набiраюць кiлаграмы такiя людзi ад кукурузы, грэцкай кашы, арахiсу — асаблiва ў спалучэннi iх з вырабамi з пшанiцы. Акрамя таго, iм трэба абмежаваць спажыванне цукру i тлушчаў. Займацца фiзкультурай. IV (АВ) групе найбольш падыдуць марскiя прадукты, зялёная гароднiна (спрыяе эфектыўнаму абмену рэчываў), малочныя прадукты, бурыя водарасцi (паляпшаюць сакрэцыю iнсулiну), ананасы (стымулююць мабiльнасць кiшэчнiка). Неабходна абмежаваць ужыванне мяса, выдалiць з рацыёну бабовыя, кукурузу, грэчку, вырабы з пшанiцы. Астралагiчная дыета Авенам астролагi раяць прадукты, у якiх шмат жалеза i калiю. У Авенаў на стале заўсёды павiнна быць капуста, бульба, пятрушка, шпiнат, бананы, арэхi. Цяльцам варта кожны дзень есцi суп, лепш з агароднiны, i як мага больш лясных ягад. А вось вэнджанымi стравамi лепш радаваць сябе толькi па святах. Арганiзм Блiзнят патрабуе фосфар, якi змяшчаецца ў рыбе, аўсянцы, грыбах. Iдэальным будзе меню, у якiм прысутнiчаюць салаты, вiнегрэты. Ракам патрэбны крэветкi, марская капуста — багатыя на ёд. З садавiны — вiнаград, дыня, персiкi, абрыкосы. Для добрага самаадчування Львам спатрэбiцца iнжыр, фiнiкi i мiндаль, а таксама капуста, пятрушка, чорная рэдзька. Усе гэтыя прадукты — крынiца магнiю, патрэбнага гэтаму знаку. Меню Дзевы не будзе поўным без малочных прадуктаў i зяленiва (гэтаму знаку не хапае кальцыю i вiтамiнаў). Шалi сумуюць без фосфару i таму могуць ладзiць сабе рыбныя днi як мага часцей. Бручка, шпiнат, цыбуля, печань i яйкi — галоўны набор прадуктаў для Скарпiёнаў, якiм не хапае жалеза i магнiю. Клубнiцы, чарнiцы, малiна карысныя для ўсiх, але для Стральцоў — асаблiва. Прычым як свежыя, так i ў выглядзе варэння. Кожны дзень на стале Казярогаў павiнны быць садавiна i гароднiна. Яны нармалiзуюць работу страўнiка. Аснова харчавання Вадалеяў — крупы. Смела гатуйце сабе розныя кашы. Злакi ў спалучэннi з малаком нармалiзуюць абмен рэчываў. Рыбам падыдуць морапрадукты, на першым месцы — траска, якая змяшчае вiтамiны А i D. Дыета Ларысы Долiнай Прыём ежы — толькi да 18.00. За тыдзень можна скiнуць да 7 кiло. I дзень: 5 вараных бульбiн «у мундзiры», 0,5 лiтра кефiру. II дзень: 200 грамаў смятаны, 0,5 лiтра кефiру. III дзень: 200 грамаў тварагу, 0,5 лiтра кефiру. IV дзень: 0,5 варанай курыцы без скуркi, без солi, 0,5 лiтра кефiру. V дзень: 1 кiло яблыкаў, цi 0,5 кiло морквы, цi 300 грамаў чарнаслiву, 0,5 лiтра кефiру. VI дзень: 1 лiтр кефiру. VII дзень: 1 лiтр мiнеральнай вады. Худая карова яшчэ не газель. Што праўда, тое праўда. Вучоныя даказалi, што тып фiгуры вызначаецца на генным узроўнi яшчэ да нараджэння. У залежнасцi ад вiду шкiлета ўсе фiгуры дзеляцца на 3 вiды: тонкакасцявых (астэнiкаў), як, напрыклад, Дана Барысава цi Крысцiна Арбакайтэ; нормакасцявых (нармастэнiкаў) як Ганна Курнiкава цi Алена Ханга; шырокакасцявых (гiперстэнiкаў) — Наташа Каралёва, Надзея Бабкiна. Першыя хударлявыя, вузкаплечыя, з плоскай грудной клеткай, выцягнутымi канечнасцямi i тонкiм носам. У iх часцей назiраюцца парушэннi кровазвароту i стрававання, артэрыяльная гiпатанiя, гастрыты з панiжанай кiслотнасцю, захворваннi органаў дыхання. Астэнiкам не хапае сiлы i вынослiвасцi, для падтрымання сваёй фiгуры ў тонусе iм лепш абраць наступныя вiды фiзiчнай актыўнасцi: танцы, аэробiку, плаванне, лёгкаатлетычныя заняткi. У нармастэнiкаў звычайна прапарцыянальная фiгура i мяккi авал твару. Яны часцей пакутуюць ад гiпертанii, рэўматызму, гастрыту з павышанай кiслотнасцю, язвы страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi. Нармастэнiкi часта становяцца спартсменамi, з фiзiчных нагрузак iм лепш выбраць тэнiс, аквааэробiку, валейбол, баскетбол. Шырокакасцявы тып вызначаецца аб’ёмнымi плячамi i шырокай грудной клеткай, крыху ўкарочанымi канечнасцямi. Твары круглыя цi квадратныя. Iм часцей даводзiцца хварэць на дыябет, атэрасклероз, у iх узнiкаюць праблемы з жоўцевым пузыром, венамi i сасудамi. З фiзiчных практыкаванняў найбольш падыходзяць ёга, каланэтыка, усходнiя адзiнаборствы. Многiя медыкi лiчаць, што бясшкодных дыет для пахудзення не бывае. Заўсёды iснуе патэнцыяльная небяспека: iндывiдуальная непераноснасць, адаптацыя арганiзма i, як вынiк, — спыненне панiжэння масы цела, патэнцыяльная шкода для здароўя — асаблiва пры ўжываннi прадуктаў, бедных на бялок, мiнералы i харчовыя валокны. Дыеты не фармiруюць навыкаў рацыянальнага харчавання, таму пасля спынення «сядзення на дыеце» страчаныя кiлаграмы вяртаюцца ў 90—95 працэнтах выпадкаў, прычым са значным прыростам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi бойфрэнд забыў падрабязнасцi вашай нядаўняй сустрэчы, а вы памятаеце ўсё ў дэталях, то не варта думаць, што ён да вас абыякавы |
|