21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ПАКIСТАНЕ ЗАГIНУЛА ДА 40 ТЫСЯЧ ЧАЛАВЕК

У пакiстанскiм Кашмiры працягваюцца беспрэцэдэнтныя па маштабу выратавальныя работы па пошуку пацярпеўшых у вынiку самага моцнага i разбуральнага за стагоддзе землятрусу магутнасцю 7,6 бала па шкале Рыхтэра, якi адбыўся ў суботу.

Улады штата абвясцiлi, што ахвяр можа быць каля 30 тысяч, а прадстаўнiк ЮНIСЕФ у панядзелак ранiцай заявiў, што колькасць загiнуўшых складзе каля 40 тысяч чалавек. Землятрус закрануў кожнага другога жыхара Кашмiра. Колькасць пацярпеўшых перавышае 1 мiльён чалавек. Практычна поўнасцю разбураны гарады Музафарабад i Балакот, мноства горных вёсак сцёртыя з твару зямлi. У Пакiстане абвешчана трохдзённая жалоба. Улады iндыйскага штата Джаму i Кашмiр аб’явiлi, што ў вынiку землятрусу загiнулi каля 750 чалавек, пацярпелi больш за 3000 чалавек. Але яшчэ каля 10000 чалавек лiчацца прапаўшымi без вестак.

ПРЭЗIДЭНТА ПОЛЬШЧЫ ВЫЗНАЧЫЦЬ ДРУГI ТУР

Сёння ўжо зразумела, што прэзiдэнцкiя выбары ў Польшчы, якiя праводзiлiся ў нядзелю, так i не далi канчатковага адказу на пытанне: хто ж стане новым лiдарам дзяржавы. Усё вырашыць другi тур, куды выйшлi кандыдаты ад двух правых партый.

Усяго ў выбарах узялi ўдзел 12 кандыдатаў, з якiх, па папярэднiх звестках, першае месца займае лiдар партыi «Грамадзянская платформа» Дональд Туск, якi набраў 38,5 працэнта галасоў выбаршчыкаў. Далей iдзе мэр Варшавы Лех Качыньскi з 33,3 працэнта галасоў. Трэцяе месца дасталося старшынi партыi «Самаабарона» Анджэю Леперу, за якога прагаласавалi 13,2 працэнта выбаршчыкаў. Для перамогi ў першым туры аднаму з кандыдатаў неабходна было атрымаць больш за 50 працэнтаў галасоў. Такiм чынам, 23 кастрычнiка ў Польшчы адбудзецца другi, рашаючы тур, у якiм возьмуць удзел два кандыдаты, якiя набралi больш за iншых галасоў у першым туры. Хто з iх стане прэзiдэнтам краiны, вызначыць простая арыфметычная большасць.

Назіральнiкi адзначаюць крайне нiзкую яўку на выбары. Паводле папярэдняй iнфармацыi, яна не дацягнула нават да 50 працэнтаў.

НОВЫМ КАНЦЛЕРАМ ГЕРМАНII СТАНОВIЦЦА АНГЕЛА МЕРКЕЛЬ

Новым канцлерам Германii стане лiдар перамогшай на выбарах Хрысцiянска-дэмакратычнай партыi Ангела Меркель.

Адпаведная дамоўленасць дасягнута на перамовах прадстаўнiкоў ХДС i СДПГ. Канцлер Герхард Шродэр, якi кiраваў з 1998 года, вымушаны будзе пакiнуць сваю пасаду i свае прэтэнзii на ўладу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамовы аб рэформе ААН, якiм будзе ўдзелена першачарговая ўвага на трохдзённым самiце ў Нью-Йорку, не будуць простымi, i ў многiм з-за ЗША, лiчыць фр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика